Уся сталіца — на манеце

№ 49 (866) 06.12.2008 - 12.12.2008 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Мінск. Сталіцы краін ЕўрАзЭС”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў, і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

 /i/content/pi/cult/186/1959/Maneta.jpg
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет — надпіс: сталіцы краін ЕўрАзЭС.

На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне геаметрычнай кампазіцыі — знак Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці і надпіс: ЕўрАзЭС; па крузе, у верхняй частцы — Рэспубліка Беларусь, у ніжняй — год чаканкі.

Адваротны бок манет падзелены на два паўкругі. У правай палове паказаны будынкі гістарычнай часткі горада — Мінскай гарадской ратушы, Свята-Духава Кафедральнага сабора, Траецкага прадмесця, а таксама сімвал міру — голуб, які ляціць. У левай палове — калаж з будынкаў аднаго з жылых кварталаў беларускай сталіцы, Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама сілуэта помніка Францыску Скарыну. У верхняй частцы манет размешчана рэльефная выява герба Мінска.

Манеты адчаканены на РДП “Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан”: сярэбраныя — якасцю “пруф”, медна-нікелевыя — “пруф-лайк”. Тыраж срэбных і медна-нікелевых манет — па 7000 штук.

Паводле паведамлення Упраўлення інфармацыі
Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь