Удзельнікі конкурснага адбору
Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць маладыя рэжысёры драматычных тэатраў і тэатраў лялек да 37 гадоў, якія працуюць і не працуюць у тэатры, а таксама студэнцкая моладзь — студэнты-выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія рыхтуюць рэжысёраў прафесійных тэатраў.
Парадак правядзення конкурснага адборуКонкурсны адбор лепшых творчых прапаноў маладых рэжысёраў праводзіцца з 4 мая па 15 чэрвеня 2009 года. Падаюцца рэжысёрскія эксплікацыі (драматургічны твор вызначаецца самім канкурсантам) у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (пр-т Пераможцаў, 1, каб. 324) у двух экземплярах да 15 чэрвеня 2009 г.
Журы конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый вылучае пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы з’яўляецца правамоцным, калі ў яго рабоце прымае ўдзел не менш як 2/3 членаў ад поўнага складу журы.
Маладыя рэжысёры, якія сталі пераможцамі, атрымліваюць дзяржаўны заказ на пастаноўку спектакля.