“...Бегі” летуценніка

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г

10 снежня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адкрылася выстаўка “Нябесныя бегі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння мастака, этнографа, археолага, пісьменніка Язэпа Драздовіча.

“Нябесныя бегі” — назва навукова-папулярнай брашуры, у якой Драздовіч разглядаў пытанні вярчэння Зямлі. Ён праз усё жыццё пранёс ідэю адкрыцця чалавекам космасу, і гэта стала адной з галоўных тэм яго работ 1930-х гадоў.

Сёлета адбылося некалькі акцый, прысвечаных юбілею Язэпа Драздовіча, у тым ліку пленэры ў розных кутках Беларусі, дзе ўдзельнічалі як сталыя мастакі, так і творчая моладзь.

Выстаўка “Нябесныя бегі” — своеасаблівы вынік гэтых акцый. У экспазіцыі прадстаўлены творы членаў Беларускага саюза мастакоў, каго захапілі жыццё і творчасць дзіўнага, ні на кога не падобнага творцы, вечнага летуценніка і рамантыка.

Наш кар.