ПРАВА, ЗАБЯСПЕЧАНАЕ ДЗЯРЖАВАЙ

№ 11 (879) 14.03.2009 - 20.03.2009 г

“Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці. Гэтае права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры...”. Так гучаць першыя радкі артыкула 51 Асноўнага Закона дзяржавы. Адным з апошніх красамоўных сімвалаў рэалізацыі гэтага канстытуцыйнага права, несумненна, стаў адкрыты пасля рэканструкцыі будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета нашай краіны, у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця якога прыняў удзел гарант Канстытуцыі – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.