ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый у 2009 годзе

№ 11 (879) 14.03.2009 - 20.03.2009 г


Мэта правядзенняКонкурсны адбор рэжысёрскіх эксплікацый праводзіцца з мэтай прыцягнення маладых рэжысёраў да ажыццяўлення эксперымента ў галіне тэатральнага мастацтва, выяўлення і падтрымкі найбольш цікавых зяў у творчым пошуку моладзі праз выдзяленне ім дзяржаўных заказаў на пастаноўку арыгінальных, высокамастацкіх спектакляў у тэатрах рэспублікі.
Удзельнікі конкурснага адбору

Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць маладыя рэжысёры драматычных тэатраў і тэатраў лялек да 37 гадоў, якія працуюць і не працуюць у тэатры, а таксама студэнцкая моладзь — студэнты-выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія рыхтуюць рэжысёраў прафесійных тэатраў.

Парадак правядзення конкурснага адбору

Конкурсны адбор лепшых творчых прапаноў маладых рэжысёраў праводзіцца з 4 мая па 15 чэрвеня 2009 года. Падаюцца рэжысёрскія эксплікацыі (драматургічны твор вызначаецца самім канкурсантам) у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (пр-т Пераможцаў, 1, каб. 324) у двух экземплярах да 15 чэрвеня 2009 г.

Журы конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый вылучае пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы з’яўляецца правамоцным, калі ў яго рабоце прымае ўдзел не менш як 2/3 членаў ад поўнага складу журы.

Маладыя рэжысёры, якія сталі пераможцамі, атрымліваюць дзяржаўны заказ на пастаноўку спектакля.