Хто найлепшы ў "Лявонісе" і польках?

№ 16 (1559) 16.04.2022 - 22.04.2022 г

Шосты раз адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь” сабраў у сталіцы выканаўцаў з розных куткоў краіны. Сёлета на спаборніцтва завіталі 52 пары і 62 салісты — ад вучняў пачатковых класаў да працоўнай моладзі.

/i/content/pi/cult/900/18992/vetr2.jpg

Аўтар пра­екта Мі­ка­лай Ко­зен­ка на­зы­вае “Вет­разь” ма­лод­шым бра­там фес­ты­ва­лю “Бе­ра­гі­ня”, бо яны ма­юць агу­ль­ныя пры­нцы­пы — вы­яўлен­не, ад­на­ўлен­не, пе­ра­йман­не і па­пу­ля­ры­за­цыя на­род­най спад­чы­ны свай­го краю. Да пры­кла­ду, аб­авяз­ко­вую пра­гра­му для ўсіх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­рый скла­да­юць “Ля­во­ні­ха” і поль­кі. Але на кон­кур­снай пля­цоў­цы не па­ба­чыць цал­кам ідэн­тыч­ных тан­цаў: кож­ны па­каз­вае ад­мет­ны ва­ры­янт, які бы­та­ваў у іх мясц­овас­ці. Да­рэ­чы, ге­агра­фія кон­кур­су шы­ро­кая. Да мін­скіх тан­цо­раў да­лу­чы­лі­ся вы­ка­наў­цы з Асі­по­віц­ка­га, Ві­цеб­ска­га, Шчу­чын­ска­га, Слуц­ка­га і іншых ра­ёнаў.

Ба­ры­саў­шчы­ну прад­ста­віў за­слу­жа­ны ама­тар­скі мас­тац­кі ка­лек­тыў “Бе­ра­гі­ня” Мёт­чан­ска­га дзі­ця­ча­га са­да-ся­рэд­няй шко­лы. Удзе­ль­нік гур­та, дзе­вя­цік­лас­нік Аляк­сей Ка­ва­ль­чук сё­ле­та вы­сту­паў то­ль­кі ў кон­кур­се са­ліс­таў, бо яго парт­нёр­ка кры­ху ста­рэй­шая, ужо скон­чы­ла шко­лу і пра­цяг­вае на­ву­чан­не ў Го­ме­лі. “Ад­на­люб! З іншы­мі дзяў­чы­на­мі не хо­ча тан­чыць”, — усмі­ха­ецца кі­раў­ні­ца ка­лек­ты­ву Анта­ні­на Аб­ра­мо­віч. Ця­пер хло­пец ад­стой­вае го­нар гур­та сам у імпра­ві­за­цый­ных тан­цах “Жаб­ка” і “Яблыч­ка”, якія па­тра­бу­юць яшчэ бо­ль­шай тры­ва­лас­ці і спры­ту, чым па­рныя. Але за­да­ча не пу­жае юна­ка. Ён за­йма­ецца ў ка­лек­ты­ве з пер­ша­га кла­са і імкнец­ца не пра­пус­каць што­тыд­нё­выя рэ­пе­ты­цыі.

Мо­ладзь з ха­рэ­агра­фіч­най ад­ука­цы­яй да спа­бор­ніц­тваў не да­пус­ка­лі. Най­перш, ста­віць пра­фе­сі­яна­лаў у па­яды­нак з са­ма­дзей­ны­мі тан­цо­ра­мі ня­пра­ві­ль­на праз роз­ні­цу ў пад­рых­тоў­цы. Да та­го ж арга­ні­за­та­ры за­ся­ро­дзі­лі­ся не на ка­на­ніч­ных за­ву­ча­ных фор­мах, а на пе­ра­ня­тых на­ту­ра­ль­ным чы­нам, “з на­гі ў на­гу”, ад жы­ха­роў свай­го краю. Кож­ны рэ­гі­ён мае ўлас­ныя асаб­лі­вас­ці плас­тыч­на­га са­ма­вы­яўлен­ня, і дзіў­на бы­ло б гля­дзець, як па­ры з Го­ме­льш­чы­ны вы­кон­ва­юць пэў­ны та­нец у ва­ры­янце, улас­ці­вым Гро­дзен­шчы­не.

