Доб­рае не бы­вае тан­ным

№ 19 (1562) 07.05.2022 - 13.05.2022 г

Мяне яшчэ тэхнікумаўскі выкладчык папярэджваў: "Эканоміку трэба любіць. У адваротным выпадку яна пачне цябе ненавідзець". Так яно па жыцці і атрымліваецца. Банкірам не стаў, хоць і не надта з гэтай нагоды засмуціўся. Аднак праца Карла Маркса "Капітал" уразіла незвычайна сваёй лагічнасцю і паслядоўнасцю. Тавар пераўтвараецца ў грошы, калі ён якасны, запатрабаваны, канкурэнтаздольны. Калі не памыляюся, усё гэта дакладна праектуецца і на эканоміку культуры.

Сло­вам, доб­рае не бы­вае тан­ным. А для да­ра­гіх учын­каў па­трэб­ны ад­мыс­ло­выя ідэі. На­пэў­на, то­ль­кі ў та­кім вы­пад­ку на град­цы ку­ль­тур­ных эка­на­міч­ных экс­пе­ры­мен­таў што­сь­ці ды за­ру­нее на про­даж.

ХА­ЛЯ­ВА, БРА­ЦЕ!

Пі­са­лі мы пе­ра­пі­са­лі пра тое, што да плат­ных па­слуг на­се­ль­ніц­тва трэ­ба бы­ло пры­ву­чаць ста­ран­на і так­тоў­на. Той, хто гэ­та не зра­біў учо­ра, сён­ня па­ку­туе. Ма­ла што зме­ніц­ца і за­ўтра. Вось ця­пер і атрым­лі­ва­ецца, што кан­цэрт, ска­жам, на пра­фе­сій­нае свя­та мед­ыкаў ці мі­лі­цы­яне­раў у ад­ным ра­ёне клуб­ні­кі ла­дзяць за кан­крэт­ную гра­шо­вую су­му, а ў дру­гім — ме­рап­ры­емства ад­бы­ва­ецца “на ха­ля­ву”. Да­дзе­ная сі­ту­ацыя, да­рэ­чы, вы­сту­пае доб­рай лак­му­са­вай па­пер­кай, якая да­клад­на вы­зна­чае, ці ў по­ўнай ме­ры пад­трым­лі­вае мясц­овае кі­раў­ніц­тва сва­іх ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры. Вось та­кая рэ­гі­яна­ль­ная эка­но­мі­ка ку­ль­ту­ры.

Не­аспрэч­на і тое, што план па­за­бю­джэт­най дзей­нас­ці сты­му­люе рост ко­ль­кас­ці і раз­на­стай­нас­ці плат­ных па­слуг. Га­лоў­нае, каб план той быў, так бы мо­віць, гу­ман­ны і не за­мі­наў пра­цэ­су ку­ль­тур­на­га шчы­ра­ван­ня. Пад пры­му­сам пес­ня сум­на гу­чыць.

КА­ЛЬ­КУ­ЛЯ­ЦЫЯ МА­РЫ

Ві­даць, па­ві­нен пра­йсці час, каб сло­ва­злу­чэн­не “эка­но­мі­ка ку­ль­ту­ры” не вы­клі­ка­ла страх не­па­ра­зу­мен­ня. Я не­як ад­шук­ваў па да­вед­цы ну­мар тэ­ле­фо­на ад­ной з біб­лі­ятэк. Там пе­ра­пы­та­лі: “Ад­дзел мар­ке­тын­гу?” — і ка­тэ­га­рыч­на да­да­лі: “Ды што вы, на­шы біб­лі­ятэ­кі не за­йма­юцца ка­мер­цы­яй!” За­йма­юцца! На­ват ка­мер­цый­ны кніж­ны фонд ма­юць, дзе аб­ра­ную лі­та­ра­ту­ру мож­на па­чы­таць то­ль­кі за гро­шы.

Пра біб­лі­ятэч­ныя ідэі. Са­мую ўну­ша­ль­ную па­чуў га­доў двац­цаць та­му. Ра­ённы біб­лі­ятэ­кар, па­каз­ва­ючы на тор­бы са спі­са­ны­мі вы­дан­ня­мі, за­зна­чы­ла: “Ча­му б пры біб­лі­ятэ­ках не ад­крыць крам­кі па рэ­алі­за­цыі спі­са­най лі­та­ра­ту­ры? Вы б та­кую ку­пі­лі?” З за­да­ва­ль­нен­нем па­рыў­ся б у гэ­тых раз­ва­лах і абавяз­ко­ва што-не­будзь ды ку­піў. У Мін­ску кніж­кі, вы­не­се­ныя на смет­нік, раз­бі­ра­юцца ўвоб­мірг. Сло­вам, ідэя цу­доў­ная. Але, як ака­за­ла­ся, не­рэ­аль­ная з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці ад­па­вед­на­га за­ка­на­даў­ства. Дык у нас ёсць эка­но­мі­ка ку­ль­ту­ры з гнут­кім за­ка­на­даў­ствам і да­клад­най ка­ль­ку­ля­цы­яй зда­ро­ва­га крэ­аты­ву?

