Умацоўваючы і праслаўляючы Радзіму

№ 4 (872) 24.01.2009 - 30.01.2009 г

16 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам прамысловасці, навукі, культуры, адукацыі, СМІ, сілавых міністэрстваў і ведамстваў, дэпутацкага корпуса, банкаўскай сферы, фізкультуры і спорту.

“Да ўзнагарод кожны ішоў сваім шляхам. Але ўсіх узнагароджаных аб’ядноўвае тое, што сваю плённую працу і энергію, талент і інтэлект яны аддаюць на карысць Беларусі, на ўмацаванне яе эканамічнага, навуковага і духоўнага патэнцыялу, забеспячэнне абароназдольнасці і бяспекі. Яны садзейнічаюць умацаванню прэстыжу і іміджа Беларусі, таму, каб наша краіна займала дастойнае месца ў свеце”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў вялікую ролю культуры і мастацтва, вышэйшай і сярэдняй школы, сродкаў масавай інфармацыі ў развіцці нашага грамадства. “Усё значнае і каштоўнае, што ствараецца ў духоўнай і сацыяльнай сферах, знаходзіць падтрымку і заахвочванне з боку дзяржавы. Цяперашнія ўзнагароды — добрае таму пацвярджэнне”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У ліку ўзнагароджаных — генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, рэдактар аддзела БелТА Лілія Крапівіна, першы намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк, вядучы майстар сцэны Брэсцкага тэатра драмы і музыкі Міхаіл Мятліцкі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўзнагароджаныя і надалей гэтак жа самааддана і плённа будуць працаваць, сваім талентам і энергіяй умацоўваючы і праслаўляючы Беларусь.
Паводле паведамлення Прэс-службы
Прэзідэнта Рэспублі
кі Беларусь