“Мя­не не спа­ку­ша­юць пры­пеў­кі-браз­гуш­кі”

№ 20 (1563) 14.05.2022 - 20.05.2022 г

30-годдзе ансамбля “Бяседа” і 75-гадовы юбілей яго заснавальніка і нязменнага мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі, кампазітара Леаніда Захлеўнага святкуецца вялікім гастрольным турам па Беларусі.

/i/content/pi/cult/905/19018/zahl.JPG

— Ле­анід Кан­стан­ці­на­віч, вы­ступ­лен­ні ка­лек­ты­ву вы час­та ад­кры­ва­еце пес­няй “Пры­знан­не Ра­дзі­ме”. Як уз­нік­ла гэ­тая кам­па­зі­цыя? Пэў­на, вас на­тхні­лі вер­шы?

— Не, спа­чат­ку бы­ла му­зы­ка. Без ані­яка­га за­ка­зу ці кон­кур­су, про­ста ду­шу па­цяг­ну­ла — і ме­ло­дыя на­ра­дзі­ла­ся быц­цам са­ма. Так звы­чай­на і бы­вае: ка­лі пес­ня не на­пі­шац­ца лі­та­ра­ль­на за па­ўга­дзі­ны, на ад­ным ды­хан­ні, яна бу­дзе вы­му­ча­най, і гэ­та ад­ра­зу ад­чу­юць слу­ха­чы. Трэ­ба пі­саць шчы­ра і тое, што та­бе бліз­ка. Мя­не не спа­ку­ша­юць, як я іх на­зы­ваю, пры­пеў­кі-браз­гуш­кі, дзе фра­за з трох нот па­ўта­ра­ецца да тае па­ры, па­куль кан­чат­ко­ва не за­віс­не ў ву­шах. А ў ду­шу не за­па­дае! Сён­ня ўсе імкнуц­ца на­пі­саць хіт і пра­чнуц­ца зна­ка­мі­тым з ку­чай гро­шай. А пес­ня па­він­на трап­ляць у ду­шу, каб ча­ла­век ха­цеў яе яшчэ раз па­чуць, пра што­сь­ці за­ду­мац­ца. Мне блі­жэй тая лі­рыч­ная па­тры­ёты­ка, што пра­цяг­вае тра­ды­цыі на­шых кла­сі­каў: Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, Іга­ра Лу­чан­ка, Яўге­на Гле­ба­ва, у яко­га я за­кан­чваў асіс­тэн­ту­ру-ста­жы­роў­ку на­шай кан­сер­ва­то­рыі.

— Я да­да­ла б яшчэ Юрыя Се­мя­ня­ку з яго­най пес­няй “Люб­лю ця­бе, Бе­лая Русь” на сло­вы зна­на­га па­эта Ула­дзі­мі­ра Ка­рыз­ны. Вы ад­ра­зу вы­ра­шы­лі, што ва­ша пес­ня бу­дзе пры­све­ча­на Бе­ла­ру­сі?

— Так, бо му­зы­ка атры­ма­ла­ся лі­рыч­най, па­фас­на пры­го­жай. На­ват на­зва ад­ра­зу скла­ла­ся — “Ра­дзі­ма”. По­тым яна то­ль­кі ўдак­лад­ні­ла­ся: “Пры­знан­не Ра­дзі­ме”. З па­этам Ле­ані­дам Пра­н-
ча­ком мы су­пра­цоў­ні­ча­ем і сяб­ру­ем ужо не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў. Ён цу­доў­на ад­чу­вае му­зы­ку і ве­ль­мі тон­ка, ад­ухоў­ле­на інтэр­прэ­туе лі­ры­ка-па­тры­ятыч­ную тэ­му. Я звяр­нуў­ся да яго, і ён на­пі­саў вер­шы. Пес­ня ўзнік­ла ў 2019-м, але ка­ра­на­ві­рус стрым­лі­ваў кан­цэр­тную дзей­насць. Ця­пер мы зноў гас­тра­лю­ем, і гэ­тая пес­ня — ад­на з са­мых лю­бі­мых пуб­лі­ка­цый. Са­лі­руе Тац­ця­на Ла­зоў­ская, за­да­ючы ўзнёс­ла-свя­точ­ны тон.

— Ва­шы тво­ры — пе­ра­важ­на свет­лыя. Аса­біс­та для мя­не вы аса­цы­юе­це­ся з ва­шай му­зы­кай да му­льт­фі­ль­ма “Свет­ля­чок і Рас­інка”, на­ват з яго ге­ро­ем, бо за­ўжды вы­пра­ме­нь­ва­еце свят­ло і да­бры­ню. А між тым ва­ша дзя­цін­ства пры­па­ла на ве­ль­мі скла­да­ны па­сля­ва­енны час.

— Я на­ра­дзіў­ся ў 1947-м, у Грод­не, і дзя­цін­ства та­ды ва ўсіх бы­ло пры­бліз­на ад­но­ль­ка­вым: раз­ру­ха, ка­му­на­ль­ныя ква­тэ­ры. А са­мае каш­тоў­нае — ча­ла­ве­чыя зно­сі­ны, сяб­роў­ства. З су­се­дзя­мі па ка­му­нал­цы мы бы­лі ад­ной сям’ёй: і ежу пры­га­ту­юць, і за дзе­ць­мі пры­гля­дзяць. Мой ба­ць­ка ва­яваў, яшчэ з вай­ны граў на ба­яне. Ма­ці ў хо­ры ама­тар­скім спя­ва­ла, дый до­ма яны спе­ваў не цу­ра­лі­ся, лю­бі­лі му­зы­ку ўсёй ду­шой. Яшчэ та­ды ўсе слу­ха­лі ра­дыё, і ў нас до­ма так­са­ма быў чор­ны круг­лы рэ­пра­дук­тар, ад­куль лі­лі­ся пес­ні ў вы­ка­нан­ні Клаў­дзіі Шу­ль­жэн­ка, Тро­шы­на, Мар­ка Бер­не­са, а па ве­ча­рах і опе­ры тран­сля­ва­лі­ся. Так што ад­даў мя­не ба­ць­ка ў му­зыч­ную шко­лу, на ба­ян.

— Усе ва­шы сяб­ры ў два­ры гу­ля­юць, а вы над га­ма­мі па­ку­ту­еце.

— Бы­ло і та­кое: хлоп­цы ў вай­нуш­ку гу­ля­юць, я чую іх га­ла­сы ў два­ры, але па за­га­дзе ба­ць­кі па­ві­нен што­дзень за­ймац­ца на ба­яне — як мі­ні­мум па га­дзі­не. Але ж ву­чыц­ца му­зы­цы бы­ло лёг­ка і ці­ка­ва. У мя­не аб­са­лют­ны слых, та­му дык­так­ты па са­ль­фе­джыа, якія іншым цяж­ка да­юцца, з ад­на­го пра­йгра­ван­ня пі­саў. По­тым там жа, у Грод­не, бы­ло ў мя­не му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча. І па­чаў са­чы­няць. На­ват на дзяр­жаў­ных іспы­тах і на ба­яне свой твор іграў і ды­ры­жы­ра­ваў сва­ім тво­рам з аркес­трам. А стар­шы­нёй ка­мі­сіі пры­еха­ла кам­па­зі­тар Эдзі Тыр­манд — і пра­па­на­ва­ла нам з Вік­та­рам Вой­ці­кам (а мы з ім з пер­ша­га кла­са раз­ам ву­чы­лі­ся і сяб­ра­ва­лі) па­сту­паць у кан­сер­ва­то­рыю не на ба­ян, а на кам­па­зі­цыю, да Ана­то­ля Ба­га­ты­ро­ва. Так і скла­ла­ся.

— Вы атры­ма­лі про­фі­ль­ную ака­дэ­міч­ную ад­ука­цыю. Ся­род ва­шых тво­раў — кан­та­ты, дзве сім­фо­ніі, му­зы­ка для тэ­атра і кі­но, без­ліч пе­сень, надзвы­чай яркія ха­ра­выя тво­ры, што ста­лі на­цы­яна­ль­най кла­сі­кай. А як вы за­сво­ілі камп’ютар?

— Па­сля 60-ці га­доў па­чаў ву­чыц­ца на­но­ва. Уво­гу­ле лю­бая пра­фе­сія, лю­бая спра­ва па­тра­буе, каб ча­ла­век ву­чыў­ся ёй усё жыц­цё. А як іна­чай? Асаб­лі­ва ў наш час, ка­лі ўсё так хут­ка змя­ня­ецца. Ду­маў, ні­ко­лі не за­свою ўсе гэ­тыя раз­умныя пра­гра­мы. Ажно не, ця­пер усё раб­лю за кам­пом. Зра­зу­ме­ла, ні­вод­ны са­мы пра­су­ну­ты га­джэт не за­ме­ніць ча­ла­ве­ка, яго фан­та­зію і та­лент. Мож­на на­ву­чыць ма­шы­ну на­ват му­зы­ку ства­раць — па ўсіх пра­ві­лах гар­мо­ніі. Але ж ці бу­дзе ў тыя тво­ры ўкла­дзе­на сэр­ца? Ча­ла­ве­чыя дум­кі, энер­ге­ты­ка? За­тое камп’ютар ве­ль­мі па­ляг­чае пра­цу: не трэ­ба пе­ра­піс­ваць, мож­на ўсё хут­ка па­пра­віць, ад­ра­зу пра­слу­хаць гу­чан­не. І ўсе аран­жы­роў­кі за­ўсё­ды сам раб­лю.

— Ра­ней­шыя тво­ры так­са­ма па­тра­бу­юць камп’ютар­на­га на­бо­ру. Вы што­сь­ці ў іх пе­ра­раб­ля­еце, рэ­да­гу­еце?

— Праз 20 га­доў я вяр­нуў­ся да ха­ра­вых “Пе­сень бе­ла­рус­ка­га Па­азер’я”, што бы­лі ство­ра­ны на на­род­ныя сло­вы з ад­на­ймен­най кні­гі док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства, этна­му­зы­ко­ла­га Зі­на­іды Ма­жэй­ка. Іна­чай зір­нуў на свае апра­цоў­кі бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень для хо­ру а capella. Ра­ней я пі­саў най­перш на эмо­цы­ях, ця­пер уклаў іх у бо­льш стро­гую пра­фе­сій­ную сіс­тэ­му. І тыя апра­цоў­кі ста­лі на­сто­ль­кі во­ль­ны­мі, што пе­ра­тва­ры­лі­ся пра­ктыч­на ў аўтар­скія тво­ры, на­сы­ча­ныя во­да­рам на­род­най пе­сен­нас­ці. Вось так з са­ма­га па­чат­ку трэ­ба бы­ло іх ра­біць! Збі­ра­юся вы­даць гэ­тыя ха­ра­выя парт­ыту­ры. Яны ня­прос­тыя па му­зыч­ным змес­це, па гу­чан­ні, але да­во­лі про­стыя па вы­ка­нан­ні: кож­ны з га­ла­соў раз­ві­ва­ецца ад­па­вед­на лі­не­арнай ло­гі­цы, што ўлас­ці­ва фа­льк­ло­ру і са­мо­му спеў­на­му мыс­лен­ню. Між іншым, апош­нім ча­сам я ад­на­ўляю і пры­во­джу ў па­ра­дак не то­ль­кі ўлас­ныя тво­ры. З ансам­блем “Бяс­еда” зра­бі­лі пес­ню “Ад­ля­та­юць гу­сі” Ула­дзі­мі­ра Буд­ні­ка на сло­вы Аляк­сан­дра Ляг­чы­ла­ва. Аб­одвух твор­цаў ужо ня­ма з на­мі, а пес­ня на­бы­ла но­вае ды­хан­не. За­ха­це­ла­ся да­даць у яе свай­го стаў­лен­ня, унес­ці не­ка­то­рыя па­праў­кі ў му­зы­ку, у тэкст, раз­віць дра­ма­тур­гію, як та­го па­тра­ба­ваў сам ма­тэ­ры­ял і су­час­ныя мас­тац­кія рэ­аліі.

— Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці па­ўплы­ваў?

— Гэ­та трэ­ба ра­біць не­за­леж­на ад круг­лых дат, зна­ка­вых падзей і пры­ня­тых ло­зун­гаў. Яны мо­гуць стаць хі­ба да­дат­ко­вай на­го­дай, пад­штур­хнуць тых, хто ра­ней пра гэ­та не за­дум­ваў­ся. А па­мяць па­він­на быць з на­мі за­ўсё­ды. Без яе ня­ма не то­ль­кі мі­ну­ла­га, але і су­час­нас­ці і бу­ду­чы­ні.

 — Сло­ва “па­мяць”, як мне зда­ецца, для вас уво­гу­ле зна­ка­вае. Гэ­та і пе­сен­ны цыкл “Па­мяць”, і без­ліч асоб­ных пе­сень пра вай­ну і Пе­ра­мо­гу.

 Сё­ле­та да свя­та мы за­пі­са­лі з “Бяс­едай” маю ко­ліш­нюю пес­ню на сло­вы па­эта-фран­та­ві­ка Мі­ха­іла Ясе­ня “Буй­ніц­кае поле”. Гэ­та свяш­чэн­нае мес­ца не­па­да­лёк ад Ма­гі­лё­ва, дзе ў 41-м ішлі на­пру­жа­ныя баі і дзе сён­ня ўзве­дзе­ны ме­ма­ры­ял. Са­лі­руе ма­ла­дая ўдзе­ль­ні­ца на­ша­га ансам­бля На­стас­ся Гры­гор’ева.

— Пра мо­ладзь вы дба­еце бо­льш, чым хто: час­ця­ком “жу­ры­це” на кон­кур­сах, дзе вы­лу­ча­еце най­леп­шых. Вось і гэ­ты­мі дня­мі — вы зноў у жу­ры Рэ­спуб­лі­кан­ска­га твор­ча­га кон­кур­су “Ма­ла­дыя та­лен­ты Бе­ла­ру­сі”, які пра­хо­дзіць ужо ў 11-ы раз.

— З кож­ным раз­ам удзе­ль­ні­каў ста­но­віц­ца ўсё бо­льш, кон­курс мае доб­ры роз­га­лас. За мі­ну­лыя га­ды праз яго пра­йшлі бо­льш як тры ты­ся­чы дзя­цей, пад­лет­каў, юна­коў і дзяў­чат. Мы пра­ца­ва­лі і па да­сла­ных за­пі­сах, у час пан­дэ­міі ла­дзі­лі­ся пра­слу­хоў­ван­ні анлайн. Сё­ле­та да дру­го­га ту­ру, што пра­хо­дзіць жыў­цом у вя­лі­кай сту­дыі До­ма ра­дыё, да­пуш­ча­на 337 удзе­ль­ні­каў (а ся­род іх ёсць не то­ль­кі са­ліс­ты, але і ка­лек­ты­вы) па ся­мі на­мі­на­цы­ях. А трэ­ба ж іх не то­ль­кі пра­слу­хаць, але і год­на аца­ніць — пра­фе­сій­на і сум­лен­на. Зра­зу­мець, у ка­го які па­тэн­цы­ял. Ка­лі трэ­ба, даць па­ра­ды. За­ўва­жыць, пад­тры­маць. Гэ­ты кон­курс не­вы­пад­ко­ва стаў ад­ным з са­мых прэс­тыж­ных: га­лоў­най уз­на­га­ро­дай на ім ста­но­вяц­ца не гро­шы ці па­мят­ныя ста­ту­эткі-су­ве­ні­ры, а маг­чы­масць зра­біць пра­фе­сій­ныя, вы­са­ка­якас­ныя сту­дый­ныя за­пі­сы, па­тра­піць у эфір. Гэ­та не што іншае, як па­чат­ко­вая рас­крут­ка. Цу­доў­ны старт для да­лей­шых твор­чых здзяй­снен­няў. Ну а на жу­ры — ад­каз­насць не­ве­ра­год­ная. Але яно та­го вар­тае! Бо гля­дзіш, ко­ль­кі ад­ора­ных, доб­ра пад­рых­та­ва­ных му­зы­кан­таў збі­ра­ецца, і раз­уме­еш, што ў на­шай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры ёсць не то­ль­кі моц­ныя ка­ра­ні, але і раз­га­лі­на­ва­ныя ма­ла­дыя па­ра­сткі — ёсць бу­ду­чы­ня.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"