Адзіным інфармацыйным цэнтрам, дзе акумулююцца ўсе названыя дакументы, у нашай рэспубліцы з’яўляецца Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, створаны ў рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2007 г. № 318. Наяўнасць такога цэнтра, шматвектарнае развіццё яго інфармацыйных рэсурсаў, аператыўны і зручны доступ да іх з улікам інтарэсаў розных катэгорый карыстальнікаў надзвычай актуальна ў сучасных эканамічных умовах.
Калі вы збіраецеся адкрыць сваю справу, то вам неабходна ведаць, якім патрабаванням павінна адпавядаць плануемая да выпуску прадукцыя.
Экспартуеце свае вырабы, маеце намер асвойваць новыя рынкі збыту — аб “правілах гульні” вам раскажуць міжнародныя, еўрапейскія і нацыянальныя стандарты розных краін. Каб умацоўваць свае пазіцыі ў канкурэнтнай барацьбе, вам неабходна пастаянна адсочваць змяненні патрабаванняў на вашу прадукцыю, гібка і своечасова рэагаваць на іх.
Адным словам, валодаць інфармацыяй — значыць валодаць рынкам, валодаць бізнесам.
Сёння ў распараджэнне арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян Нацыянальны фонд ТНПА прапануе звыш 190 000 тысяч дакументаў, з іх больш за 26 тысяч тычацца патрабаванняў унутранага рынку. Інфармацыйныя рэсурсы ў галіне стандартызацыі ўключаюць дакументы ISO і МЭК, Камісіі Кодэкс Аліментарыус, ЕЭК ААН, дырэктывы і стандарты Еўрасаюза, дзяржаў-удзельніц СНД і іншых краін — гандлёвых партнёраў нашай рэспублікі. Пры гэтым усе дакументы актуалізуюцца на пастаяннай аснове.
Фонд мэтанакіравана працуе і ў частцы пашырэння камп’ютэрнага банка дадзеных у складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы “Стандарт”. Сёння ён налічвае звыш 50 бібліяграфічных і больш за 40 поўнатэкставых баз дадзеных. Завершана распрацоўка сістэмы прадастаўлення поўных тэкстаў дакументаў у электронным выглядзе, якая дазволіць максімальна “падстроіцца” пад інтарэсы карыстальніка. Яе апрабацыя намечана на першую палову бягучага года. Гэта стане яшчэ адным найважнейшым крокам па павышэнні даступнасці рэсурсаў, значна спросціць і зэканоміць час на звароты ў фонд.
Ужо сёння быць у курсе інфармацыі аб дзеючых ТНПА, змяненнях, а таксама азнаёміцца з сацыяльна значнымі дзяржаўнымі стандартамі і іншымі дакументамі можна прама на працоўным месцы, дастаткова зазірнуць на сайт Нацыянальнага фонду — www.tnpa.by. Паралельна з ім у форме электроннага каталогу на сайтах Дзяржстандарту (www.gosstandart.gov.by) і БелДІСС (www.belgiss.org.by) прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, уключаючы міжнародныя, еўрапейскія, міждзяржаўныя стандарты, стандарты Расійскай Федэрацыі і інш.
Азнаёміцца з любым неабходным дакументам можна на бясплатнай аснове ў фондзе па адрасе: г. Мінск, вул. Мележа, 3. Даведацца аб новых паступленнях, у тым ліку метадычных дапаможнікаў і даведачна-інфармацыйных выданняў, атрымаць кансультацыі спецыялістаў можна ў час дзён адкрытых дзвярэй, якія праводзяцца тут кожны месяц.
Па пытаннях забеспячэння стандартамі можна звяртацца як у Нацыянальны фонд ТНПА, так і ў цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі па месцы вашага жыхарства.
Пералік дзяржаўных органаў, што зацвярджаюць ТНПА:1. Савет дырэктараў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
2. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь;
3. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
4. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
5. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
6. Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
7. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;
8. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
9. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
10. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
11. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
12. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РэспублікіБеларусь;
13. Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
14. Дэпартамент “Белаўтадор”;
15. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
16. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;
17. Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь;
18. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
19. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
20. Дзяржаўны камітэт па авіяцыі Рэспублікі Беларусь;
21. Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь;
22. Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь;
23. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
24. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь;
25. Беларускі дзяржаўны канцэрн “Беллегпрам”;
26. Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі (канцэрн “Белнафтахім”);
27. Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі (канцэрн “Белбіяфарм”);
28. Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці (канцэрн “Белдзяржхарчпрам”).