Апрача дзелавых выступленняў...

№ 5 (873) 31.01.2009 - 06.02.2009 г

Апрача дзелавых выступленняў і бурных абмеркаванняў надзённых праблем, гучалі на пасяджэнні выніковай калегіі і віншаванні з нагоды традыцыйных узнагароджанняў.

 /i/content/pi/cult/193/2143/Apracha.jpg
Гэтым разам Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь былі ўручаны за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання беларускай культуры. Граматы атрымалі Рэгіна Багамолава — загадчык бібліятэкі-філіяла № 15 Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Мінска; Рыгор Бысюк — начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама; Галіна Валозіна — начальнік аддзела культуры Шклоўскага райвыканкама; Міхаіл Галавач — дырэктар Гомельскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя П.І. Чайкоўскага; Аляксандр Гінтаў — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднатэамантаж”; Аляксандр Ігнаценка — дырэктар Гродзенскага абласнога тэатра лялек; Андрэй Калядзіч — дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Юрый Ляйко — дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў; Лідзія Макарэвіч — дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры; Тамара Масюкова — дырэктар-распарадчык Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі; Ірына Мігаль — начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Жанна Катлярова — аглядальнік аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БелТА.