“Назваць імёны адзінаццаці адважных…”

№ 7 (875) 14.02.2009 - 20.02.2009 г

Часам паставіць задачу аказваецца нашмат лягчэй, чым яе выканаць. Знайсці найбольш цікавыя экспанаты і прадметы ваенных гадоў у фондах музеяў і апісаць іх — задача цалкам па сілах журналісту. Але ж не тады, калі трапляеш у самае сэрца падзей і становішся сведкам гісторыі лёсаў. Праз тыя самыя звычайныя экспанаты ў экспазіцыі. Патрапіўшы ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, у яго “ваенную частку”, карэспандэнт “К” раптам задаўся пытаннямі: а які ж урэшце экспанат ці прадмет выбраць? які лёс апісаць? які з іх невядомы нам, сучаснікам? Іх жа так многа… І, натуральна, адказы на тыя рытарычныя пытанні знайсці нельга — бо ў гэты момант пераходзіш на ўзровень разваг іншага кшталту: а колькі іх, тых самаахвярных, мужных людзей, пра якіх мы ўвогуле не ведаем? Дзе яны ляжаць? ці пахаваны яны ўвогуле? ці засталося ад іх хоць што-небудзь? Вось такая сумная рыторыка.

Стаўка на стаўку

Гісторыя Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея поўная неверагодных паваротаў. Але мы пачнём з таго моманту, калі ў 1961 годзе музейны калектыў пасля невялікіх пакояў у Доме Саветаў цудам патрапіў ў ацалелы пасля ваенных гадоў будынак… адной з колішніх службаў стаўкі цара Мікалая ІІ. Супрацоўнікі зрабілі ўсё, каб атрымаць у старой, але легендарнай трохпавярховай пабудове сталую прапіску. “Ладзіліся пастаянныя выстаўкі, адна за адной, — распавядае навуковы супрацоўнік музея Людміла Кандрацьева, — і такая тактыка прынесла плён — музей пакінулі тут”.

Чаканні калектыву і стаўка на стаўку спраўдзіліся і далей. З 1977 па 1990-ты ўстанова перажыла капітальны рамонт, у выніку якога новая экспазіцыя музея была прызнана адной з лепшых у Беларусі. Аўтарамі яе мастацкага рашэння сталі мастакі Ленінградскага камбіната жывапісна-афарміцельскага мастацтва У.Бірукоў і А.Такмакоў, і гэта быў верны крок.

 /i/content/pi/cult/194/2157/Soldaty1.jpg
Што датычыцца ваеннай калекцыі, яна была першай, якую музей пачаў фарміраваць пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да збору экспанатаў прыступілі ўжо ў 1943 годзе, калі тагачасны дырэктар музея І. Мігулін вярнуўся з эвакуацыі. Сёлета ў калекцыі ваеннай гісторыі ўжо 6 335 экспанатаў асноўнага фонду і 3 511— навукова-дапаможнага. Сярод іх рэчы і прадметы, сапраўды унікальныя. Да прыкладу, люлька і лісты Канстанціна Сіманава, асабістыя рэчы і дакументы абаронцаў горада генерала М.Раманава, палкоўніка Куцепава, падпольшчыкаў Г.Захарана і сясцёр Хаўранковых, удзельніка вызвалення Магілёўшчыны генерала А.Гарбатава, двойчы Герояў Савецкага Саюза магіляўчан І.Якубоўскага, І.Гусакоўскага, С.Шутава, легендарны стол майстра Я.Арлова ...

Выбіраць сярод іх самыя цікавыя — справа няўдзячная, але ж мы паспрабуем распавесці пра тыя, якія дазволяць адкрыць новыя лёсы і старонкі ў гісторыі вайны.

Не здрадзіць свайму слову

Унікальнымі экспанатамі ваеннай экспазіцыі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея з’яўляюцца асабістыя рэчы генерала Аляксандра Гарбатава, у тым ліку яго акуляры, гадзіннік, нататнік. Генерал-палкоўнік камандаваў войскамі 3-й арміі, што вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Касцюковічы, Краснаполле, Кіраўск і Клічаў Магілёўскай вобласці. Аляксандр Васільевіч Гарбатаў быў чалавекам вялікіх ваенных здольнасцей і здзяйсненняў, маральных подзвігаў, незвычайнай сілы духу, і яго пакручасты лёс здольны стаць асновай для сцэнарыя не адной героіка-патрыятычнай стужкі.

