Як прачытаць 22 кніжкі за месяц

№ 12 (1555) 19.03.2022 - 25.03.2022 г

Пра аўтабібліятэку ў глыбінцы
Па сва­іх служ­бо­вых аб­авяз­ках я атры­ма­ла за­дан­не “зра­біць фа­таг­ра­фію” ад­на­го ра­бо­ча­га дня біб­лі­обу­са, іншы­мі сло­ва­мі — пра­ма­ні­то­рыць яго ра­бо­ту па ад­ным з мар­шру­таў. Вы­бар быў вы­пад­ко­вы: які вы­езд быў блі­жэй па ка­лен­да­ры, ту­ды і па­еха­ла.

/i/content/pi/cult/895/18932/10.jpgМар­шрут пра­ля­гаў праз дзве вёс­кі Пят­рэ­віц­ка­га сель­ска­га са­ве­та — Ка­мен­ка і На­ві­ны. Па­се­ліш­чы гэ­тыя зна­хо­дзяц­ца не да­лё­ка ад На­ваг­руд­ка, так што вы­езд за­цяг­нуў­ся амаль што на ўвесь дзень. Аб­слу­гоў­ва­ючы чы­та­чоў, мы зра­бі­лі 7 пры­пын­каў.

ЧЫМ БА­ГА­ТЫЯ СКРЫН­КІ?

Па­ча­так ра­бо­ча­га дня біб­лі­ятэ­ка­ра біб­лі­обу­са па­чаў­ся з пад­рых­тоў­кі ра­бо­ча­га мес­ца, на што бы­ло па­тра­ча­на 40 хві­лін. Най­перш яна рас­сар­та­ва­ла кні­гі і ча­со­пі­сы, раз­мер­ка­ва­ла іх па 10 скрын­ках. Там лі­та­ра­ту­ра раз­мер­ка­ва­на па ві­дах і жан­рах вы­дан­няў: кні­гі і ча­со­пі­сы, не­ка­ль­кі све­жых ну­ма­роў га­зет; жа­но­чыя ра­ма­ны і дэ­тэк­ты­вы; дзі­ця­чая лі­та­ра­ту­ра і г.д. Аб­авяз­ко­ва ідзе падзел на бе­ла­рус­кую, рус­кую (рас­ійскую) і за­меж­ную лі­та­ра­ту­ру. Лі­та­ра­ту­ра па па­пя­рэд­ніх за­яўках чы­та­чоў так­са­ма змяш­ча­ецца ў асоб­ную скрын­ку, гэ­та аб­ляг­чае по­шук біб­лі­ятэ­ка­ру і са­дзей­ні­чае
бо­льш апе­ра­тыў­на­му аб­слу­гоў­ван­ню чы­та­чоў. Каб не бы­ло блы­та­ні­ны, ма­ецца спе­цы­яль­ная скрын­ка для лі­та­ра­ту­ры, якую вяр­та­юць чы­та­чы пад­час вы­езду, яе біб­лі­ятэ­кар на­зва­ла “ка­ран­ці­нам”, звы­чай­на там кні­гі ад­стой­ва­юцца, а по­тым трап­ля­юць у “свае” скрын­кі.

Да­рэ­чы, кас­цяк фон­ду, які лі­чыц­ца за біб­лі­обу­сам, па­ста­янна да­паў­ня­ецца лі­та­ра­ту­рай з аб­ане­мен­та і чы­та­ль­най за­лы На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі, у асноў­ным яна па за­яўках чы­та­чоў біб­лі­обу­са. По­тым гэ­тыя кні­гі і ча­со­пі­сы вяр­та­юцца на кніж­ныя па­лі­цы біб­лі­ятэ­кі.