ХТО ЗА­БІЎ КЕ­НЭ­ДЗІ?

Я, на­пэў­на, ко­ль­кі жы­ву, сто­ль­кі і чую пра не­абход­насць ства­рэн­ня ў Мін­ску му­зей­най ква­тэ­ры Лі Хар­ві Осва­ль­да — пад­азра­ва­на­га ў за­бой­стве 35-га прэ­зі­дэн­та ЗША. Осва­льд, як вя­до­ма, пэў­ны час жыў і пра­ца­ваў у Мін­ску. Ідэя так і за­ста­ецца ідэ­яй. Ча­му? Хто­сь­ці ж здо­леў да­вес­ці за­ду­ма­нае да ла­гіч­на­га за­вяр­шэн­ня і ад­крыў у ста­лі­цы Му­зей ка­тоў.

Ка­жу збо­ль­ша­га пра ідэі, рэ­алі­за­цыя якіх да­па­маг­ла б сфе­ры ўзмац­ніць па­за­бю­джэт­ную дзей­насць. А са­мы час ка­заць пра тое, што за­мі­нае ства­раць спры­яль­ныя ўмо­вы для рэ­алі­за­цыі са­мых не­ве­ра­год­ных за­ду­мак. І тут без ва­шай да­па­мо­гі, ша­ноў­ныя чы­та­чы і пад­піс­чы­кі, ні­як не аб­ысці­ся!

А ця­пер па­чы­та­ем сён­няш­нюю по­шту.

/i/content/pi/cult/903/19012/vel.jpg

ВЕ­ЛІ­КОД­НАЕ ДЗІ­ВА

Ме­та­дыст ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Лід­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Іры­на Ды­дыш­ка на­пі­са­ла: “9 кра­са­ві­ка ў Грод­не ад­бы­ло­ся пя­тае па лі­ку свя­та май­строў воб­лас­ці, пры­све­ча­нае ве­лі­код­ным тра­ды­цы­ям. Лід­чы­ну прад­стаў­ляў на ме­рап­ры­емстве наш ад­дзел. Ке­ра­мі­ку дэ­ман­стра­ва­ла Але­на Сві­дэр­ская, яйкі-пі­сан­кі — Ма­ры­на Са­віц­кая, руч­ні­кі — Ва­лян­ці­на Сі­ль­ва­но­віч, этнаг­ра­фіч­ную ля­ль­ку — я. Вы­сту­паў на­род­ны фа­льк­лор­ны гурт “Та­лер” пад кі­раў­ніц­твам На­тал­лі Шчал­ка­но­га­вай”.

Ве­лі­код­ную тэ­мы пра­цяг­ну­ла за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы Да­р’я Мар­ці­но­віч. У га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы № 4 пра­цуе вы­ста­ва ве­лі­код­ных вы­ра­баў. Яна арга­ні­за­ва­на су­мес­на з ад­дзя­лен­нем дзён­на­га зна­хо­джан­ня лю­дзей з інва­лід­нас­цю Лід­ска­га ра­ённа­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва. Экс­па­на­ты, па сло­вах аўта­ра, вы­раб­ле­ны ў роз­ных тэх­ні­ках з дрэ­ва, тка­ні­ны, гіп­су, бі­се­ру…

А вось інфар­ма­цыя Але­ны Ця­рэш­кі, за­гад­чы­ка ад­дзе­ла мар­ке­тын­гу і са­цы­яку­ль­тур­най дзей­нас­ці Ваў­ка­выс­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі“Фа­льк­лор­ная пра­гра­ма “Ве­лі­код­ныя за­ба­вы” — вы­нік твор­чай дзей­нас­ці Вя­рэй­каў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі. Са­май ма­са­вай ака­за­ла­ся гу­ль­ня ў “біт­кі”. Я па­мя­таю, як ба­ць­ка браў мя­не на Вя­лік­дзень на ба­зар, каб па­су­пер­ні­чаць з сяб­ра­мі ў гэ­тыя са­мыя біт­кі. На што то­ль­кі не ішлі пра­йдзіс­ве­ты: за­лі­ва­лі пус­тыя яйкі сма­лой, ра­бі­лі біт­кі з дрэ­ва. Ка­лі та­кіх рас­кры­ва­лі, дык абавяз­ко­ва луп­ца­ва­лі. Ба­ць­ка іграў без пад­ма­ну і амаль за­ўжды вы­йгра­ваў кар­туз кра­ша­нак.

КА­ХАН­НЕ І ВАЙ­НА

“У Вай­ця­шын­скім гра­мад­скім му­зеі этнаг­ра­фіі і ся­лян­ска­га по­бы­ту пры Вай­ця­шын­скай сель­скай біб­лі­ятэ­цы — фі­лі­яле Бя­ро­заў­скай ра­ённай біб­лі­ятэч­най сіс­тэ­мы — ёсць ка­ля­ро­вая па­штоў­ка, ад­праў­ле­ная з Гер­ма­ніі ў ліс­та­па­дзе 1944 го­да ўра­джэн­цам вёс­кі Пес­кі Мі­ка­ла­ем Бя­рын­чы­кам сва­ёй жон­цы Мі­ла­ніі Мі­хай­лаў­не. Па­штоў­ку, як уз­ор муж­нас­ці і ка­хан­ня, пе­рад­ала му­зею ўнуч­ка фран­та­ві­ка Лі­лія Ру­дзь­ман, — пі­ша за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Бя­ро­заў­скай ЦРБ Га­лі­на Кры­ва­шэ­ева. — У ліс­це на­пі­са­на: “Мі­леч­ка кля­ну­ся быць да гро­ба тва­ім…”. На па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най Мі­ка­лаю Мак­сі­ма­ві­чу бы­ло 20 га­доў. Ён быў па­ра­не­ны, Пе­ра­мо­гу сус­трэў у Бер­лі­не. Уз­на­га­ро­джа­ны ба­явы­мі ордэ­на­мі і мед­аля­мі. Гэ­тыя лю­дзі пра­нес­лі ка­хан­не праз усё жыц­цё, вы­га­да­ва­лі трох сы­ноў. Ця­пер род пра­цяг­ва­юць 9 уну­каў і 14 пра­ўну­каў”.

/i/content/pi/cult/903/19012/art.jpg

“АРТІ­ШОК”

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Ашмян­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Тац­ця­на Печ­кур рас­па­вя­дае пра вы­ні­кі ІІ Ад­кры­та­га мас­тац­ка­га кон­кур­су “АРТі­шок”. Дру­гі год за­пар ён збі­рае юныя та­лен­ты. Сё­ле­та 119 удзе­ль­ні­каў з 16 га­ра­доў і па­сёл­каў да­сла­лі ра­бо­ты для ўдзе­лу ў твор­чым су­пер­ніц­тве. Ге­агра­фія кон­кур­су аха­пі­ла Мін­скуюБрэс­цкуюГро­дзен­скую і Ма­гі­лёў­скую воб­лас­ці. Тэ­ма ра­бот бы­ла пры­мер­ка­ва­ная да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Дып­лом лаў­рэ­ата пер­шай сту­пе­ні атры­ма­лі Свят­ла­на Гру­дзі­на, Ма­рыя Ва­ра­б’ё­ва. А бы­лі яшчэ дып­ло­мы дру­гой і трэ­цяй сту­пе­няў.

ШТО ТА­КОЕ “СА­КА­ВІ­НЫ”?

Гэ­та вяс­но­вае свя­та па­эзіі і му­зы­кі ў Зэ­ль­ве. Як сцвяр­джае на­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч, ме­рап­ры­емства бя­рэ па­ча­так з 1997 го­да. Адзін з арга­ні­за­та­раў — па­эт-пе­сен­нік і га­на­ро­вы гра­ма­дзя­нін Зэ­ль­вен­ска­га ра­ёна Ула­дзі­мір Маз­го. У лі­ку га­на­ро­вых гас­цей свя­та быў і кам­па­зі­тар, на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Эду­ард Ха­нок. Уяў­ля­еце, якую атмас­фе­ру ўтва­рыў на “Са­ка­ві­нах” аўтар шмат­лі­кіх пе­сен­ных хі­тоў?

/i/content/pi/cult/903/19012/skarb.jpg

КЛЮ­ЧЫ АД ТАЙ­НЫ

Рас­па­вя­дае за­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Свят­ла­на Чуб­рык: “Мы ла­дзі­лі квэст “Та­емныя клю­чы гіс­то­рыі”. Ключ­нік зям­лі на­ваг­руд­скай па­губ­ляў клю­чы ад на­шых сла­ву­тас­цей: Фар­на­га кас­цё­ла, Ба­ры­саг­леб­скай цар­квы, кур­га­на Бес­смя­рот­нас­ці Ад­ама Міц­ке­ві­ча, га­ры Мін­доў­га, На­ваг­руд­ска­га за­мка… На да­па­мо­гу пры­йшлі на­ву­чэн­цы ган­длё­ва-эка­на­міч­на­га ка­ле­джа. Дзве ка­ман­ды па­ста­ра­лі­ся ад­ка­заць на пы­тан­ні-за­гад­кі пра аб’­екты, клю­чы ад якіх трэ­ба бы­ло знай­сці. Ключ­нік быў вы­ра­та­ва­ны!”

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"