Ажыў­ле­ная твор­час­цю ля­ль­ка

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

Прэ­м’е­ра па­ста­ноў­кі Мі­ха­ся Клім­чу­ка “Чарамара"
Бе­ла­рус­кі тэ­атр “Ля­ль­ка”, што ў Ві­цеб­ску, бо­лей за 30 га­доў мае не­па­руш­нае пра­ві­ла: на­пры­кан­цы са­ка­ві­ка ла­дзіць свя­точ­ную пра­гра­му з прэ­м’е­рай. Гэ­та ад­бы­ло­ся і сё­ле­та.

/i/content/pi/cult/898/18976/img_1413.jpg

Фота: lialka.by

Гіс­то­рыя шчас­ця на дзве дзеі за­клі­ка­ла гас­цей у бліз­кую, але ма­ла зна­ёмую ві­цяб­ля­нам Эсто­нію. Сю­жэт каз­кі пі­сь­мен­ні­цы Айно Пер­вік — лёг­кая, але глы­бо­кая гіс­то­рыя на тэ­му што­дзён­на­га по­шу­ку ся­бе і свай­го мес­ца ў све­це. Акцё­ры ў сты­лё­вых на­цы­яна­ль­ных стро­ях пра­йшлі на сцэ­ну праз гля­дзе­ль­ную за­лу з лі­рыч­най пес­няй Яўге­на Пла­він­ска­га на эстон­скай мо­ве. Тут іх ча­каў амаль сап­раў­дны ма­ле­нь­кі вос­траў, надзей­на сха­ва­ны ад су­час­на­га све­ту ў ха­лод­ных хва­лях Бал­тый­ска­га мо­ра.

Ка­ра­бе­ль­ныя со­сны пад­шы­тыя вет­рам хіс­та­юцца на бе­ра­зе. А за фар­ба­ва­ны­мі ка­мен­ны­мі сха­ва­ла­ся ўту­ль­ная ма­ле­нь­кая ха­ці­на Ча­ра­ма­ры з зёл­ка­мі і ма­гіч­ны­мі пры­ла­да­мі. Сцэ­наг­ра­фію, ля­ль­кі і кас­цю­мы для спек­так­ля рас­пра­ца­ваў мас­так тэ­атра Дзміт­рый Га­ра­ле­віч. Для па­ста­ноў­кі ён аб­раў ля­ль­ку-ма­ры­янет­ку. І гэ­та цал­кам ад­па­вя­дае агу­ль­най лёг­ка-па­вет­ра­най тэ­ме.

Ча­ра­ма­ра, Ка­пі­тан Трум і Ма­рак па хо­дзе дзея­ння лу­на­юць над сцэ­най. Ва­кол іх ля­та­юць птуш­кі. І ўво­гу­ле ў па­ста­ноў­цы шмат што ля­тае. Як і вя­лі­кія во­чы на вы­раз­ных тва­рах га­лоў­ных ге­ро­яў. Ма­ле­нь­кая, ху­дар­ля­вая Ча­ра­ма­ра з пры­чос­кай во­жы­кам і вя­ліз­ны­мі бла­кіт­ны­мі ва­ча­мі ў ру­ках Дар’і Зім­ніц­кай за­хап­ляе за­лу сва­ёй глы­бі­нёй і шчы­рас­цю. Пры гэ­тым ство­ра­ны воб­раз да­стат­ко­ва ка­міч­ны і вя­сё­лы.

Мі­хась Клім­чук рас­па­вёў, што каз­ка “Ча­ра­ма­ра” Айно Пер­вік па­тра­пі­ла яму на во­чы да­ўно. Сю­жэт за­ха­піў рэ­жы­сё­ра сва­ёй лёг­кас­цю і жыц­цё­вай муд­рас­цю: “Жыць у гар­мо­ніі са сва­ёй ду­шой і ра­біць тое, пра што ма­рыш, — ня­прос­та. Але ж то­ль­кі та­кі вы­бар дае ча­ла­ве­ку маг­чы­масць стаць шчас­лі­вым. Гэ­тая тэ­ма і мая аса­біс­тая. Я за­да­во­ле­ны, што ў мя­не атры­ма­ла­ся па­ста­віць гэ­тую каз­ку. На мой по­гляд, гэ­та гіс­то­рыя і для дзя­цей, і для да­рос­лых”.

Працяг тэмы — у газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"