/i/content/pi/cult/895/18932/11.jpgШто ты­чыц­ца пе­ры­ёды­кі, яна тут на 80 пра­цэн­таў з фон­ду чы­та­ль­най за­лы, пры гэ­тым вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца як но­выя, так і ча­со­пі­сы мі­ну­лых га­доў. Да мес­ца ска­заць, ся­род іх ёсць ча­со­пі­сы, якія не па­сту­па­юць у чы­та­ль­ную за­лу біб­лі­ятэ­кі, а вы­піс­ва­юцца спе­цы­яль­на для біб­лі­обу­са. А вось га­зе­ты ка­рыс­та­юцца не­вя­лі­кім по­пы­там, і гэ­та зра­зу­ме­ла: з дня ў дзень губ­ля­ецца іх акту­аль­насць, та­му чы­та­ча­мі яны за­каз­ва­юцца рэ­дка, хі­ба то­ль­кі “На­ваг­руд­скія епар­хі­яль­ныя ве­да­мас­ці”.

ЧАС МЯ­НЯЦЬ ГА­ЗЕЛЬ!

Умо­вы для аб­слу­гоў­ван­ня чы­та­чоў у біб­лі­обу­се не зу­сім пры­дат­ныя. Мік­ра­аўто­бус Га­зель — 2007 го­да — за 15 га­доў, вы­пра­ца­ваў свой рэ­сурс, тут хо­лад­на і цес­на. 21 лю­та­га, ка­лі мы вы­язджа­лі, бы­ло дрэн­нае над­вор’е, ішоў дождж, і тыя, хто пад­ыхо­дзі­лі да біб­лі­обу­са, не ме­лі маг­чы­мас­ці там сха­вац­ца, та­му лю­дзі ста­ялі і мок­лі на ву­лі­цы. Той чы­тач, да ка­го пад­ыхо­дзі­ла чар­га аб­слу­гоў­вац­ца, са­дзіў­ся на лаў­ку пра­ма на ўва­хо­дзе, на­суп­раць біб­лі­ятэ­ка­ра. Ме­на­ві­та вось тут і ад­бы­ваў­ся яго за­піс, а так­са­ма за­піс вы­бра­ных ім кніг. Гэ­та пра­цэ­ду­ра ад­бы­ва­ецца на пры­ста­са­ва­ным сто­лі­ку, які ад­па­вя­дае вы­шы­ні звы­чай­на­га пі­сь­мо­ва­га ста­ла, а каб бы­ло пры­га­жэй і ўту­ль­ней, ён па­кры­ты са­ма­роб­ным на­сто­ль­ні­кам, але не то­ль­кі ў пры­га­жос­ці спра­ва: на на­сто­ль­ні­ку і ру­кі не так мер­знуць.

У КА­МЕН­ЦЫ НАС ЧА­КА­ЛІ

У пер­шай вёс­цы, а гэ­та бы­ла Ка­мен­ка, лю­дзі ўжо ча­ка­лі біб­лі­обус. Па­ра­да­ва­ла, што чы­та­чы біб­лі­обу­са уво­гу­ле ці­ка­вяц­ца жыц­цём біб­лі­ятэк На­ваг­руд­чы­ны: на­прык­лад, у біб­лі­ятэ­ка­ры, які вы­ехаў у той дзень іх аб­слу­гоў­ваць, яны па­зна­лі лаў­рэ­ата аб­лас­ной прэ­міі Аляк­сан­дра Дуб­ко за 2021 год. Гэ­та бы­ла за­гад­чы­ца ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Свят­ла­на Чуб­рык.

Дык вось, у Ка­мен­ку біб­лі­обус пры­ехаў ка­ля 11 га­дзін ра­ні­цы. Еду­чы па вёс­цы, ва­дзі­цель пра­сіг­на­ліў, па­сля ча­го зра­біў пры­пы­нак у мес­цы, якое вы­зна­чы­ла­ся га­да­мі пра­кты­кі кур­сі­ра­ван­ня аўта­біб­лі­ятэ­кі. Ад­ра­зу да нас пад­ышлі лю­дзі, уся­го 5 ча­ла­век. Яны спя­ша­лі­ся атры­маць кні­гі, бо з хві­лі­ны на хві­лі­ну сю­ды па­він­на бы­ла пры­ехаць яшчэ і аўтак­ра­ма, мес­ца ста­янкі якой у іншым мес­цы, ка­ля бы­ло­га ма­га­зі­на, што ў 200 мет­рах ад­сюль, і вяс­коў­цам яшчэ трэ­ба бы­ло ту­ды да­йсці. Біб­лі­ятэ­кар жа для ста­янкі біб­лі­обу­са мес­ца аб­ра­ла не фар­ма­ль­на, яна ду­ма­ла пра чы­та­чоў: амаль усе яны пра­жы­ва­юць не­па­да­лёк. Ме­на­ві­та так зруч­ней ім, чы­та­чам, а не біб­лі­ятэ­ка­ру. Трэ­ба за­ўва­жыць, што, са слоў гэ­тых лю­дзей, ця­пер у вёс­цы ўся­го то­ль­кі 5 хат, дзе зі­му­юць лю­дзі.

ЦЭНТР КА­МУ­НІ­КА­ЦЫІ

За амаль што га­дзі­ну, якую біб­лі­обус зна­хо­дзіў­ся ў Ка­мен­цы, быў не то­ль­кі здзей­сне­ны аб­мен лі­та­ра­ту­ры (з но­вых чы­та­чоў з’я­віў­ся то­ль­кі адзін, астат­нія пра­йшлі пе­ра­рэ­гіс­тра­цыю яшчэ ў сту­дзе­ні), але і пра­ве­дзе­на він­ша­ван­ка “Свя­та род­най мо­вы”, раз­да­дзе­ны тэ­ма­тыч­ныя за­клад­кі. Хто­сь­ці па­га­дзіў­ся сфа­таг­ра­фа­вац­ца ка­ля аўта­біб­лі­ятэ­кі.

Увесь час па­між лю­дзь­мі вя­лі­ся раз­мо­вы, і гу­тар­ка бы­ла не то­ль­кі пра кні­гі і па прад­ыкта­ва­най біб­лі­ятэ­ка­рам тэ­ме род­най мо­вы, лю­дзі са­мі ўзды­ма­лі ці­ка­выя ім пы­тан­ні. Так бы­ло не то­ль­кі тут, у Ка­мен­цы, але і да­лей па мар­шру­це, у вёс­цы На­ві­ны. Чы­та­чам ве­ль­мі ха­це­ла­ся аб­мер­ка­ваць з ад­на­вяс­коў­ца­мі, дый з на­мі, па­чу­тае па тэ­ле­ві­за­ры і ра­дыё. А ў вёс­цы На­ві­ны тыя, хто ма­ла­дзей­шы, з ка­ман­дай біб­лі­обу­са дзя­лі­лі­ся сва­імі надзён­ны­мі спра­ва­мі, не­ка­то­рыя на­ват рас­каз­ва­лі пра хат­нюю гас­па­дар­ку, му­жоў, з ва­дзі­це­лем ра­ілі­ся па пы­тан­нях па­бу­до­вы пе­чак (аказ­ва­ецца, наш Аляк­сан­дра­віч у гэ­тым — спе­цы­яліст), за­маў­ля­лі кні­гі па гэ­тай тэ­ме. Я ве­да­ла пра та­кое, ве­да­ла, што так ад­бы­ва­ецца, але тут уба­чы­ла сва­імі ва­чы­ма, і гэ­та па­цвер­дзі­ла маю дум­ку, што біб­лі­обус па­трэб­ны не то­ль­кі як цэнтр чы­тан­ня, але і як цэнтр ка­му­ні­ка­цыі. Для вяс­коў­цаў мы пра­ме­нь­чык свят­ла.

ПРЫ­ПЫ­НЯ­ЛІ­СЯ ЛЯ КОЖ­НАЙ ХА­ТЫ

У вёс­ку На­ві­ны мы да­бра­лі­ся апоў­дні. Мы пад’язджа­лі амаль што да кож­на­га до­ма, дзе жы­вуць чы­та­чы, і доб­ра, што ва­дзі­цель по­мніць усіх іх, але, да сло­ва, жы­лых да­моў у вёс­цы так­са­ма ма­ла, ну, вя­до­ма, не так кры­тыч­на, як у Ка­мен­цы, але, са слоў чы­та­чоў, доб­ра, ка­лі ў агу­ль­най ко­ль­кас­ці ў вёс­цы зі­мой пра­жы­вае 40 ча­ла­век.

Да тых, хто не рэ­ага­ваў на сіг­нал ма­шы­ны, біб­лі­ятэ­кар за­хо­дзі­ла ў ха­ту і аса­біс­та за­пра­ша­ла на­ве­даць біб­лі­обус. Усе ішлі з за­да­ва­ль­нен­нем, вы­бі­ра­лі са­бе па гус­це лі­та­ра­ту­ру, у гэ­ты дзень асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­таў­ся аўтар дэ­тэк­ты­ваў Фрыд­рых Ня­знан­скі, бы­лі ўзя­ты і кні­гі бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ні­ка Іва­на Ша­мя­кі­на, асаб­лі­ва пры­емна гэ­та бы­ло ў Дзень род­най мо­вы. Бы­лі доб­рыя эмо­цыі, але бы­ло і не­шта, што вы­клі­ка­ла хва­ля­ван­ні за лю­дзей, якія жы­вуць уда­ле­чы­ні ад ра­ённа­га цэн­тра.

Ня­гле­дзя­чы на ўсё гэ­та, біб­лі­обу­су і кні­гам у вёс­ках бы­лі ра­ды, і гэ­та ўся­ля­ла апты­мізм, бы­ло ві­да­воч­на, што пра­ца біб­лі­ятэ­ка­ра ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­на. А ка­лі ба­чыш вы­нік, хо­чац­ца яшчэ руп­лі­вей пра­ца­ваць і ста­рац­ца. Але, за­ўва­жу, ра­бо­та гэ­та да­во­лі цяж­кая, у азна­ча­ных вы­шэй скла­да­ных умо­вах біб­лі­ятэ­ка­ру то­ль­кі па­спя­вай кру­ціц­ца, пры гэ­тым чы­та­чы, на жаль, не ве­ль­мі тур­бу­юцца пра яго зда­роў­е: у сён­няш­ні та­кі не­бяс­печ­ны пе­ры­яд пан­дэ­міі ка­ра­на­ві­ру­су амаль ніх­то з чы­та­чоў не надзеў мас­ку, на­ват бы­ла жан­чы­на, якая лі­та­ра­ль­на ця­пер хва­рэ­ла, і яна на­пра­мую ка­за­ла пра гэ­та, але мас­кі на тва­ры не ме­ла. Для та­кіх вы­пад­каў, на­пэў­на, трэ­ба ў біб­лі­обу­се мець за­пас­ныя мас­кі, каб за­сце­раг­чы біб­лі­ятэ­ка­ра, каб ён раз­да­ваў гэ­тыя мас­кі ха­ця хво­рым чы­та­чам.

У вёс­цы На­ві­ны аб­слу­жы­лі 10 чы­та­чоў, 4 з іх за­пі­са­лі­ся ў гэ­ты дзень. Усе бра­лі вя­лі­кую ко­ль­касць кніг і ча­со­пі­саў — у ся­рэд­нім па 9,3 экзэм­пля­ры. А ад­на чы­тач­ка, якая ні­дзе не пра­цуе, уво­гу­ле уз­яла 22 кні­гі. Вя­до­ма, гэ­та пе­ра­вы­шае ко­ль­касць кні­га­вы­дач на ад­на­го чы­та­ча па­вод­ле Ты­па­вых пра­ві­лаў ка­рыс­тан­ня біб­лі­ятэ­ка­мі, зра­зу­ме­ла, што 5 да­зво­ле­ных кніг для чы­тан­ня на пра­ця­гу ме­ся­ца (згод­на з гра­фі­кам вы­ездаў, біб­лі­обус вы­язджае па мар­шру­це 1 раз на ме­сяц) для во­ль­на­га ад пра­цы ча­ла­ве­ка зу­сім ма­ла. На маё пы­тан­не, ад­ра­са­ва­нае чы­тач­цы з 22 кні­га­мі, ці па­спее яна пра­чы­таць та­кую ко­ль­касць кніг да на­ступ­на­га пры­езду біб­лі­обу­са, яна ад­ка­за­ла, што, на­адва­рот, гэ­тых кніг ёй на­ват не хо­піць для чы­тан­ня на пра­ця­гу ме­ся­ца.

ПЭЎ­НЫЯ ВЫ­СНО­ВЫ

Пад­во­дзя­чы вы­ні­кі вы­езду і ана­лі­зу­ючы склад чы­та­чоў біб­лі­обу­са мар­шру­та “Ка­мен­ка — На­ві­ны” па ўзрос­та­вай ка­тэ­го­рыі, пры­хо­дзіш да вы­сно­вы, што 69% — гэ­та па­жы­лыя лю­дзі, 62,5% — жан­чы­ны, тут яны, зрэш­ты, як за­ўсё­ды і ўсю­ды, бо­льш актыў­ныя, але 37,5% муж­чын — так­са­ма ня­бла­га. І вось тут для біб­лі­ятэ­ка­раў у мя­не на­спе­ла доб­рая на­ві­на: кні­гі ўсім гэ­тым лю­дзям сап­раў­ды ве­ль­мі па­трэб­ныя, нас, біб­лі­ятэ­ка­раў, у вёс­ках ча­ка­юць і нам там сап­раў­ды ра­ды, не менш, чым аўтак­ра­ме. Сю­ды, у глы­бін­ку, гэ­тую ра­дасць мо­жа да­ста­віць то­ль­кі біб­лі­обус, які ў На­ваг­руд­ку па­тра­буе не­адклад­най за­ме­ны на но­вы, бо­льш су­час­ны і аб­ста­ля­ва­ны тран­спар­тны сро­дак.

Па­гля­дзеў­шы на гэ­та ўсё, я зра­бі­ла вы­сно­ву, што зу­сім не аб­авяз­ко­ва, каб у тым біб­лі­обу­се бы­лі срод­кі аўта­ма­ты­за­цыі, га­лоў­нае, каб ча­ла­ве­ку там бы­ло зруч­на, пра­стор­на, цёп­ла і каб біб­лі­ятэ­кар там быў абаро­не­ны ад маг­чы­мас­ці за­хва­рэць — ці то ад хо­ла­ду, ці то ад ві­ру­су.

“ФА­ТАГ­РА­ФІЯ” БЕЗ ПРЫ­КРАС

Вось та­кая “фа­таг­ра­фія” ра­бо­ча­га дня біб­лі­обу­са ў мя­не атры­ма­ла­ся. Гэ­та не кар­ці­на, дзе аўтар мо­жа што­сь­ці пад­ма­ля­ваць, я гэ­та­га не ра­бі­ла, бо стан ма­ёй ду­шы па­тра­буе пра­ўды. Да­пус­каю, што гэ­тая пра­ўда на іншых мар­шру­тах ды ра­ёнах Бе­ла­ру­сі іншая. Та­му ха­це­ла­ся б на ста­рон­ках “Ку­ль­ту­ры” па­чы­таць яшчэ чые-не­будзь мер­ка­ван­ні па тэ­ме, але то­ль­кі без па­фа­су, каб пі­са­лі, як ёсць. Ду­маю, не то­ль­кі мне, а ўсім біб­лі­ятэ­ка­рам ці­ка­ва па­ра­ўнаць, на­ко­ль­кі кні­гі і чы­тан­не за­пат­ра­ба­ва­ны ў іншых мясц­овас­цях. А яшчэ мне аса­біс­та ха­це­ла­ся рас­ка­заць усім, ад ка­го за­ле­жыць бу­ду­чы­ня на­шых уста­ноў, што на­сам­рэч біб­лі­ятэ­кі і кні­гі па­трэб­ныя гра­мад­ству, і ве­ль­мі ба­лю­ча сён­ня ад­чу­ваць не­да­ацэн­ку біб­лі­ятэч­най спра­вы — лю­бі­май спра­вы май­го жыц­ця.

Фа­іна МА­ЛЮ­ЖЭ­НЕЦ, ме­та­дыст На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі

Фо­та­здым­кі з архі­ва На­ваг­руд­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі.