ARS incognita запрашае

№ 51 (868) 20.12.2008 - 26.12.2008 г

Дзякуючы новаму праекту Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў аматараў айчыннага жывапісу з’явілася магчымасць убачыць палотны мастакоў Заходняй Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя — выпускнікоў навучальных устаноў Вільні.

На выстаўцы прадстаўлены 142 работы з прыватных калекцый, сярод якіх — пейзажы, партрэты, эскізы роспісаў храмаў, гравюры Язэпа Драздовіча, Сяргея Вішнеўскага, Дзмітрыя Крачкоўскага, Паўла Южыка, Пятра Сяргіевіча, Міхася Сеўрука і Васіля Сідаровіча.
Галоўнай задачай выстаўкі арганізатары бачаць прыцягненне ўвагі айчынных музеяў да творчасці заходнебеларускіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя. Дарэчы, да гэтага часу мастацтвазнаўцы, як было адзначана на выстаўцы, не вывучалі прыкладна 90% твораў згаданых аўтараў.
Ул. інф.