Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі

№ 26 (1569) 25.06.2022 - 01.06.2022 г

На па­ўноч­ны за­хад ад Мін­ска па мясц­інах Пес­ня­ра
Накіруемся ў ваколіцы Маладзечна. Маршрут разлічаны на адзін дзень — калі выехаць ранкам машынай з Мінска, можна ўправіцца яшчэ да вечара.

КА­ЛЫС­КА ПА­ЭТА

Пер­шы пры­пы­нак у на­шым пад­арож­жы — мно­гім зна­ёмая Вя­зын­ка. Бу­дзе сім­ва­ліч­ным рас­па­чаць зна­ёмства з Ма­ла­дзе­чан­шчы­най з на­вед­ван­ня род­ных мясц­ін Пес­ня­ра, чыё 140-год­дзе кра­іна аку­рат адзна­чыць не­ўза­ба­ве. Ня­ма ні­чо­га дзіў­на­га, што ў гэ­тым краі на па­ўда­ро­зе між Мін­скам і Ві­ль­няй ве­ль­мі мно­гія мясц­іны звя­за­ныя з жыц­цём бу­ду­ча­га на­род­на­га па­эта, ма­ла­дыя га­ды яко­га пра­йшлі на мя­жы па­за­мі­ну­ла­га і мі­ну­ла­га ста­год­дзяў, ка­лі Ві­ль­ня і Мінск яшчэ не бы­лі раз­дзе­ле­ныя дзяр­жаў­най мя­жой і спа­бор­ні­ча­лі за зван­не ста­лі­цы бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га ад­ра­джэн­ня.

У Вя­зын­цы вар­та не то­ль­кі агле­дзець му­зей­ную экс­па­зі­цыю, але і пра­гу­ляц­ца па ва­ко­лі­цах. Фі­лі­ял му­зея зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі ко­ліш­ня­га шля­хец­ка­га ма­ёнтка За­мбжыц­кіх, у якіх сям’я Лу­цэ­ві­чаў аран­да­ва­ла зям­лю аку­рат у той час, ка­лі з’явіў­ся на свет ма­лы Янка. Та­му на­во­кал мы мо­жам ба­чыць надзвы­чай ма­ляў­ні­чы пры­ся­дзіб­ны парк, які рас­кі­нуў­ся па­між рэ­чкай Вя­зын­кай і ка­на­лам Ві­лей­ска-Мін­скай вод­най сіс­тэ­мы.

У лё­сах гэ­та­га ты­по­ва­га шля­хец­ка­га два­ра ад­бі­ла­ся ўся гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі ХХ ста­год­дзя — як вя­до­ма, у вы­ні­ку Рыж­скай мір­най да­мо­вы ў 1921 го­дзе Ма­ла­дзе­чан­шчы­на і Вя­зын­ка ад­ышлі пад ула­ду Поль­шчы, і не­ўза­ба­ве ў ко­ліш­нім ма­ёнтку За­мбжыц­кіх раз­мяс­ціў­ся па­ста­ру­нак Кор­пу­са ахо­вы па­меж­жа — поль­скай вай­ско­вай арга­ні­за­цыі, ство­ра­най для ахо­вы са­вец­ка-поль­скай дзяр­жаў­най мя­жы. Зна­хо­дзіў­ся ён у бы­лым ся­дзіб­ным до­ме За­мбжыц­кіх, які, на жаль, быў стра­ча­ны ў па­сля­ва­енныя га­ды, але на яго мес­цы за­ха­ваў­ся да сён­ня бе­тон­ны склеп. Да­да­мо яшчэ хі­ба, што ў Ра­даш­ко­ві­чах, да­ро­гай на Вя­зын­ку, мож­на па­гля­дзець мясц­овы кас­цёл, збу­да­ва­ны ў 1859 го­дзе, дзе быў ахрыш­ча­ны ма­лы Ясь Лу­цэ­віч.

СПАД­ЧЫ­НА МЯС­ТЭ­ЧАК

Кі­ру­емся да­лей — у Дуб­ра­ва. На ўскра­іне мож­на па­ба­чыць рэ­шткі ко­ліш­ня­га ма­ёнтка, які на­ле­жаў шля­хец­ка­му ро­ду Хма­раў, — тут на бе­ра­зе ма­ляў­ні­ча­га ста­ва за­ха­ва­лі­ся му­ра­ва­ныя бу­дын­кі бро­ва­ра і спір­тас­хо­віш­ча. Ад­сюль жа пра­гля­да­ецца і аб­рыс ста­ра­жыт­на­га га­ра­дзіш­ча, што свед­чыць пра да­ўнюю гіс­то­рыю гэ­та­га па­се­ліш­ча. А ў цэн­тры мяс­тэч­ка вар­та агле­дзець ве­ліч­ныя ру­іны кас­цё­ла, збу­да­ва­на­га на мя­жы XVIII і XIX ста­год­дзяў. На жаль, з-за люд­ской ня­дбай­нас­ці ў 1980 го­дзе ў хра­ме зда­рыў­ся па­жар, які зніш­чыў дах бу­дын­ка, але, ня­гле­дзя­чы на тое, і сён­ня яго ма­гут­ныя му­ры і ка­ло­ны ўраж­ва­юць сва­ёй пры­га­жос­цю ды ма­гут­нас­цю. Ру­ха­ючы­ся да­лей на за­хад, вар­та так­са­ма зра­біць пры­пы­нак у Пят­роў­шчы­не, дзе на бе­ра­зе За­ход­няй Бя­рэ­зі­ны за­ха­ва­лі­ся ру­іны ва­дзя­но­га млы­на з ма­ляў­ні­чай пла­ці­най.

Вадзяны млын у Гарадку

На­рэш­це трап­ля­ем у Га­ра­док, дзе нас ві­тае яшчэ адзін ва­дзя­ны млын, але гэ­тым раз­ам ужо бо­ль­шы, ча­ты­рох­па­вяр­хо­вы. У цэн­тры мяс­тэч­ка за­ха­ва­ла­ся ста­рая му­ра­ва­ная за­бу­до­ва, у тым лі­ку бу­ды­нак ко­ліш­няй сі­на­го­гі, ля яко­га ўста­ля­ва­ны ме­ма­ры­яль­ны знак з на­па­мі­нам аб тым, што на гэ­тым мес­цы зна­хо­дзі­ла­ся га­ра­доц­кае ге­та, ка­ля дзе­вя­ці­сот вяз­няў яко­га бы­лі за­бі­тыя на­цыс­та­мі ў 1942 го­дзе. По­бач, у мясц­овым гіс­то­ры­ка-лі­та­ра­тур­ным му­зеі, мож­на блі­жэй па­зна­ёміц­ца з гіс­то­ры­яй мяс­тэч­ка і вы­дат­ных асоб, жыц­цё і дзей­насць якіх бы­лі звя­за­ныя з Га­рад­ком. Кі­ру­ючы­ся да­лей на за­хад, ра­ім так­са­ма пры­пы­ніц­ца ў Хоў­хла­ве, дзе на ма­ляў­ні­чым па­гор­ку мож­на па­ба­чыць драў­ля­ны кас­цёл Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі, збу­да­ва­ны ў 1738 го­дзе ў сты­лі ба­ро­ка.

 

ДЗЕ ПА­ЧЫ­НА­ЛІ­СЯ ПРА­ЦОЎ­НЫЯ ШЛЯ­ХІ

Па­між вёс­ка­мі Груз­да­ва і Па­ла­ча­ны вар­та за­ві­таць на мес­ца, дзе ў 2015 го­дзе на­ма­ган­ня­мі фон­ду “Спад­чы­на Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га”, а так­са­ма ка­та­ліц­кіх вер­ні­каў і ва­лан­цё­раў, пад­тры­ма­ных ра­ённы­мі ўла­да­мі, бы­ло доб­раў­па­рад­ка­ва­нае мес­ца ко­ліш­ня­га драў­ля­на­га кас­цё­ла Свя­то­га Ро­ха, які з’явіў­ся тут у 1773 го­дзе, але, на жаль, быў раз­бу­ра­ны ў 1990-я. Дбан­нем не­абы­яка­вых лю­дзей кас­це­ль­ны цвін­тар быў доб­раў­па­рад­ка­ва­ны, ад­ноў­ле­ныя бра­ма і ага­ро­джа, пры­ве­дзе­ныя ў на­леж­ны вы­гляд так­са­ма рэ­шткі скле­па-па­ха­ва­ль­ні шля­хец­ка­га ро­ду Да­дэр­каў. Акра­мя та­го, по­бач з ко­ліш­нім кас­цё­лам уста­ля­ва­ны крыж на ма­гі­ле ча­ты­рох ахвяр пер­шых дзён Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Спіс не­звы­чай­ных по­мні­каў, якія вар­та па­ба­чыць у гэ­тых ва­ко­лі­цах, за­вяр­шае ка­мен­ны крыж з над­пі­сам, што зна­хо­дзіц­ца пры да­ро­зе на по­ўнач з Па­ла­ча­наў і здаў­на лі­чыц­ца цу­да­дзей­ным.

