Стру­ны ду­хоў­нас­ці і асвет­ніц­тва

№ 16 (1559) 16.04.2022 - 22.04.2022 г

У Мінску пачаўся XVII фестываль духоўнай музыкі “Залатагорская ліра”. Прымеркаваны да велікодных святаў, ён працягнецца да сярэдзіны мая.

/i/content/pi/cult/900/18994/kisten.jpg

— Пра­гра­ма скла­да­ла­ся ад­мыс­ло­ва, — рас­ка­заў адзін з арга­ні­за­та­раў кан­цэр­таў і фес­ты­ва­ляў у Кас­цё­ле Най­свя­цей­шай Трой­цы (свя­то­га Ро­ха) у Мін­ску, кам­па­зі­тар і арга­ніст Вік­тар Кіс­цень. — Сё­лет­нія “Ка­ляд­ныя ве­ча­ры на За­ла­той Гор­цы” ўтрым­лі­ва­лі ажно 16 кан­цэр­таў. Ця­пе­раш­нюю “За­ла­та­гор­скую лі­ру” ха­це­ла­ся зра­біць, маг­чы­ма, бо­льш кам­пак­тнай, але яшчэ бо­льш кан­цэп­цый­най. У вы­ні­ку фес­ты­валь уклю­чае тво­ры вы­ключ­на ду­хоў­най тэ­ма­ты­кі і ад­на­ча­со­ва скі­ра­ва­ны на асвет­ніц­тва, ад­крыц­цё но­вых му­зыч­ных да­ляг­ля­даў для слу­ха­чоў.

Ся­род най­бо­льш ад­мет­ных ве­ча­рын — вы­ка­нан­не Кан­цэр­та для арга­на, лі­таўр і струн­на­га аркес­тра Фран­сі­са Пу­лен­ка. На­пі­са­ны ў 1938 го­дзе, гэ­ты твор быў этап­ным для фран­цуз­ска­га кла­сі­ка. Аша­лом­ле­ны за­ўчас­най смер­цю ма­ла­до­га ка­ле­гі, Пу­ленк ездзіў у ма­нас­тыр, бо, як ён сам пра гэ­та пі­саў, у ім “пра­чнуў­ся на­шча­дак су­ро­вых і бо­га­ба­язных гор­цаў, якія шу­ка­лі ў рэ­лі­гіі су­ця­шэн­ня ад зям­ных ня­год”. Пра­ца­ваў над тво­рам ча­ты­ры га­ды, на­ват яго інстру­мен­та­ль­ны склад зра­біў та­кім, каб бы­ло маг­чы­ма вы­ка­нан­не ў кас­цё­ле.

Ве­ль­мі ці­ка­вы твор пра­па­на­ва­ла ў пра­гра­му Інэ­са Ба­дзя­ка, якая кі­руе Сту­дэн­цкім хо­рам Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. 19 кра­са­ві­ка ў іх вы­ка­нан­ні пра­гу­чаў цыкл “Свя­ты вэ­люм” аме­ры­кан­ска­га кам­па­зі­та­ра і ды­ры­жо­ра Эры­ка Ві­так­ра, які за­доў­га да пан­дэ­міі вы­сту­піў з ідэ­яй “вір­ту­аль­ных” ха­ра­вых спе­ваў, скла­дзе­ных з асоб­ных ві­дэ­аза­пі­саў кож­на­га ўдзе­ль­ні­ка. Цыкл рас­па­вя­дае гіс­то­рыю жыц­ця ма­ла­дой жан­чы­ны, ма­ці двух дзя­цей, якая, за­хва­рэў­шы на рак, вя­ла блог, дзе за­на­тоў­ва­ла ўсе свае ад­чу­ван­ні і дум­кі.

Ці­ка­васць пры­цяг­не і спа­лу­чэн­не арга­на з квар­тэ­там сак­са­фо­наў на ча­ле з Мі­кі­там Пят­ро­вым, ча­му пры­све­ча­ны асоб­ны кан­цэрт з вы­ка­рыс­тан­нем ві­дэ­апра­екцыі. У бо­ль­шас­ці, там пра­гу­чаць пе­ра­ла­жэн­ні. Але да на­ступ­на­га фес­ты­ва­лю на Ка­ля­ды пла­ну­ем зра­біць та­кую пра­гра­му з бе­ла­рус­кай му­зы­кі і, у пры­ват­нас­ці, з ары­гі­на­ль­ных тво­раў для та­ко­га скла­ду, на­пі­са­ных бе­ла­рус­кі­мі кам­па­зі­та­ра­мі. Не­ль­га ўспры­маць сак­са­фон то­ль­кі як джа­за­вы інстру­мент. Ён з’явіў­ся не­ка­ль­кі­мі дзе­ся­ці­год­дзя­мі ра­ней за джаз і ска­рыс­тоў­ваў­ся як со­ль­на, так і ў аркес­тра­вай му­зы­цы — дзе­ля но­вых тэм­бра­вых фар­баў. А яго гу­чан­не раз­ам з арга­нам здо­ль­на яшчэ бо­льш уз­ба­га­ціць тэм­бра­вую па­літ­ру су­час­най му­зы­кі, у тым лі­ку ду­хоў­най тэ­ма­ты­кі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"