Вы­пра­ба­ван­не на тры­ва­ласць

№ 19 (1562) 07.05.2022 - 13.05.2022 г

Газета “Культура” працягвае сачыць за зменай у фінансаванні рэспубліканскіх тэатраў, паводле якой толькі палова іх бюджэту будзе аплачвацца дзяржавай, другую ўстановам культуры давядзецца зарабляць самім. Варыянты ажыццяўлення гэтай схемы разглядаюцца ў адпаведных дзяржаўных установах і, вядома, у Міністэрстве культуры. Каб больш дакладна разабрацца ў праблематыцы, карэспандэнт "К" пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

/i/content/pi/cult/903/19015/teatr27.jpg

Сёння гэты тэатр самаакупляецца на 30 працэнтаў, але яго кіраўніцтва не вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы вышэйзгаданага фінансавання. Дырэктар Сяргей Гульчын кажа, што тэатр, які ён узначальвае, у выпадку ўвядзення новай схемы фінансавання можа апынуцца на шляху падрыхтоўкі да антрэпрызнай формы гаспадарання. А яна, у сваю чаргу, запатрабуе зменшыць колькасць класічных пастановак, перагледзець рэпертуар у бок наўпроставай камерцыялізацыі і, не выключана, распусціць трупу.

/i/content/pi/cult/903/19015/b.JPG

Дырэктар тэатра Сяргей Гульчын. Фота Паўла Салаўёва

У КОЖНАГА ТЭАТРА СВАЯ СПЕЦЫФІКА

“Та­кое за­ахвоч­ван­не тэ­атраў за­ймац­ца ка­мер­цы­яй, без­умоў­на, ад­аб’ецца на твор­чым склад­ні­ку, — дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі Сяр­гей Гу­ль­чын. — За­мест та­го, каб ста­віць на­поў­не­ныя сэн­сам кла­січ­ныя спек­так­лі, да­вя­дзец­ца ад­па­вя­даць умо­вам па­ры­тэт­на­га фі­нан­са­ван­ня, збі­раць ча­со­выя тру­пы, вы­бі­раць “лёг­кі” сю­жэт і “на ча­ма­да­нах” аб­кат­ваць яго па пля­цоў­ках, па­куль усе вы­дат­кі не аку­пяц­ца.

Сён­ня мы шмат пра­цу­ем з за­про­ша­ны­мі рэ­жы­сё­ра­мі, каб за­хоў­ваць ары­гі­на­ль­насць. Ка­лі­сь­ці спек­так­лі ў нас ста­віў ку­па­ла­вец Ва­ле­рый Ра­еўскі, і за­ўжды яны бы­лі ве­ль­мі па­пу­ляр­ныя ў гле­да­ча. Ме­на­ві­та на­ша пля­цоў­ка да­ла да­ро­гу ў жыц­цё та­ды яшчэ не вя­до­ма­му чар­ні­гаў­ска­му рэ­жы­сё­ру Андрэю Ба­кі­ра­ву. Пер­шыя яго по­спе­хі — спек­так­лі “Два­нац­ца­тая ноч” і “За­гон­шчы­кі агню” — ста­ві­лі­ся на го­ме­льс­кай сцэ­не, і гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва бы­ло на­шай агу­ль­най ві­зі­тоў­кай. На мі­ну­лым тыд­ні з аншла­гам пра­йшла тра­гі­ка­міч­ная па­ста­ноў­ка рэ­жы­сё­ра На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М. Гор­ка­га Ма­рыі Ма­тох “Сэл­фі са скле­ро­зам”. Ра­дуе так­са­ма, што вось ужо адзі­нац­ца­ты па лі­ку спек­такль “Вя­сел­ля не бу­дзе, але гэ­та не да­клад­на” па­ста­віў наш ра­бот­нік, ма­ла­ды рэ­жы­сёр Андрэй Шыд­лоў­скі. Ду­маю, яму ляг­чэй раз­маў­ляць з ма­ла­дым па­ка­лен­нем, каб яно зноў і зноў ха­це­ла пры­йсці ў тэ­атр.

Каб пры­ва­біць ма­ла­дую пуб­лі­ку, трэ­ба раз­маў­ляць з ёй на ад­ной мо­ве, ба­чыць свет яе ва­чы­ма, ве­даць яе пра­бле­мы. Пра­бле­ма яшчэ і ў тым, што аўта­ры су­час­ных п’ес бя­руць да­во­лі знач­ныя га­на­ра­ры, якія мы не за­ўсё­ды ў сі­лах апла­ціць, і ад су­час­ных і ці­ка­вых твор­чых пра­па­ноў між­во­лі ад­маў­ля­ешся. Уво­гу­ле мы сён­ня не да­пус­ка­ем спек­так­ляў з ніз­кай на­паў­ня­ль­нас­цю за­лы. Тое, што не акуп­ля­ецца, — спіс­ва­ем.

Ста­вім і дзі­ця­чыя спек­так­лі, да ка­ро­на­ві­рус­най эпі­дэ­міі то­ль­кі на сцэ­не ў го­ра­дзе бы­ло 70 па­ка­заў у год. На Ка­ляд­ныя свя­ты аб­авяз­ко­ва рых­ту­ем вя­лі­кую каз­ку. Дзі­ця­чы рэ­пер­ту­ар так­са­ма за­пат­ра­ба­ва­ны. Але ка­лі па­гля­дзець з эка­на­міч­на­га пун­кта гле­джан­ня, гэ­ты жанр са­цы­яль­ны, пры ка­мер­цый­ным гас­па­да­ран­ні ка­зак атры­ма­ецца ста­віць у разы менш. Не бу­дзеш жа браць з дзя­цей вя­лі­кія гро­шы!

Мы, вя­до­ма, гас­тра­лю­ем. Сё­ле­та па­спе­лі з’ез­дзіць у Ві­цебск з дзвю­ма да­рос­лы­мі і ча­тыр­ма дзі­ця­чы­мі па­ста­ноў­ка­мі, яшчэ ў Ма­зыр, у хут­кім ча­се па­едзем у Ма­гі­лёў і Баб­руйск. У кра­са­ві­ку бы­лі на фес­ты­ва­лі “Сма­лен­скі каў­чэг”, дзе наш акцёр уз­яў спе­цы­яль­ны прыз жу­ры за кра­на­ль­нае вы­ка­нан­не ро­лі. Хо­чац­ца яшчэ з’ездзіць у Рас­ію, але і тут фі­нан­са­ван­не ад­ыгры­вае вя­лі­кую ро­лю. Уя­ві­це, су­тач­ныя артыс­таў і да­па­мож­ных ра­бот­ні­каў не­вя­лі­кія, а вось гас­ці­ні­цы на­ват у рас­ійскай пра­він­цыі да­ра­гія. Не кож­ны рас­ійскі гля­дач по­йдзе і на на­шых зо­рак, бо тут спра­цоў­вае і мо­мант па­зна­ва­ль­нас­ці.

Пра­бле­ма яшчэ ў тым, што ў Бе­ла­ру­сі, у ад­роз­нен­не ад Рас­іі, па­куль ня­ма пра­гра­мы га­на­рар­на­га фі­нан­са­ван­ня дзяр­жа­вай гас­тро­ль­най дзей­нас­ці. Та­му рас­ійскім тру­пам вы­гад­на ездзіць, па­каз­ваць ся­бе, а нам на гас­тро­лі, якія не аку­па­юцца, трэ­ба яшчэ за­ра­біць. Вось за­раз аб­мя­няц­ца спек­так­ля­мі з на­мі хо­ча Ха­ба­раў­скі тэ­атр, але яны ве­да­юць, што аку­пяць вы­дат­кі, мы ж — не. Хоць ка­лі­сь­ці мы ездзі­лі ў блі­жэй­шыя за­меж­ныя га­ра­ды — Чар­ні­гаў, Сма­ленск, Бранск, Курск, Арол — па­ста­янна.

Але не трэ­ба ду­маць, што я і ка­лек­тыў тэ­атра скар­дзім­ся. Вы пы­та­еце­ся, як ідзе пра­ца, — я ад­каз­ваю. Про­ста ў кож­на­га тэ­атра ёсць свая спе­цы­фі­ка, не ўсім мо­жа пад­ысці ме­на­ві­та та­кая ма­дэль па­ры­тэт­на­га фі­нан­са­ван­ня. Па за­ко­нах эка­но­мі­кі і жыц­ця, каб атры­маць доб­ры прад­укт, трэ­ба ўклас­ці ў яго срод­кі. А ў пы­тан­нях мас­тац­тва гэ­та ра­біць асаб­лі­ва важ­на. Мы ў тэ­атры ўсё ж ду­шы ле­чым”.

/i/content/pi/cult/903/19015/a.JPG

Акцёры Андрэй Шыдлоўскі, Вера Грыцкевіч і Дзмітрый Байкоў. Фота Паўла Салаўёва

ПОГЛЯД МОЛАДЗІ

Ма­ла­дыя та­лен­ты Го­ме­льс­ка­га дра­ма­тыч­на­га — Дзміт­рый Бай­коў, Ве­ра Грыц­ке­віч і Андрэй Шыд­лоў­скі. Усе яны ву­чы­лі­ся ў роз­ных тэ­атра­ль­ных шко­лых: Дзміт­рый — у БДУ­КіМ, Ве­ра — у БДАМ, Андрэй — у Ма­гі­лёў­скім ка­ле­джы мас­тац­тваў. Пры­тым Ве­ра вы­бра­ла ву­чо­бу ў род­най Бе­ла­ру­сі, ха­ця маг­ла б па пра­гра­ме Рас­суп­ра­цоў­ніц­тва ву­чыц­ца ў ВГІ­Ку, Шчу­кін­скім ву­чы­ліш­чы ці ГІ­ТІ­Се. А Андрэй так­са­ма і рэ­жы­сёр, яко­га сён­ня па­ва­жа­юць усе акцё­ры тэ­атра. Кож­ны з артыс­таў пры­свя­ціў тэ­атру бо­льш за 5 га­доў.

Мо­ладзь ве­ль­мі пе­ра­жы­вае за бу­ду­чы­ню род­на­га тэ­атра. Пер­спек­ты­ва, што ў пра­цу тэ­атра мо­гуць быць уне­се­ны знач­ныя ка­рэк­ты­вы, у тым лі­ку звя­за­ныя з но­вай схе­май фі­нан­са­ван­ня, вя­до­ма, хва­люе. Дзміт­рый ка­жа, што яму ка­лі­сь­ці пры­й-
шло­ся па­кі­нуць ся­м’ю, каб знай­сці ў Го­ме­лі но­вую, у тым лі­ку ў вы­гля­дзе ка­лек­ты­ву тэ­атра. Іх тру­па — гэ­та свай­го ро­ду час­тка го­ра­да, лі­чыць ён. І, вя­до­ма ж, яны за­ўсё­ды га­то­выя ўдзе­ль­ні­чаць у ме­рап­ры­емствах на яго ка­рысць, пра­ца­ваць, ка­лі трэ­ба, і звы­шу­роч­на. Пра­ца ме­на­ві­та ў гэ­тым тэ­атры, га­во­рыць Ве­ра, — гэ­та тое, без ча­го яны не мо­гуць уя­віць сваё жыц­цё.

Андрэй лі­чыць, што не за­ўсё­ды пра­цу тэ­атра трэ­ба ўпіс­ваць у пэў­ныя межы. Не аб­авяз­ко­ва ўклад­ваць у спек­так­лі мі­ль­ёны, але ў той жа час у не­абход­ных рэ­чах ад­мо­віць не­ль­га, бо дзяр­жа­ва му­сіць пад­трым­лі­ваць мас­тац­тва. Без­умоў­на, хо­чац­ца, каб гля­дач пры­хо­дзіў у пры­го­жы тэ­атр, каб ён раз­умеў, што, ка­лі бу­дзе пла­ціць бо­ль­шыя гро­шы за бі­лет, па­ста­ноў­ка бу­дзе та­го вар­тая.

Не то­ль­кі ў Го­ме­льс­кім дра­ма­тыч­ным існу­юць пра­бле­мы з пе­ра­хо­дам на па­ры­тэт­нае фі­нан­са­ван­не. Ці змо­гуць пры­ста­са­вац­ца да новых умоў астат­нія? Як гэ­та па­ўплы­вае на гле­да­ча, артыс­таў і тэ­ма­тыч­ную на­поў­не­насць? Ві­да­воч­на, па­куль пы­тан­няў бо­льш, чым ад­ка­заў. Таму чакаем ад вас, паважаныя чытачы, меркаванняў, водгукаў і прапаноў.