Узнагароды заслужаным людзям краіны

№ 50 (867) 13.12.2008 - 19.12.2008 г

За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны ўклад у развіццё культуры, адукацыі, банкаўскай справы, будаўнічай галіны, фізічнай культуры і спорту, заслугі ў воінскай службе Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей краіны. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 снежня.

Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены артыст-вакаліст вышэйшай катэгорыі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Цэнтральнага Дома афіцэраў Леанід Некрашэвіч.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Юрый Гільдзюк, артыстка-вакалістка, вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Ірына Заянчкоўская, вядучыя майстры сцэны Брэсцкага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі Тамара Ляўчук і Міхаіл Мятліцкі, першы намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі краіны Аляксандр Саламаха.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь