Пачуць іх галасы...

№ 26 (1569) 25.06.2022 - 01.06.2022 г

У сталічнай Масюкоўшчыне захаваўся буйны комплекс былога лагера ваеннапалонных, які бачыў пакуты тысяч савецкіх салдат. Хто і як рупіцца пра месца памяці і смутку?

Мемарыял "Масюкоўшчына"

Ага­ро­джа з ка­лю­ча­га дро­ту, вар­та­выя вы­шкі, пра­жэк­та­ры. На тэ­ры­то­рыі ва­енна­га га­рад­ка ля вёс­кі Ма­сю­коў­шчы­на ўлет­ку 1941 го­да раз­гар­ну­ла­ся ляс­ная час­тка Шта­ла­га-352 — ла­ге­ра са­вец­кіх ва­енна­па­лон­ных, дзе па­мер­лі ад го­ла­ду і хва­роб, бы­лі рас­стра­ля­ныя і за­ка­та­ва­ныя звыш 80 ты­сяч ча­ла­век. І гэ­тыя звес­ткі не­ль­га лі­чыць кан­чат­ко­вы­мі: да­гэ­туль у ра­ёне ад­кры­ва­юць не вя­до­мыя ра­ней ма­гі­лы. Ты­дзень та­му ўра­чыс­та пе­ра­па­ха­ва­лі астан­кі 144 во­інаў, зной­дзе­ныя 52-м асоб­ным по­шу­ка­вым спе­цы­ялі­за­ва­ным ба­та­ль­ёнам у 2020 го­дзе.

“Ма­сю­коў­шчы­на як сім­вал усіх ла­ге­раў ва­енна­па­лон­ных на аку­па­ва­ных тэ­ры­то­ры­ях, на­роў­ні з Ха­тын­ню, Трас­цян­цом, Мін­скім ге­та, ува­хо­дзіць у шэ­раг мес­цаў на­цы­яна­ль­най па­мя­ці”, — упэў­не­ны гіс­то­рык, член праўлення Рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­юза ту­рыс­тыч­най індус­трыі Дзміт­рый Ма­ро­заў.

Ад­нак да­лё­ка не ўсе ве­да­юць аб жах­лі­вай гіс­то­рыі ла­ге­ра. Так, у 2019 го­дзе вы­да­вец­тва “Бе­ла­рус­кая Энцык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі” вы­пус­ці­ла кні­гу “Ма­сю­коў­шчы­на. Тра­ге­дыя са­вец­кіх ва­енна­па­лон­ных” на бе­ла­рус­кай, рус­кай і англій­скай мо­вах, ілюс­тра­ва­ную су­час­ны­мі і гіс­та­рыч­ны­мі фо­та­здым­ка­мі, а так­са­ма ко­пі­ямі архіў­ных да­ку­мен­таў. Яшчэ ў са­вец­кія га­ды на ла­гер­ных мо­гіл­ках уста­ля­ва­лі по­мнік і за­па­лі­лі Веч­ны агонь. По­бач па­бу­да­ва­ны храм Уз­дзві­жан­ня Кры­жа Гас­под­ня­га, пры якім пра­цуе не­вя­ліч­кі му­зей подзві­гу са­вец­кіх ва­енна­па­лон­ных — вяз­няў Шта­ла­га-352.

Будынак былога лазарэта

Але ядро бы­ло­га ла­ге­ра, якое зна­хо­дзіц­ца вод­даль ад ма­ну­мен­та, праз чы­гун­ку, за­ста­ецца па-за ўва­гай. А гэ­та ж адзі­н з нямногіх такіх ком­плексаў, якія за­ха­валіся на по­стса­вец­кай пра­сто­ры! Мес­ца­мі з-пад асфа­ль­ту пра­сту­пае вы­кла­дзе­ная вяз­ня­мі бру­ка­ван­ка. Да на­шых дзён ста­яць дом афі­цэр­ска­га скла­ду, бу­дын­кі ста­ло­вай, лаз­ні, май­стэр­няў і ла­за­рэ­та. Гэ­тыя аб’екты, якія ды­ха­юць гіс­то­ры­яй вай­ны, на жаль, не ма­юць ахоў­на­га ста­ту­су, не­ка­то­рыя з іх па­сту­по­ва раз­бу­ра­юцца. У 2019 го­дзе зне­се­на ла­гер­ная ка­зар­ма, у якой на драў­ля­ных бэ­ль­ках за­ха­ва­лі­ся над­пі­сы, па­кі­ну­тыя вяз­ня­мі. Ад па­жа­раў па­цяр­пеў бы­лы ла­за­рэт. Да та­го ж на тэ­ры­то­рыі ня­ма ні ме­ма­ры­яль­на­га зна­ку, ні інфар­ма­цый­ных стэн­даў. А га­доў шэсць та­му зем­лі ўво­гу­ле ха­це­лі ад­вес­ці пад жы­лую за­бу­до­ву. Доб­ра, што за­ду­му не ажыц­ця­ві­лі, і ў гэ­тым вя­лі­кая за­слу­га не­абы­яка­вых га­ра­джан.

ЗБЕ­РА­ЖОМ МА­СЮ­КОЎ­ШЧЫ­НУ!

Гра­мад­скіх акты­віс­таў, гіс­то­ры­каў, прад­стаў­ні­коў ту­рыс­тыч­на­га біз­не­су аб’ядна­ла жа­дан­не зра­біць жах­лі­вую гіс­то­рыю Шта­ла­га-352 бо­льш вя­до­май для ўсіх, сфар­мі­ра­ваць па­важ­лі­вае і ад­каз­нае стаў­лен­не да аб’екта. Для гэ­та­га над­ру­ка­ва­лі бра­шу­ры, раз­ве­сі­лі па тэ­ры­то­рыі пла­ка­ты, зла­дзі­лі суб­отні­кі і на­ват па­ча­лі ва­дзіць экс­кур­сіі. У ліс­та­па­дзе 2020 го­да кан­тро­ль­ны тэкст і тэх­на­ла­гіч­ную кар­ту пе­ша­ход­най экс­кур­сіі “Па­лон­ная пра­ўда: гіс­то­рыя Шта­га­ла-352 у Ма­сю­коў­шчы­не”, якія рас­пра­ца­ва­лі Дзміт­рый Ма­ро­заў і Але­на Мох, за­цвер­дзі­ла На­цы­яна­ль­нае аген­цтва па ту­рыз­ме. Так­са­ма аўта­ры пра­па­на­ва­лі да­даць тэ­ры­то­рыю бы­ло­га ла­ге­ра ў афі­цый­ны мар­шрут агляд­най экс­кур­сіі па Мін­ску і пры­во­зіць ту­рыс­тыч­ныя гру­пы ту­ды па­сля зна­ёмства з “Мінск-Арэ­най” — да спар­тком­плек­су ру­кою да­стаць. Да­рэ­чы, за дзень, ка­лі я за­ві­таў у Ма­сю­коў­шчы­ну, Дзміт­рый Ма­ро­заў пра­вёў дзве экс­кур­сіі: да мес­ца па­мя­ці пры­еха­лі спа­чат­ку сту­дэн­ты Бел­дзяр­жу­ні­вер­сі­тэ­та, а по­тым — удзе­ль­ні­кі Рэ­спуб­лі­кан­ска­га злё­ту по­шу­ка­вых атра­даў (клу­баў) “Мы — спад­чын­ні­кі Пе­ра­мо­гі”.

Падчас экскурсіі па тэрыторыі лагера

За­раз акты­віс­ты хо­чуць уста­ля­ваць на тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра інфар­ма­цый­ныя шы­ль­ды, каб лю­бы ахвот­ны мог да­ве­дац­ца аб гіс­то­рыі па­мят­на­га мес­ца. Жа­дан­не і срод­кі ёсць. Адзі­нае, што хва­люе руп­лі­цаў, ці не пе­ра­шко­дзіць спра­ве ма­руд­ны пра­цэс уз­гад­нен­ня.

АЖЫЎ­ШЫЯ ЎСПА­МІ­НЫ

Ця­пер па­глы­біц­ца ў тра­гіч­ную гіс­то­рыю Ма­сю­коў­шчы­ны пад­час пра­гул­кі па тэ­ры­то­рыі бы­ло­га ла­ге­ра мож­на на­ват без экс­кур­са­во­да. Да Дня ўсе­на­род­най па­мя­ці ахвяр Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ге­на­цы­ду бе­ла­рус­ка­га на­ро­да пры падтрымцы Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі і фонду EVZ за­пушчаны аўды­ягід “Па­лон­ная пра­ўда: гіс­то­рыя Шта­га­ла-352 у Ма­сю­коў­шчы­не” на трох мо­вах — бе­ла­рус­кай, рус­кай і англій­скай. Мар­шрут, раз­лі­ча­ны на 1 га­дзі­ну 10 хві­лін, па­чы­на­ецца на чы­гу­нач­най стан­цыі, дзе раз­гру­жа­лі эша­ло­ны з ва­енна­па­лон­ны­мі, і за­вяр­ша­ецца ля ма­ну­мен­та на ла­гер­ных мо­гіл­ках і хра­ма Уз­дзві­жан­ня Кры­жа Гас­под­ня­га. На шля­ху па­між гэ­ты­мі пун­кта­мі ка­рыс­та­ль­ні­кі про­йдуць праз мес­ца бы­лой га­лоў­най бра­мы, ста­ло­вую, пляц і кар­цар, ла­за­рэт, аўта­ра­мон­тныя май­стэр­ні, дом афі­цэр­ска­га скла­ду і мес­ца бы­лой Усход­няй бра­мы.

Ад­на­віць гіс­та­рыч­ную кар­ці­ну да­па­мо­гуць апо­ве­ды бы­лых вяз­няў, свед­чан­ні ві­да­воч­цаў і вы­трым­кі з ня­мец­кіх да­ку­мен­таў, агу­ча­ныя пра­фе­сій­ны­мі акцё­ра­мі. Аўтары канцэпцыі і ства­ра­ль­ні­кі — студыя “Медиа-lab Глаголъ” ­— на­зы­ва­юць гід пад­обным да аўды­яспек­так­ля, і ма­юць ра­цыю. Яны ўда­ла кам­бі­ну­юць сло­вы, му­зы­ку і шу­мы, якія ства­ра­юць у слу­ха­ча ўяў­лен­не пра вы­пра­ба­ван­ні, што вы­па­лі на до­лю па­лон­ных. Му­зыч­ныя фраг­мен­ты і шу­ма­выя эфек­ты не то­ль­кі вы­сту­па­юць да­дат­ко­вым афар­млен­нем, але і “апіс­ва­юць” мес­ца дзеі, ня­суць вя­лі­кую эма­цый­ную на­груз­ку. Упэў­не­ны, уз­ру­шаць слу­ха­чоў уда­ла ўпле­це­ныя ў апо­вед фраг­мен­ты аса­біс­тых успа­мі­наў.

“Ад­ной­чы я вы­ра­шыў па­мя­няць шы­нель на ты­тунь. Гэ­та за­ўва­жыў ка­мен­дант на­ша­га ба­ра­ка, і я тра­піў у кар­цар. У па­мяш­кан­ні ста­яла доў­гая лаў­ка, а на сця­не ві­се­лі два ску­ра­ныя бі­зу­ны. Ня­мец­кі афі­цэр за­га­даў ка­ту даць мне 25 уда­раў бі­зу­ном. Мя­не рас­пра­ну­лі да­га­ла, за­га­да­лі лег­чы на лаў­ку. Я стаў су­пра­ціў­ляц­ца — кат зва­ліў мя­не на пад­ло­гу ўда­рам ку­ла­ка і стаў збі­ваць бі­зу­ном. Скры­ваў­ле­на­га, у не­пры­том­нас­ці, двое па­лон­ных за­нес­лі мя­не ў ба­рак і па­кла­лі на на­ры. Два тыд­ні я не мог устаць”. Што лепш рас­крые тра­ге­дыю ва­енна­па­лон­ных, як не гэ­тыя ба­лю­чыя рад­кі ме­му­араў?

