Вяртанне лялечнай класікі

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

У Год гістарычнай памяці Беларускі дзяржаўны тэатр лялек звярнуўся да нацыянальнай драматургічнай і рэжысёрскай класікі: тут аднавілі спектакль “Дзед і жораў”, пастаўлены ў 1986 годзе.

/i/content/pi/cult/905/19022/zh1.jpg

П’еса Ві­та­ля Во­льс­ка­га, на­пі­са­ная па­вод­ле ста­ра­даў­няй бе­ла­рус­кай на­род­най каз­кі, рас­па­вя­дае пра пад­ора­ныя Дзе­ду з Ба­бай ча­роў­ныя рэ­чы, здо­ль­ныя на­кар­міць і аб­ара­ніць. Ня­хіт­ры сю­жэт ста­но­віц­ца асно­вай мас­тац­кай дзеі, са­чыць за якой ку­ды бо­льш ці­ка­ва, чым за да­во­лі прад­ка­за­ль­най гіс­то­ры­яй, улас­ці­вай фа­льк­ло­ру з яго ад­шлі­фа­ва­най сіс­тэ­май архе­ты­паў.

Упер­шы­ню каз­ка тра­пі­ла на сцэ­ну ў 1939-м і ста­ла пер­шым ары­гі­на­ль­ным бе­ла­рус­кім тво­рам для тэ­атра ля­лек. З та­го ча­су яна пра­ктыч­на не зні­ка­ла з рэ­пер­ту­ару, хі­ба на­звы змя­ня­ла. Яе ця­пе­раш­няе ўва­саб­лен­не — ужо дзя­ся­тае па лі­ку. Аляк­сей Ля­ляў­скі (рэ­жы­сёр), Ала Га­ні­ёдская (мас­так-па­ста­ноў­шчык), Люд­мі­ла Скі­то­віч (мас­так ад­на­ўлен­ня) ства­ра­юць не про­ста спек­такль, а тую сцэ­ніч­ную пра­сто­ру, дзе кож­ная дэ­таль ды­хае на­род­най сім­во­лі­кай і тра­ды­цый­ны­мі ра­мёс­тва­мі. Ля­ль­кі — улас­ці­выя бе­ла­ру­сам глі­ня­ныя цац­кі, што ма­юць устой­лі­выя пун­кты апо­ры. Жо­раў-Жу­ра­вель вы­раб­ле­ны з пя­нь­кі-вя­роў­кі і лё­тае ў па­вет­ры, ча­сам на­гад­ва­ючы са­ла­мя­ных па­ву­коў-аб­ярэ­гаў, тра­ды­цый­ных для бе­ла­ру­саў. Мес­ца дзея­ння — ад­мыс­ло­вае ган­чар­нае ко­ла, што су­мяш­чае ў са­бе ад­ра­зу не­ка­ль­кі сцэ­ніч­на-па­ва­рот­ных маг­чы­мас­цей. Сцэ­наг­ра­фія — умоў­ныя аб­ры­сы асноў­ных для ХІХ ста­год­дзя архі­тэк­тур­ных збу­да­ван­няў-сім­ва­лаў: ма­ле­нь­кая ся­лян­ская ха­ці­на, ве­ліч­ны пан­скі па­лац і цар­ква. Па­лац — гэ­та най­перш ура­чыс­тыя ка­ло­ны кла­сі­цыз­му і ста­лін­ска­га ампі­ру, што пад­трым­лі­ва­юць дах і па­він­ны сім­ва­лі­за­ваць не­па­руш­насць ула­ды над “ма­ле­нь­кім ча­ла­ве­кам”. Цар­ква — арка са зво­нам ды ку­пал у вы­гля­дзе цы­бу­лін­кі. Хат­ка — сціп­лы дах над га­ла­вой і вя­ліз­нае, праз усю яе сця­ну, акно “ў свет”. Што яшчэ трэ­ба для шчас­ця? Хі­ба га­рох, каб бы­ло што есці. Яго вы­ява на­гад­вае су­час­ную ску­льп­тур­ную кам­па­зі­цыю — за­кру­ча­на-муд­ра­ге­ліс­тую, з мнос­твам аса­цы­ятыў­ных шэ­ра­гаў: про­сты ся­лян­скі прад­укт хар­ча­ван­ня, што рас­це-ві­ецца ў га­ро­дзе, на на­шых ва­чах пе­ра­тва­ра­ецца ў ежу ду­хоў­ную.