Звычайны селянін, Аляксандр Гарбатаў трапіў на ваенную службу ў 21 год. У кастрычніку 1912 года яго ўзялі ў кавалерыю — у 17-ты гусарскі Чарнігаўскі полк, а пасля рэвалюцыі малады кавалерыст уступіць у Чырвоную Армію і будзе далей узнімацца па лесвіцы ваеннай кар’еры. Сакрэт яго ваенных поспехаў хаваецца ў дзяцінстве, калі яшчэ хлопчыкам будучы генерал прымушаў сябе пераадольваць пачуццё страху банальным чынам — уначы наведваючы могілкі: спачатку ён прымушаў сябе дайсці да ўвахода, потым — да цэнтральнай часткі, і потым — да ўскраіны. Гэтаксама Аляксандр у юнацтве даў сабе абяцанне ніколі не піць, не курыць і не лаяцца — і трымаўся яго, нягледзячы на ўгаворы начальства і таварышаў.

Самы драматычны паварот у лёсе будучага генерала выпадае на 1937ы — год піку масавых рэпрэсій. Арыштоўваюць ягонага начальніка — камандзіра 7-га кавалерыйскага корпуса П. Грыгор’ева, і камдзіў Гарбатаў — ён ужо атрымаў гэта званне — публічна на мітынгу дывізіі выказвае сваё абурэнне несправядлівасцю. Спачатку яго выключылі з партыі, потым вызвалілі ад пасады, і ў 1938 годзе — арышт.

Вось такая яна, цана тых мужных слоў.

Калі Гарбатаў трапляе за краты, ён адкрывае, што яго сакамернікі такія ж невінаватыя людзі, як і ён, вымушаныя з-за катаванняў падпісвацца пад неіснуючымі злачынствамі. Гарбатаў і тут вырашае, нягледзячы на страшэнныя здзекі, не падпісваць ніводнай паперы, не абылгаць ніводнага чалавека. Ён трымае і гэтае слова. За гэткую пазіцыю Аляксандру Васільевічу даюць… 15 гадоў заключэння ў турме і лагерах на Калыме.
 /i/content/pi/cult/194/2157/Soldaty2.jpg

Асабістыя рэчы генерал-палкоўніка Гарбатава

Упарты камдзіў вытрымае і гэта, і ў 1940 годзе , дзякуючы клопатам яго жонкі Ніны Аляксандраўны, яго асабістым лістам у Вярхоўны Суд, Сталіну, дамагаецца адмены несправядлівага прысуду. У 1941 годзе вызвалены Гарбатаў атрымлівае пасаду намесніка камандзіра 25-га стралковага корпуса і выязджае на Украіну, адмовіўшыся ад адпачынку для папраўкі здароўя.

Вялікую Айчынную вайну Аляксандр Гарбатаў пачаў у Беларусі — салдаты яго корпуса ўступілі ў бой з гітлераўцамі каля Віцебска. У 1941 годзе ён, намеснік камандзіра, атрымае ордэн Чырвонага Сцяга і першае генеральскае званне, а ўжо ў чэрвені 43-га Гарбатаў будзе камандаваць арміяй. У чыне генерал-палкоўніка ён будзе вызваляць Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую вобласці. Пасля Перамогі ў 1945 годзе яго прызначаць камендантам Берліна. Але зусім хутка ён з радасцю пакіне гэтую пасаду, аддаўшы перавагу службе на Радзіме.

 /i/content/pi/cult/194/2157/Soldaty3.jpg
Прайшоўшы праз лагеры і здзекі, Гарбатаў цаніў мужнасць кожнага чалавека. Вядомы такі факт, што за вызваленне Рагачова ён адлічыў са штрафбату ўсіх, хто застаўся ў жывых, вярнуўшы ім і афіцэрскія званні.

І яшчэ адзін факт з біяграфіі генерала. Пасля вайны ён сустрэў таго следчага, які здзекаваўся з яго на допытах, і настаяў толькі на тым, каб ката… выключылі з партыі.

“Узяў ініцыятыву на сябе”

Поруч з прадметамі часоў ваеннага ліхалецця ў экспазіцыі і фондах адной з важных напрацовак музея з’яўляецца кніга ўспамінаў удзельнікаў і сведкаў падзей Вялікай Айчыннай “Вайна ў маім жыцці — лёс…”. Ініцыятар выдання — навуковы супрацоўнік музея Людміла Кандрацьева — на працягу некалькіх гадоў збірала матэрыялы, апрацоўваючы дакументы, лісты, запісы ўспамінаў з фондаў музея, а таксама звяртаючыся да ўдзельнікаў і сведкаў вайны з просьбай прыгадаць тое, што найбольш уразіла, засталося ў памяці адбіткам ваенных гадоў.

Інакш асвятляюць падзеі вызвалення Магілёва ўспаміны начальніка штаба 1-га батальёна 44-га стралковага палка 41-й дывізіі Трафіма Яскіна, які ўдзельнічаў у фарсіраванні Дняпра. Мусіць, менавіта час, які гоіць раны і супакойвае боль, дазволіў Трафіму Мікалаевічу напісаць тое, што доўгі час заставалася толькі ў яго душы.

“2-я стрелковая рота лейтенанта Ф.Козырева, в которой находился и я, примерно к 3 часам утра вышла к Днепру севернее отметки 143,3, напротив д. Добрейка Шкловского района. Над рекой стоял сильный туман. На противоположной стороне в бинокль сквозь разрывы тумана были видны мельтешащие у обозов немцы… Ситуация складывалась в нашу пользу. Я передал по рации в штаб полка сообщение о нашем местонахождении и доложил, что сложилась благоприятная обстановка для форсирования Днепра… Не дожидаясь приказа, взял инициативу на себя. Из
 /i/content/pi/cult/194/2157/Soldaty4.jpg

 Пасля вызвалення Магілёва

комсомольской роты организовал группу
в составе одиннадцати добровольцев.
Мы быстро сделали бревенчатый плот, вместо троса использовав телефонный кабель, и буквально под носом врага форсировали Днепр… Своим неожиданным появлением и стремительным действием мы вызвали замешательство у врага…
Неизвестность, паника, страшный шум, созданные в большей степени самим противником, и наш натиск обратил его в бегство. Овладели первой траншеей, брошенной противником, а затем и второй… Захват плацдарма, благодаря удаче, состоялся, и потерь у нас не было…Противник приходил в себя не более 20 — 30 минут. Первая атака началась из леса в районе реки Лучки… Превосходство противника было, как минимум, в тридцать раз. Но ребята мои не стушевались. Связисты-разведчики обеспечили через Днепр меткую стрельбу артиллерии по самоходкам: без их работы немцы смяли бы нас в первой же атаке. Натиск противника отбили, пехота отступила…Вторая атака началась со стороны шоссе Шклов— Могилев силами двух рот, поддержанных двумя «Фердинандами»... Потом немцы сменили тактику… Нажим усиливался. Измотанная непрерывными боями, наша маленькая группа прочно удерживала высоту…».

Дзякуючы ініцыятыве і смеласці арганізаванай групы Трафіма Яскіна плацдарм ля вёскі Дабрэйка ўдалося ўтрымліваць двое сутак, дачакаўшыся падмацавання 1-й роты, падраздзяленняў 1-га батальёна, а далей 44-га палка і палкоў 42-й дывізіі. Яго ўтрыманне мела выключнае значэнне для завяршэння ўсёй Магілёўскай аперацыі.

“За этот плацдарм получили звание Героя Советского Союза командир полка, командир дивизии, командир корпуса… Но за бои на плацдарме ни один боец из 1-го батальона не был представлен к такой награде! После тяжелейшего 12-часового боя ребят, лишив отдыха, послали на верную гибель, а потом предали забвению их имена. Я же считаю своим долгом назвать имена одиннадцати отважных 18 — 20-летних ребят, достойных, как никто другой, звания Героев: Макаркин Владимир Алексеевич, Плескачев Анатолий Лазаревич, Чёрных Илья Акимович, Шестаков Владимир Матвеевич, Хабибуллин Хамза Самигулавич, Коваль Петр Васильевич, Комлов, Хоменко Петр Денисович и Копенок Владимир Сергеевич… Салахов Абзал из Татарии перетянул через Днепр проволоку-полевку для плота, Трофименко и Колесникова — радисты-разведчики из 472-го артиллерийского полка, корректировали огонь артиллерии через Днепр”.


Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