Канстанцін Вашчанка, "Трыпціх сымбалі III"
У светлагорскай галерэі ладзілі выставы Гаўрыла Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Васіль Шаранговіч, Уладзімір Зінкевіч, Віктар Альшэўскі, Уладзімір Савіч і яшчэ шмат якія творцы. Бачылі светлагорцы ў гэтых сценах і творы замежных мастакоў.
Юбілейны для галерэі год было вырашана адзначыць шэрагам выстаў, прысвечаным нашым творчым дынастыям. Распачаўся ж гэты цыкл прэзентацыяй мастацтва трох пакаленняў сям’і Вашчанкаў. І гэта невыпадкова, бо імя Гаўрылы Харытонавіча, песняра Палесся, шануецца ў гэтым краі надзвычайна. Мастацтва як прафесію і лад жыцця абраў і ягоны сын Канстанцін. На пятым курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў вучыцца ўнучка мэтра Ангеліна. Усе трое прадстаўлены на выставе, якая мае назву “Вашчанкі. Эстафета пакаленняў: Гаўрыла — Канстанцін — Ангеліна”.
Мне давялося быць на вернісажы. Пабачанае — падстава яшчэ раз нагадаць, што ў Беларусі няма культурніцкай перыферыі. У сценах светлагорскай галерэі работы творчай дынастыі Вашчанкаў глядзяцца так жа натуральна, як успрымаліся б у “намоленых” пакаленнямі творцаў залах Нацыянальнага мастацкага музея.
Працяг тэмы — у газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.