У спек­так­лі мно­га доб­ра­га, няз’едлі­ва­га гу­ма­ру. Ён змеш­ча­ны не сто­ль­кі ў са­мім тэк­сце, ко­ль­кі ў яго­ным ві­до­віш­чным ува­саб­лен­ні і май­стэр­скім агуч­ван­ні. Ад здзіў­лен­ня ды іншых эмо­цый у глі­ня­ных ля­лек ка­міч­на пры­ўзні­ма­юцца ка­пе­лю­шы ці на­ват са­ма га­ла­ва. Смеш­на тан­чаць Дзед і Ба­ба — ля­ль­кі і артыс­ты. Апош­ніх уся­го двое. Змя­ня­ючы тэм­бра­выя ад­цен­ні га­ла­соў, інта­на­цый­насць, вы­раз­насць, са­му ма­не­ру маў­лен­ня, гэ­тыя двое артыс­таў у аб­ліч­чы анёл­каў з тра­пят­кі­мі крыл­ца­мі за спі­наю ства­ра­юць яркія гу­ка­выя парт­рэ­ты шас­ці асноў­ных пер­са­на­жаў. Кож­ны з акцёр­скіх скла­даў уно­сіць сваю раз­ынач­ку, праз гэ­та атрым­лі­ва­юцца быц­цам два роз­ныя спек­так­лі. Ня­гле­дзя­чы на да­во­лі ма­ла­ды ўзрост, Надзея Чэ­ча і Ва­ле­рый Зя­лен­скі рас­па­вя­да­юць каз­ку быц­цам ад сап­раў­дных ба­бу­леч­кі з дзя­ду­леч­кам, за­ва­рож­ва­ючы са­мой ля­леч­най дзеяй. Лю­боў Клок і Дзміт­рый Рач­коў­скі да­да­юць бо­льш по­гля­ду звон­ку, за­па­ль­ва­юць ма­ла­дзёж­най энер­ге­ты­кай, плас­тыч­нас­цю ру­хаў, за­ўзя­тым гу­ль­ня­вым тэм­пе­ра­мен­там.

/i/content/pi/cult/905/19022/zh2.jpg

Асо­бую ро­лю грае му­зы­ка. Да роз­ных па­ста­но­вак “Дзе­да і жо­ра­ва” яе пі­са­лі Ры­гор Пукст, Яўген Ці­коц­кі, Ула­дзі­мір Кан­дру­се­віч. Ад­на­ўля­ючы сваю вер­сію 1986 го­да, Аляк­сей Ля­ляў­скі да­даў да яе іншую му­зы­ку — Ле­ані­да Па­ўлён­ка. Спек­такль за­йграў но­вы­мі фар­ба­мі, су­мяш­ча­ючы фа­льк­лор­на-тан­ца­ва­ль­ныя вы­то­кі з пе­сен­ны­мі фраг­мен­та­мі, ты­по­вай “дэ­тэк­тыў­най” тэ­май і мод­най сён­ня “атмас­фер­най” му­зы­кай, што ўтва­рае па­праў­дзе тэ­атра­ль­ную фо­нас­фе­ру. Да­дат­ко­выя нот­кі ўзні­ка­юць і праз не­пас­рэд­нае жы­вое гу­чан­не дуд­кі і скрып­кі, што да­паў­няе гу­ка­за­піс. Той дуд­кай быц­цам ажыў­ля­юцца глі­ня­ныя ста­ту­эткі, ім над­аец­ца жы­вое ды­хан­не. Скры­піч­ным смы­кам, што цяг­нец­ца па стру­нах, пе­рад­аец­ца гэт­кі роў ця­ля­ці-быч­ка — бы гук скла­да­най жыц­цё­вай до­лі.

А са­ма па са­бе “гу­ль­ня ў ля­ль­кі” на ста­ле ста­но­віц­ца вы­дат­ным май­стар-кла­сам для ба­ць­коў і дзя­цей. У кож­на­га ў до­ме ёсць і ма­ле­нь­кія ста­ту­эткі-су­ве­ні­ры, і смеш­ныя фі­гур­кі бон­сці­каў ды іншых ка­зач­ных ге­ро­яў, што ў свой час вы­да­ва­лі ў сет­ка­вых кра­мах за пэў­ную су­му па­куп­кі. Ды фан­та­зія дзі­ця­ці на­ват лыж­кі-ві­дэ­ль­цы ў ка­го хо­чаш пе­ра­тво­рыць! Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы та­кія “пад­руч­ныя срод­кі”, кож­ны ў ста­не ра­біць свае ўлас­ныя ля­леч­ныя прад­стаў­лен­ні. Хай яны бу­дуць не та­кі­мі сты­ль­ны­мі і яскра­вы­мі, як у пра­фе­сі­яна­лаў — май­строў сва­ёй спра­вы, але вы­ха­ваў­чы эфект ад іх пе­ра­крые мно­гія да­ра­гія цац­кі, скі­ра­ва­ныя на дзі­ця­чае раз­віц­цё. Тэ­атр не то­ль­кі як за­вер­ша­ны спек­такль, што ска­рае гар­мо­ні­яй і пры­га­жос­цю, але і як штур­шок да да­лей­шых аб­мер­ка­ван­няў, са­ма­стой­ных пры­ду­мак і дзея­нняў — ці ж не ў гэ­тым пры­зна­чэн­не мас­тац­тва?

Фота Таццяны Матусевіч

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"