Аса­біс­та для мя­не ва­ко­лі­цы Груз­да­ва і Па­ла­ча­наў бы­лі ці­ка­выя яшчэ і тым, што ме­на­ві­та ў гэ­тых вёс­ках у 1909 го­дзе, па­сля за­кан­чэн­ня Ба­рун­скай на­стаў­ніц­кай шко­лы, па­чы­наў свой пра­цоў­ны шлях мой прадзед Ры­гор Ру­дак. З не­ма­лым здзіў­лен­нем я да­ве­даў­ся, што ён зу­сім ледзь-ледзь раз­мі­нуў­ся ў ча­се з ма­ла­дым Іва­нам Лу­цэ­ві­чам, які за па­ру га­доў да та­го пра­ца­ваў па­моч­ні­кам ві­на­ку­ра на бро­ва­ры ў су­сед­няй Яхі­моў­шчы­не. Акра­мя бро­ва­ра, ад ко­ліш­няй ся­дзі­бы Су­ліс­троў­скіх тут на бе­ра­гах ма­ляў­ні­ча­га ста­ва за­ха­ва­лі­ся два драў­ля­ныя свір­ны, афі­цы­на, флі­гель і два жы­лыя да­мы, у ад­ным з якіх сён­ня раз­мяш­ча­ецца яшчэ адзін фі­лі­ял Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы

СЛЯ­ДЫ МІ­НУ­ЛА­ГА НЕ МУ­СЯЦЬ ЗНІК­НУЦЬ

Млын-вятрак у Солтанах

Да­лей ру­ха­емся на по­ўнач і трап­ля­ем у вёс­ку Со­лта­ны, дзе за­ха­ваў­ся драў­ля­ны млын-вят­рак пер­шай па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. Надзі­ва ня­бла­га збе­раг­ло­ся ўнут­ра­нае аб­ста­ля­ван­не млы­на, але лёс яго­ны вы­клі­кае за­не­па­ко­енасць — та­кія бу­дын­кі з дрэ­ва час­та раз­бу­ра­юцца, не атры­маў­шы на­леж­на­га дог­ля­ду. На ўсю кра­іну, на жаль, сён­ня на­бя­рэц­ца то­ль­кі з дзя­ся­так драў­ля­ных вет­ра­коў, тры з якіх пе­ра­ве­зе­ныя ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей на­род­най архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту ў вёс­цы Азяр­цо пад Мін­скам. Яшчэ пяць вет­ра­коў у роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі бы­лі зруй­на­ва­ныя з роз­ных пры­чын то­ль­кі за апош­нія двац­цаць га­доў. Між тым, вар­та бы­ло б звяр­нуць ува­гу на па­трэ­бу за­ха­ван­ня та­кіх рэ­дкіх і ад­мет­ных па­бу­доў, якія не­ка­лі бы­лі не­ад’емнай час­ткай бе­ла­рус­ка­га вяс­ко­ва­га кра­яві­ду, а сён­ня мо­гуць бяс­след­на знік­нуць.

Касцёл у Беніцы

Апош­ні пункт на­ша­га пад­арож­жа — ве­ліч­ны ба­роч­ны кас­цёл Най­свя­цей­шай Трой­цы ў Бе­ні­цы, збу­да­ва­ны ў 1704 го­дзе. Рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты тут бы­лі рас­па­ча­тыя яшчэ ў 1980-я га­ды, і сён­ня, хоць бу­ды­нак і ста­іць за­чы­не­ным, яму, пры­нам­сі, не па­гра­жае да­лей­шае раз­бу­рэн­не. Ля кас­цё­ла, ка­лі па­шан­цуе, вы мо­жа­це сус­трэц­ца з мясц­овым вар­таў­ні­ком — ру­дым лас­ка­вым ка­том, які пра­вя­дзе вас ва­кол хра­ма і раз­ві­та­ецца ля бра­мы. Час вяр­тац­ца да­до­му — на­пе­ра­дзе ча­ка­юць но­выя мар­шру­ты і све­жыя ўра­жан­ні. То да на­ступ­най сус­трэ­чы!