"Тры­лін­ка" як сімвал Бярозы-Картузскай

№ 13 (1556) 26.03.2022 - 01.04.2022 г

Ад часовай экспазіцыі да музея гісторыі канцэнтрацыйнага лагера
Да Дня на­род­на­га адзін­ства 17 ве­рас­ня 2021 го­да на мес­цы бы­ло­га кан­цла­ге­ра ў Бя­ро­зе-Кар­туз­скай ад­бы­лі­ся дзве важ­ныя падзеі — ад­крыц­цё рэ­кан­стру­ява­на­га па­мят­на­га зна­ка і ча­со­вай му­зей­най экс­па­зі­цыі “Кан­цла­гер Бя­ро­за-Кар­туз­ская 1934—1939 га­ды”.

/i/content/pi/cult/896/18959/22.jpgСён­ня мы рас­па­вя­дзем, як на­ра­дзі­ла­ся ідэя ства­рэн­ня ча­со­вай экс­па­зі­цыі і што ча­кае яе на­вед­ва­ль­ні­каў у ве­рас­ні 2022 го­да. Але спа­чат­ку на­га­да­ем, на­вош­та на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў між­ва­еннай Поль­шчы з’явіў­ся гэ­ты сум­на­вя­до­мы ла­гер.

21 са­ка­ві­ка 1921 го­да ў Ры­зе па­між РСФСР і УССР з ад­на­го бо­ку (прад­стаў­ні­кі БССР на па­ся­джэн­не да­пуш­ча­ны не бы­лі) і Поль­шчай з дру­го­га быў пад­пі­са­ны да­га­вор, які падзя­ліў тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі на дзве час­ткі. Так За­ход­няя Бе­ла­русь на 18 га­доў апы­ну­ла­ся пад поль­скай аку­па­цы­яй. Не­ўза­ба­ве поль­скія ўла­ды пе­рад­узя­та за­лі­чы­лі бе­ла­ру­саў у ка­тэ­го­рыю “на­цы­яна­ль­ных мен­шас­цей”… Іх пра­вы год ад го­да па­гар­ша­лі­ся, што ў рэ­шце рэшт пры­вя­ло да “вы­ра­шэн­ня пра­бле­мы”.

“МЕС­ЦА ІЗА­ЛЯ­ЦЫІ”

Гіс­то­рыя ла­ге­ра ў Бя­ро­зе па­ча­ла­ся 17 чэр­ве­ня 1934 го­да, ка­лі прэ­зі­дэнт ІІ Рэ­чы Па­спа­лі­тай Ігна­цы Мас­ціц­кі вы­даў рас­па­ра­джэн­не “Аб іза­ля­цыі гра­мад­ска-не­бяс­печ­ных эле­мен­таў”. У вы­ні­ку быў ство­ра­ны кан­цэн­тра­цый­ны ла­гер (афі­цый­ная на­зва “мес­ца іза­ля­цыі”) у Бя­ро­зе-Кар­туз­скай. Пла­на­ва­ла­ся, што та­кіх ла­ге­раў бу­дзе не­ка­ль­кі, але з’явіў­ся то­ль­кі адзін. Апош­нім штур­шком да яго з’яўлен­ня ста­ла за­бой­ства 15 чэр­ве­ня 1934 го­да дзея­ча­мі ўкра­інска­га на­цы­яна­ль­на­га ру­ху мі­ніс­тра ўнут­ра­ных спраў Поль­шчы Бра­ніс­ла­ва Пя­рац­ка­га і на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка Бес­пар­тый­на­га бло­ка су­пра­цоў­ніц­тва з ура­дам Та­дэ­ву­ша Га­луў­кі.

Пры­чы­на­мі та­ко­га ра­ды­ка­ль­на­га кро­ку ста­ла па­лі­ты­ка поль­ска­га ўра­да, які ўціс­каў пра­вы “на­цы­яна­ль­ных мен­шас­цей” За­ход­няй Укра­іны і За­ход­няй Бе­ла­ру­сі .

Дзіў­на, але 6 лі­пе­ня пер­шы­мі вяз­ня­мі ла­ге­ра ста­лі не ўкра­інцы, а два ма­ла­дыя поль­скія ад­ва­ка­ты і тры бе­ла­ру­сы-ка­му­ніс­ты з На­ваг­рад­чы­ны. Ла­гер у Бя­ро­зе-Кар­туз­скай у пер­шую чар­гу быў пры­зна­ча­ны для “пе­ра­вы­ха­ван­ня” прад­стаў­ні­коў роз­ных па­лі­тыч­ных гру­по­вак — ад “край­не ле­вых” да “край­не пра­вых”. Але трап­ля­лі ту­ды і кры­мі­на­ль­ныя эле­мен­ты. Аб тым, якое ўра­жан­не на іх, “стрэ­ля­ных ве­раб’ёў”, зра­бі­лі ўмо­вы ўтры­ман­ня ў ла­ге­ры, ка­жуць сло­вы, якія за­ха­ва­ла гіс­то­рыя: “Лепш год пра­ся­дзець у ка­ме­ры, чым дзень у Бя­ро­зе”.

На­цы­яна­ль­ны склад вяз­няў не аб­мя­жоў­ваў­ся то­ль­кі па­ля­ка­мі (43%) і бе­ла­ру­са­мі (6%). Знач­ную час­тку вяз­няў скла­да­лі укра­інцы (17%), яўрэі (33%), не­мцы (1%). Ха­ця да­след­чы­кі да гэ­та­га ча­су спра­ча­юцца, ко­ль­кі ся­род “па­ля­каў” бы­ло этніч­ных па­ля­каў, а ко­ль­кі бе­ла­ру­саў. Агу­ль­ная ліч­ба вяз­няў, якія пра­йшлі праз гэ­ты кан­цэн­тра­цый­ны ла­гер, вар’іру­ецца ад 3 да 10 ты­сяч ча­ла­век. У пе­ры­яд з 1934 да 1939 го­да поль­скія ўла­ды вя­лі скру­пу­лёз­ны ўлік вяз­няў, і на сён­няш­ні мо­мант вя­до­мы імё­ны 3097 асоб, спра­вы якіх за­хоў­ва­юцца ў Брэс­цкім аб­лас­ным архі­ве. Але з па­чат­кам вай­ны арга­ні­за­цыя ўлі­ку бы­ла па­ру­ша­ная.

/i/content/pi/cult/896/18959/23.jpgАД ЧА­СО­ВАЙ ДА СТА­ЛАЙ ЭКС­ПА­ЗІЦЫІ

Каб да­ве­дац­ца пра ака­ліч­нас­ці ства­рэн­ня ча­со­вай экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­най гіс­то­рыі кан­цла­ге­ра ў Бя­ро­зе-Кар­туз­скай, мы звяр­ну­лі­ся да ды­рэк­та­ра Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея, спа­да­ры­ні Тац­ця­ны Ле­ва­нюк.

Ака­за­ла­ся, ідэя рас­па­вес­ці пра гіс­то­рыю ла­ге­ра на­ра­дзі­ла­ся яшчэ ў 1963 го­дзе, ка­лі ў Бя­ро­зе быў ад­кры­ты гіс­то­ры­ка-рэ­ва­лю­цый­ны му­зей (сён­няш­ні гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чы). На ўра­чыс­тым ад­крыц­ці му­зея пры­сут­ні­ча­лі і бы­лыя вяз­ні ла­ге­ра, якія доб­ра па­мя­та­лі ўмо­вы ўтры­ман­ня ў гэ­тай уста­но­ве. Ме­на­ві­та з та­го ча­су і па­ча­ла­ся ня­спын­ная ра­бо­та су­пра­цоў­ні­каў му­зея па да­сле­да­ван­ні і па­паў­нен­ні архі­ва аса­біс­ты­мі спра­ва­мі вяз­няў. Да­рэ­чы, у 1962 го­дзе на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га ла­ге­ра быў уста­ля­ва­ны па­мят­ны знак. Па­зней у бя­ро­заў­скім му­зеі з’яві­ла­ся экс­па­зі­цыя пра гіс­то­рыю ла­ге­ра.

А ў 2021-м, аб­веш­ча­ным Го­дам на­род­на­га адзін­ства, ста­ла пы­тан­не аб па­шы­рэн­ні экс­па­зі­цыі. Так як у Чыр­во­ных ка­зар­мах, дзе ў 1934—1939 га­дах існа­ваў кан­цла­гер, ніш­то, акра­мя па­мят­на­га зна­ка, не на­гад­ва­ла аб дра­ма­тыч­ных падзе­ях бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі, а на­вед­ва­ль­ні­кі га­ле­рэі актыў­на ці­ка­ві­лі­ся гэ­тым, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб ства­рэн­ні ча­со­вай экс­па­зі­цыі.

Аўта­ра­мі кан­цэп­цыі ста­лі су­пра­цоў­ні­кі гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея — ды­рэк­тар Тац­ця­на Ле­ва­нюк, стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Га­лі­на Краў­чук і на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Андрэй Ку­ха­рэ­віч. Яны пра­вя­лі на­ву­ко­ва-да­след­чую ра­бо­ту на тэ­ры­то­рыі кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра. Саб­ра­ныя ма­тэ­ры­ялы бы­лі прад­стаў­ле­ны ў экс­па­зі­цыі, якая раз­мяс­ці­ла­ся ў трох за­лах, дзе быў пра­ве­дзе­ны кас­ме­тыч­ны ра­монт. Сён­ня ча­со­вая экс­па­зі­цыя скла­да­ецца з “ка­ме­ры вяз­няў”, экс­па­зі­цый­най за­лы (гіс­то­рыя ла­ге­ра) і адзі­ноч­най ка­ме­ры (кар­ца­ра), дзе ра­монт не пра­во­дзіў­ся, каб за­ха­ваць аўтэн­тыч­ную атмас­фе­ру.

Але ўжо та­ды бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб ства­рэн­ні на ба­зе Чыр­во­ных ка­зар­маў ста­лай экс­па­зі­цыі. Вя­до­мы сва­імі пра­ца­мі ў Брэс­цкай крэ­пас­ці мас­так-афар­мі­цель Юрый Су­хаў пад­рых­та­ваў мас­тац­ка-архі­тэк­тур­ны пра­ект. На сён­няш­ні мо­мант му­зей пра­во­дзіць пра­цэ­ду­ру дзяр­жза­куп­кі, аб­ра­на пад­рад­ная арга­ні­за­цыя, якая зой­мец­ца ства­рэн­нем ста­лай экс­па­зі­цыі. Яе ад­крыц­цё за­пла­на­ва­на на 17 ве­рас­ня 2022 го­да, на Дзень на­род­на­га адзін­ства.

ДА­ПА­МО­ГА АД МУ­ЗЕЙ­ШЧЫ­КАЎ БЕ­ЛА­РУ­СІ

Ча­со­вая экс­па­зі­цыя і па­ста­янная, якая праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў за­пра­цуе у Бя­ро­зе-Кар­туз­скай, — вы­нік су­пра­цы трох бе­ла­рус­кіх уста­ноў: Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га, Брэс­цка­га аб­лас­но­га кра­язнаў­ча­га і На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зе­яў. У 2021 го­дзе для ча­со­вай экс­па­зі­цыі з іх фон­даў бы­лі пе­рад­адзе­ны не­ка­то­рыя экс­па­на­ты, да­тыч­ныя гіс­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў скла­дзе між­ва­еннай Поль­шчы. На­прык­лад, тран­спа­ран­ты, кар­ці­ны і да­ку­мен­ты тых ча­соў. Акра­мя та­го, вя­лі­кую да­па­мо­гу ака­заў ка­лек­тыў На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея. Гэ­та і на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­ная да­па­мо­га па афар­млен­ні ча­со­вай і бу­ду­чай ста­лай экс­па­зі­цыі, афар­млен­ні на­ву­ко­вай да­ку­мен­та­цыі. Ле­тась на­шы на­ву­ко­выя су­пра­цоў­ні­кі су­мес­на з ад­ной з уста­ноў ства­ры­лі пра­гра­му вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці кан­цла­ге­ра “Бя­ро­за-Кар­туз­ская”. З да­па­мо­гай аку­ля­раў вір­ту­аль­най рэ­аль­нас­ці мож­на пе­ра­нес­ці­ся ў ла­гер­ную атмас­фе­ру 1930-х га­доў, агле­дзіць тэ­ры­то­рыю, сто­ячы на вы­шцы для ахо­вы, па­бы­ваць у кар­ца­ры і ў па­коі для до­пы­таў. На сён­няш­ні мо­мант ча­со­вая экс­па­зі­цыя пра­цяг­вае сваю пра­цу.

 

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар