Мас­ква аль­то­вая ў Мін­ску

№ 24 (1567) 11.06.2022 - 17.06.2022 г

Да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі і ў рамках свайго юбілейнага турнэ камерны ансамбль “Салісты Масквы” на чале з народным артыстам СССР Юрыем Башметам выступіць на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

14 чэр­ве­ня сла­ву­ты ка­лек­тыў прад­ста­віць пра­гра­му “Му­зыч­нае пад­арож­жа”. Яе ма­ляў­ні­чую па­літ­ру скла­лі сап­раў­дныя шэ­дэў­ры сус­вет­най кла­сі­кі ад Мо­цар­та да Бры­тэ­на, а так­са­ма тво­ры су­час­ных кам­па­зі­та­раў: Энры Ла­лаш­ві­лі з Гру­зіі, То­ру Та­ке­мі­цу з Япо­ніі, Жы­на Ван­га з Кі­тая. Та­кое рэ­дка дзе па­чу­еш! Ма­эстра Юрый Баш­мет, на­ту­ра­ль­на, вы­сту­піць ад­ра­зу ў не­ка­ль­кіх ро­лях — мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка ансам­бля, ды­ры­жо­ра і, ка­неш­не, са­ліс­та. Не­вы­пад­ко­ва ж яго на­зы­ва­юць “Па­га­ні­ні аль­та”.

Юрый Баш­мет — час­ты госць на бе­ла­рус­кай зям­лі, яшчэ з са­вец­кіх ча­соў, ка­лі да нас пры­язджа­лі ўсе са­мыя зна­ныя рас­ійскія му­зы­кан­ты. Не пе­ра­пы­ніў­ся ўза­ема­абмен і над­алей. Свед­чан­нем — ордэн Фран­цыс­ка Ска­ры­ны, якім ён быў уз­на­га­ро­джа­ны за знач­ны ўнё­сак у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка-рас­ійскіх ку­ль­тур­ных су­вя­зяў. У 2006-м ён на­ват за­сна­ваў у нас Між­на­род­ны фес­ты­валь свай­го імя, ары­ента­ва­ны на ад­крыц­цё та­ле­на­ві­тых ма­ла­дых му­зы­кан­таў, яднан­не леп­шых твор­чых сіл Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і іншых кра­ін. Ця­гам тых 14-ці фо­ру­маў, што бы­лі пе­ра­пы­не­ны з-за пан­дэ­міі, мо­ладзь не то­ль­кі вы­сту­па­ла раз­ам з сус­вет­на вя­до­мы­мі артыс­та­мі. Бы­ла ство­ра­на Ма­ла­дзёж­ная му­зыч­ная ака­дэ­мія кра­ін СНД. Ла­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы зна­ка­мі­тых вы­ка­наў­цаў і пед­аго­гаў, твор­чыя сус­трэ­чы сту­дэн­таў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі з сус­вет­на вя­до­мы­мі кам­па­зі­та­ра­мі і му­зы­кан­та­мі. Юрый Аб­ра­ма­віч на­ват “пе­ра­ма­нь­ваў” ка­го­сь­ці са сту­дэн­таў да ся­бе ў Мас­кву. І да кож­на­га та­ко­га фес­ты­ва­лю ад­на­му з бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў за­маў­ляў­ся но­вы твор. Ме­на­ві­та так у свой час уз­нік­ла кан­цэр­тная фан­та­зія Ingemisco (“Уз­ды­хаю”) Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай для струн­на­га аркес­тра і са­лі­ру­юча­га аль­та. Гэ­тая парт­ыту­ра ста­ла пер­шай у ча­ра­дзе да­лей­шых мас­тац­кіх ад­крыц­цяў Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю Юрыя Баш­ме­та, дзе прэ­зен­та­ва­лі­ся ў тым лі­ку тво­ры і зу­сім ма­ла­до­га Сяр­гея Ба­да­ла­ва, і та­кіх зна­ных бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, як Вя­час­лаў Куз­ня­цоў, Дзміт­рый Лы­бін, Ва­ле­рый Во­ра­наў. Да­рэ­чы, з Ва­ле­ры­ем Во­ра­на­вым у Юрыя Аб­ра­ма­ві­ча ўзнік­лі най­бо­льш шчы­ль­ныя кан­так­ты, ён не­адной­чы за­маў­ляў яму прэм’еры для сва­іх між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў у Со­чы: сё­ле­та, да пры­кла­ду, у цэн­тры ўва­гі там апы­нуў­ся “Пер Гюнт” з яго му­зы­кай, якую кры­ты­кі адзі­на­га­лос­на пры­зна­лі леп­шым склад­ні­кам уся­го спек­так­ля з удзе­лам рас­ій-
скіх зо­рак тэ­атра і кі­но.

Ансамбль “Са­ліс­ты Мас­квы”, ство­ра­ны Юры­ем Баш­ме­там, адзна­чае сё­ле­та 30-год­дзе. У рэ­пер­ту­ары гэ­та­га “ка­лек­ты­ву сап­раў­дных ад­на­дум­цаў”, як яго час­цей за ўсё на­зы­ва­юць, бо­льш за 350 тво­раў сус­вет­най кла­сі­кі — ад ба­ро­ка да су­час­нас­ці. На ра­хун­ку му­зы­кан­таў бо­льш за 2000 кан­цэр­таў на са­мых вя­до­мых сус­вет­ных пля­цоў­ках ад Еўро­пы да Но­вай Зе­лан­дыі. І па­ся­род іх — ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі.