Практыка — на практыцы

№ 3 (871) 17.01.2009 - 23.01.2009 г

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе 19 студзеня мяркуе правесці на базе Нацыянальнага мастацкага музея пашыранае пасяджэнне па пытанні “Аб практыцы прымянення заканадаўства аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”.

У рамках пасяджэння маюць адбыцца сустрэча з кіраўніцтвам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, знаёмства з работай установы і вопытам, тэхналогіяй і ўзорамі рэстаўрацыйных і кансервацыйных работ па жывапісе, метале, дрэве, а таксама наведванне разнастайных экспазіцый і выставак музея.
Уласна на пасяджэнні Пастаяннай камісіі чакаюцца выступленні Віктара Кураша, намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Уладзіміра Пракапцова, дырэктара музея, Уладзіміра Шчаснага, старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO, Пасла па асобых даручэннях Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Зінаіды Камароўскай, старшыні савета дырэктараў рэспубліканскіх і абласных музеяў Беларусi, дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Мікалая Шаўцова, старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
Ул. інф.