Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Залатая “Зліва” з шахматнай дакладнасцю
…Вінаградная лаза пад рукой Ой Масаноры далікатна ахінула шарападобны збан, крыштальныя хрызантэмы пунсавеюць на крохкай чашы Кабаясі Хідэо, а залатая “Зліва” прайшлася па скрынцы для картак з вершамі Уціна Каоры... З дапамогай керамікі, вырабаў са шкла, дрэва і металу Нацыянальны мастацкі музей пазнаёміў сваіх наведвальнікаў з вытанчаным светам сучаснага прыкладнога мастацтва Японіі, выстаўка якога была арганізавана пры дапамозе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Японскага фонду, Міністэрства замежных спраў Японіі і Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Вымераць якасць прэстыжу, або Дзень памiж "тэлелiфтам" i атрыумам
Напярэдадні Дня работнікаў культуры “К” звярталася да сваіх чытачоў з просьбай паразважаць над тым, з чаго фарміруецца прафесійны прэстыж работнікаў культуры. Шэраг меркаванняў мы змясцілі ў нумары, прысвечаным прафесійнаму святу. Сёння ж чытач “К” звяртаецца да асаблівасцей і, зноў жа, прэстыжу бібліятэкара, тым больш — такой іміджавай установы, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Летам гэтага года ў Інтэрнеце давялося прачытаць пяцёрку самых “нервовых” прафесій, вызначаную псіхолагамі. У пераліку — артысты, тэлевядучыя, палітыкі, зоркі шоу-бізнесу, мастакі, пісьменнікі, журналісты, рэжысёры, педагогі... Прадстаўнікі вышэйпералічаных прафесій у той ці іншай ступені схільныя да стрэсаў і сур’ёзных псіхічных расстройстваў. Завяршаюць рэйтынг работнікі сферы абслугоўвання. А вось прафесія “бібліятэкар” у спісе наогул не фігуруе. Але тут патрэбна мець стрэсаўстойлівасць, а таксама цэлы шэраг уласна прадметных здольнасцей. Дык у чым жа ўся складанасць дадзенай прафесіі? Вопытам дзеліцца супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі!, або Супольнасць крэатыўных аднадумцаў
Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі споўнілася 6 гадоў. Зразумела, адказна трымаць творчую справаздачу перад Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на галоўнай сцэне краіны — у Палацы Рэспублікі. Увечары 21 лістапада адбыўся вялікі канцэрт “З Днём нараджэння, Прэзідэнцкі аркестр!”. Урэшце свае справаздачы перад слухачамі ён трымае ледзь не штодня.
Сама глеба прасякнута гісторыяй...
90-ыя ўгодкі завяршэння Першай сусветнай вайны бадай не выклікалі ў грамадстве розгаласу такога маштабу, які вымагае гэтая падзея, што кардынальна змяніла гісторыю многіх дзяржаў і народаў, у тым ліку і беларускага. Адчуць важнасць гэтай даты можна, прыехаўшы ў Заброддзе, дзе вядомы мастак-графік Барыс Цітовіч стварыў адзіны на Беларусі музейны комплекс, прысвечаны Першай сусветнай вайне. Напярэдадні гадавіны там акурат завяршаліся работы па ўзвядзенні званіцы — свайго кшталту помніка, прымеркаванага да юбілею. Дарэчы, сёлета свой шасцідзесяцігадовы юбілей адсвяткаваў і сам стваральнік музея, не так даўно ўзнагароджаны ўжо чацвёртым сваім медалём — “За працоўныя заслугі”.
Філармонія раённага маштабу: ашмянцы выбіраюць сваіх
Уязджаючы ў Ашмяны з любога напрамку, падарожнік бачыць бігборд з выявамі Соф’і Гальшанскай і Крыштафа Дарагастайскага. А наўзбоч ад дарогі, што вядзе з віленскай шашы, узвышаюцца арыгінальныя і яўна не саматугам зробленыя скульптурныя кампазіцыі, асновай якіх сталі вялізныя валуны. Яны цешаць вока не толькі жыхароў аднаго з мікрараёнаў гарадка, але і ўсіх яго гасцей.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»