Прымерыць іх лёс на сябе

№ 19 (1562) 07.05.2022 - 13.05.2022 г

Напярэдадні Дня Перамогі фонды Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны папоўніліся рарытэтнымі экспанатамі, якія некалькі дзесяцігоддзяў захоўваліся ў сямейным архіве легендарнага лётчыка-аса, нашага земляка з Віцебшчыны Аляксандра Канстанцінавіча Гараўца.

Фотаальбом родных Аляксандра Гараўца. Фота Таццяны Матусевіч

У га­зе­це “Ку­ль­ту­ра” ў се­рыі ма­тэ­ры­ялаў, якія ішлі да Дня Пе­ра­мо­гі ў маі 2020 го­да, у ну­ма­ры пад агу­ль­най на­звай “Ба­ла­да пра ба­ць­коў” кож­ны з на­шых су­пра­цоў­ні­каў рас­па­вёў пра лёс сва­іх ро­дзі­чаў, якія зма­га­лі­ся су­праць фа­шыс­цкай не­чыс­ці на фран­тах і ў парт­ызан­скіх атра­дах у га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Та­ды і я пі­са­ла пра та­ту і ма­мі­на­га род­на­га бра­та Шу­ру, як яго на­зы­ва­лі ў сям’і Га­раў­цоў.

Так зда­ры­ла­ся, што з га­да­мі ўсе да­ку­мен­ты пра подзвіг дзя­дзі скан­цэн­тра­ва­лі­ся ў ма­ім ся­мей­ным архі­ве, і ў “Ба­ла­дзе...” я па­абя­ца­ла пе­рад­аць іх асноў­ную час­тку ў наш Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. А най­перш — га­лоў­ны да­ку­мент: Гра­ма­ту Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза. Да­рэ­чы, раз­ам з ёй у мя­не за­хоў­ваў­ся і яшчэ адзін уні­ка­ль­ны да­ку­мент аб з‘яўлен­ні гэ­тай Гра­ма­ты ў ся­мей­ным архі­ве ўда­вы ге­роя.

У зва­ро­це, да­та­ва­ным жніў­нем 1950 го­да і пад­пі­са­ным Стар­шы­нёй Прэ­зі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР Мі­ка­ла­ем Швер­ні­кам, у пры­ват­нас­ці, га­ва­ры­ла­ся: “За ге­рой­скі подзвіг, здзей­сне­ны Ва­шым му­жам Га­ра­вец Аляк­сан­драм Кан­стан­ці­на­ві­чам у ба­ра­ць­бе з ня­мец­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі, Прэ­зі­ды­ум Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР ад 28 ве­рас­ня 1943 го­да пры­сво­іў яму вы­шэй­шую сту­пень адзна­кі — зван­не ГЕ­РОЯ СА­ВЕЦ­КА­ГА СА­ЮЗА. Да­сы­лаю Вам гра­ма­ту <...> для за­хоў­ван­ня як па­мяць пра му­жа-ге­роя, подзвіг яко­га ні­ко­лі не за­бу­дзец­ца на­шым на­ро­дам”.

Да­дам, што ў Цэн­тра­ль­ным му­зеі Уз­бро­еных Сіл СССР у Мас­кве і па сён­няш­ні дзень існуе спе­цы­яль­ны стэнд, на якім прад­стаў­ле­ны свя­тыя рэ­лік­віі, што знай­шлі на мес­цы гі­бе­лі лёт­чы­ка на Кур­скай ду­зе: ордэн Чыр­во­на­га Сця­га, гвар­дзей­скі знак, піс­та­лет “ТТ”, парт­бі­лет пад № 2682000, пуш­ку “ШВАК” з яго са­ма­лё­та-зніш­ча­ль­ні­ка.

/i/content/pi/cult/903/19010/pasht.jpg

Паштоўка Аляксандра Гараўца. Фота Таццяны Матусевіч

Пе­рад­ала на­ша сям’я ў фон­ды Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ўся­го 63 да­ку­мен­ты той свяш­чэн­най эпо­хі. Ся­род іх — апош­ні ліст Аляк­сан­дра Га­раў­ца за ты­дзень да яго гі­бе­лі, да­та­ва­ны 30 чэр­ве­ня 1943 го­да. Да ліс­та бы­ла пры­ма­ца­ва­на ма­ле­нь­кая фо­та­кар­тка з па­штоў­кай-улёт­кай, на якой пры­пі­са­на про­сь­ба да ва­еннай цэн­зу­ры — фо­та­зды­мак “не из­ымать”...