Больш як 100 тамоў

№ 47 (865) 22.11.2008 - 28.11.2008 г

Як паведаміла карэспандэнту “К” начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кнігагандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава, лепшыя кнігі шэрагу айчынных выдавецтваў прымуць удзел у ХХVII Сафійскім міжнародным кніжным кірмашы, які адбудзецца 3 — 7 снежня.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, некаторых выдавецтваў, РУП ”Белкніга”. Пад час кніжнага форуму наша дэлегацыя прыме ўдзел у “круглым стале” на тэму “Грамадства. Кніга. Чытанне”, а таксама ў разнастайных мерапрыемствах сёлетняга Ганаровага госця выстаўкі — Расіі. Акрамя таго, беларускай дэлегацыяй запланаваны сустрэчы са старшынёй Балгарскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў, прадстаўнікамі Міністэрства культуры гэтай дзяржавы.

Усяго ж балгары пабачаць больш за 100 тамоў — пераможцаў апошняга Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і аднайменнага міжнароднага конкурсу ў Маскве, а таксама іншыя знакавыя выданні 2007 — 2008 гадоў.

У.К.