Цу­да­дзей­ныя ван­дроў­кі ў мі­ну­лае

№ 15 (1558) 09.04.2022 - 15.04.2022 г

У га­ле­рэі “Пан­ара­ма” Нацыянальнай бібліятэкі ад­кры­ла­ся вы­ста­ва ма­ла­дой бе­ла­рус­кай мас­тач­кі Ма­рыі Сы­рак­ваш “Ван­дроў­кі ў мі­ну­лае”.

/i/content/pi/cult/899/18980/smal.jpg

Марыя Сыракваш — Смаляны. Прывід (2021)

Я да­во­лі час­та бы­ваю на мас­тац­кіх вы­ста­вах. Але, ка­лі па-шчы­рас­ці, ве­ль­мі рэ­дка тво­ры на­шых су­час­ні­каў па­кі­да­юць мя­не ўра­жа­ным. Іншая спра­ва — пра­цы Ма­рыі Сы­рак­ваш. За апош­нія два га­ды я ба­чыў яе тво­ры ў Па­ла­цы мас­тац­тва і Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га. І кож­ны раз яны пры­му­ша­лі ме­не спы­ніц­ца по­бач. Ча­сам гэ­та бы­лі ве­лі­зар­ныя лі­на­ры­ты, ча­сам — аква­рэ­ль­ныя пей­за­жы або на­цюр­мор­ты. Пра­цуе аўтар і ў інста­ля­цыі і алей­ным жы­ва­пі­се.

Да­вед­ка
Ма­рыя Сы­рак­ваш скон­чы­ла Мін­скую дзяр­жаў­ную гім­на­зію-ка­ледж мас­тац­тваў. У 2019 го­дзе па­сту­пі­ла ў Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію мас­тац­тваў на ад­дзя­лен­не гра­фі­кі. Удзе­ль­ні­ца і пе­ра­мож­ца тэ­ма­тыч­ных кон­кур­саў. У 2022 го­дзе па вы­ні­ках рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­вы “Гра­фі­ка го­да’21”  атры­ма­ла дып­лом пер­шай сту­пе­ні.

Мас­тац­тваз­наў­цы акрэс­лі­ва­юць яе твор­часць та­кі­мі сло­ва­мі: “Бяз­важ­касць, све­жасць, атмас­фер­насць і пра­зрыс­тасць улас­ці­вы аква­рэ­лям мас­тач­кі. Яе асаб­лі­вая па­літ­ра — жы­ва­піс­ныя ко­ле­ры, упэў­не­ныя лі­ніі, аб­страк­тныя воб­раз­ныя эле­мен­ты, эма­цы­яна­ль­ны кан­тэкст. Уяў­ны па­рыў вет­ру, рух тра­вы, гу­ль­ня свят­ла на ве­жах, са­ка­ві­тыя фар­бы — аква­рэ­ль­ныя пей­за­жы ні­бы­та ма­тэ­ры­ялі­зу­юцца ў па­вет­ры і ўяў­лен­ні, пры­мрой­ва­юцца гле­да­чам — на­сто­ль­кі на­сы­ча­ная кож­ная вы­ява”.

Чым жа мя­не ўра­зі­ла пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва і ча­му б я па­ра­іў яе на­ве­даць? Усё про­ста. Тут прад­стаў­ле­на ка­ля 30 пей­за­жаў 2019—2021 га­доў. Гэ­та і ста­рыя за­мкі, па­ла­цы, ся­дзі­бы, хра­мы і вё­сач­кі, пры­чым мно­гія з іх доб­ра вя­до­мыя бе­ла­ру­сам. Пры­кла­дам, Крэў­скі, Га­ль­шан­скі і Сма­лян­скі за­мкі, кас­цёл у Івян­цы, флі­гель у Медзвяд­цы (ледзь не адзі­нае, што за­ста­ло­ся ад ся­дзі­бы, дзе 220 год та­му на­ра­дзіў­ся сла­ву­ты на­ву­ко­вец-гео­лаг Ігнат Да­мей­ка), ся­дзі­ба ў Гру­шаў­цы (дзе на­ра­дзіў­ся не менш вя­до­мы гіс­та­рыч­ны дзеяч ча­соў ВКЛ Та­дэ­вуш Рэ­йтан) і мно­гае іншае мож­на ўба­чыць на вы­ста­ве. Ге­агра­фіч­на тут — уся Бе­ла­русь, Мін­шчы­на, і Га­ра­дзен­шчы­на, Бе­рас­цей­шчы­на і Ві­цеб­шчы­на. Ма­рыя Сы­рак­ваш — ча­ла­век, яко­га без сум­не­ву мож­на на­зваць “апан­та­ны Ба­ць­каў­шчы­най”. 

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №15 за 9 красавіка.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар