А.Батвінёнак. “Легенда”. |
Як вядома, сапраўднае прызнанне Аляксандр Батвінёнак атрымаў за партрэты. Дарэчы, гэта адзначана і на дзяржаўным узроўні: у 2001 годзе скульптар стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці мастацтва за стварэнне помніка Пятру Мсціслаўцу. Таму, канешне ж, персанальная выстаўка не магла абысціся без лепшых твораў гэтага жанру.
Глядач пабачыў пранікнёную выяву Якуба Коласа, у якой вельмі ўдала, падаецца,
А.Батвінёнак. “Юная балерына”. |
Аднак атмасферу перакрыжавання эпох пад час імпрэзы стваралі іншыя постаці, нібы матэрыялізаваўшыся з завірухі часу.
Стварыць незвычайнае адчуванне дапамагло унікальнае спалучэнне аўтарам дрэва, каменю і саломкі. “Русалка” прыслухоўвалася да такога далёкага гулу мора ў ракавінцы, спачывала ў млявым задуменні “Венера”, “Юдзіф” насміхалася з адсечанай галавы свайго ворага, дзяўчына на “Купалле” пускала па вадзе вянок, а насупраць грацыёзнай “Царэўны Лебедзі” паўставала з нябыту напаўжанчына-напаўптушка “Фенікс”.
Уцякаючую іррэальнасць свету Аляксандр Батвінёнак завяршае “Легендай” аб волаце, якога ўздымае над зямлёй прага справядлівасці, ды творам “Архангел Міхаіл”, што ідзе па свеце, баронячы людзей ад несправядлівасці.
Настасся ПАНКРАТАВА