Вя­до­ма, ацэ­нь­ва­юць экс­пер­ты не то­ль­кі тэх­ні­ку і ад­па­вед­насць мясц­овай тра­ды­цыі. Яны со­чаць, ці ста­су­юцца знеш­ні вы­гляд і па­во­дзі­ны тан­цо­раў з на­род­ным эты­ке­там, які бу­ду­ецца на пры­нцы­пе не пры­ні­жаць год­насць інша­га ча­ла­ве­ка. І не­дар­ма ад­но­сі­ны па­між мо­лад­дзю на вя­чор­ках бы­лі рэ­гла­мен­та­ва­ныя, бо дзяў­чы­на маг­ла па­лі­чыць аб­ра­зай за­над­та во­ль­ныя до­ты­кі парт­нё­ра. Як ка­за­лі па­пя­рэд­нія па­ка­лен­ні, спі­на дзяў­чы­ны не гар­мо­нік, каб на ім іграць. Што да знеш­нас­ці, то экс­пер­ты мо­гуць зняць ба­лы на­ват за кід­кі ма­кі­яж ці не­зап­ле­це­ныя ва­ла­сы, бо гэ­та так­са­ма па­ру­шэн­не на­род­на­га эты­ке­ту. На­рэш­це, важ­ную ро­лю ад­ыгры­ва­юць кас­цю­мы. Удзе­ль­ні­кі му­сі­лі вы­хо­дзіць на пля­цоў­ку ў тра­ды­цый­ных свя­точ­ных стро­ях свай­го рэ­гі­ёна — ары­гі­на­лах ці ко­пі­ях з ты­по­вым кро­ем, арна­мен­та­ль­ным аздаб­лен­нем і ка­ля­ро­вай га­май. І га­лоў­нае — ду­шэў­ны стан тан­цо­раў, та­му што ме­на­ві­та эма­цый­ны за­пал ро­біць рыт­міч­ныя ру­хі мас­тац­твам.

/i/content/pi/cult/900/18992/vetr1.jpg

— Пер­шы пад­обны кон­курс я ўба­чыў у ся­рэ­дзі­не 1990-х га­доў. І тое што на спі­нах тан­цо­раў ві­се­лі ну­ма­ры, спа­чат­ку на­пруж­ва­ла. Гэ­та бы­ло ня­звык­ла для фа­льк­лор­ных імпрэз. Але по­тым ста­ла зра­зу­ме­ла, што фак­тар спа­бор­ніц­тва над­ае вы­со­кі эма­цый­ны гра­дус вы­ка­нан­ню. Та­нец ста­но­віц­ца не про­ста на­бо­рам ру­хаў, а срод­кам са­ма­вы­яўлен­ня. І гэ­та моц­на пры­ваб­лі­вае дзя­цей, бо па сва­ёй псі­ха­ло­гіі яны імкнуц­ца вы­гля­даць леп­шы­мі. Эле­мент спа­бор­ніц­тва на­ту­ра­ль­ны для на­род­най ха­рэ­агра­фіі, бо ад­ной з мэт тан­цо­раў, асаб­лі­ва інды­ві­ду­аль­ных, бы­ла са­ма­прэ­зен­та­цыя, — ка­жа стар­шы­ня ра­ды экс­пер­таў, кан­ды­дат ку­ль­ту­ра­ло­гіі Вя­час­лаў Ка­ла­цэй.

Кон­курс “Вет­разь” мож­на лі­чыць га­то­вым ра­шэн­нем ад­ра­зу дзвюх пра­блем, якія тур­бу­юць дзяр­жа­ву, пед­аго­гаў і ба­ць­коў, — як вы­ха­ваць па­тры­ёта і як вы­цяг­нуць дзя­цей са све­ту ві­дэ­агу­ль­няў і са­цы­яль­ных се­так. Фор­му­ла про­стая. Пе­ра­тва­рыць зна­ёмства са спад­чы­най у за­хап­ля­ль­ную мі­сію.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