Надзвы­чай каш­тоў­ныя ўспа­мі­ны Ана­то­ля Пе­ра­вя­дзен­ца­ва — удзе­ль­ні­ка по­шу­ка­ва­га атра­да, які знай­шоў ня­ма­ла артэ­фак­таў і да­па­мог вы­свет­ліць імё­ны не­ка­то­рых вяз­няў, — і архі­тэк­та­ра Аляк­сан­дра Ста­рас­цен­кі, які да­па­ма­гаў за­ха­ваць тэ­ры­то­рыі бы­ло­га ла­ге­ра. Да­даў­шы ў аўды­ягіс­то­рыю гэ­тыя ма­тэ­ры­ялы, ства­ра­ль­ні­кі аб’ядна­лі мі­нуў­шчы­ну і су­час­насць.

МУ­ЗЕЙ У СМАР­ТФО­НЕ

Тэ­ры­то­рыя бы­ло­га ла­ге­ра маг­ла б стаць ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­сам, а за­ха­ва­ныя бу­дын­кі — му­зе­ем. Вя­до­ма, гэ­та па­тра­буе не­ма­лых рэ­сур­саў. І па­куль пы­тан­не не вы­ра­ша­нае, акты­віс­ты за­ду­ма­лі ства­рыць вір­ту­аль­ны про­та­му­зей, у якім гіс­то­рыя Шта­ла­га-352 бу­дзе рас­кры­тая праз аса­біс­тыя гіс­то­рыі вяз­няў, артэ­фак­таў, бу­дын­каў. Асно­вай для яго па­слу­жаць ме­му­ары, архіў­ныя да­ку­мен­ты, апы­тан­ні све­дак і іншыя ма­тэ­ры­ялы.

“Каб вы­йсці за рам­кі звык­ла­га ўспры­ман­ня і знай­сці но­вы спо­саб ад­чу­ваць падзеі, што ад­бы­лі­ся 80 га­доў та­му, мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем му­ль­ты­ме­дый­ныя тэх­на­ло­гіі і мас­тац­тва”, — за­яўляе ка­ман­да і аб­яцае на­поў­ніць сайт роз­ным ты­пам кан­тэн­ту (аўды­яза­пі­сы, ві­дэ­аро­лі­кі, вы­явы, тэкст) і на­ват да­поў­ніць му­ль­тып­лі­ка­цы­яй, каб мак­сі­ма­ль­на да­ступ­на да­нес­ці скла­да­ны ма­тэ­ры­ял шы­ро­кай аўды­то­рыі. Так­са­ма му­зей ста­не ад­ука­цый­ным мед­ыя. На сай­це раз­мес­цяць экс­кур­сію з аўды­ягі­дам, на­ве­лы, арты­ку­лы і ка­рыс­ныя ма­тэ­ры­ялы для пед­аго­гаў.

Дэ­та­лі пра­екта ка­ман­да па­куль не рас­кры­вае (на­пэў­на, каб не су­ро­чыць), але мі­ну­лы во­пыт свед­чыць: гэ­ты аўтар­скі ка­лек­тыў аб­авяз­ко­ва зро­біць якас­ны прад­укт. Ка­жу гэ­та, агляд­ва­ючы­ся на пі­лот­ны пра­ект “Квет­кі для Се­нь­кі­на” — му­ль­ты­ме­дый­ную на­ве­лу пра лёс па­лон­на­га фе­ль­ча­ра Мі­ха­іла Се­нь­кі­на, якая ўклю­чае тэк­сты, фо­та­здым­кі, аўды­яза­пі­сы і ма­люн­кі. І гэ­та не про­ста прэ­зен­та­цыя гіс­та­рыч­ных ма­тэ­ры­ялаў, а спро­ба эма­цый­на­га па­глыб­лен­ня гле­да­ча ў тэ­му праз аса­біс­тае. Што да ства­рэн­ня му­зея і ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су ў ядры бы­ло­га шта­ла­га, ця­пер, у Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці, вар­та на­рэш­це вы­ра­шыць гэ­тае пы­тан­не.