Наперадзе плённая праца

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 4 са­ка­ві­ка 2022 го­да на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ў Па­ла­цы Не­за­леж­нас­ці пад­пі­саў Ра­шэн­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му па змя­нен­нях і да­паў­нен­нях у Кан­сты­ту­цыю кра­іны. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы адзна­чыў, што аб­са­лют­ная бо­ль­шасць гра­ма­дзян пад­тры­ма­ла пра­па­на­ва­ныя кан­сты­ту­цый­ныя па­праў­кі. Аб­ноў­ле­ны Асноў­ны За­кон усту­піць у сі­лу 15 са­ка­ві­ка — у Дзень Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

/i/content/pi/cult/894/18917/10.jpgЗгод­на з час­ткай 2 арты­ку­ла 142 змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пры­ня­тых на рэ­спуб­лі­кан­скім рэ­фе­рэн­ду­ме 27 лю­та­га 2022 (Ра­шэн­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му 27 лю­та­га 2022 го­да ад 4 са­ка­ві­ка 2022 г.), на пра­ця­гу двух га­доў па­сля ўступ­лен­ня ў сі­лу змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі за­ко­ны, якія прад­угле­джа­ны ў Кан­сты­ту­цыі, ука­зы і рас­па­ра­джэн­ні Прэ­зі­дэн­та па­він­ны быць пры­ве­дзе­ны ў ад­па­вед­насць з Кан­сты­ту­цы­яй.

Пла­ну­ецца ўня­сен­не змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у на­ступ­ныя на­рма­тыў­ныя пра­ва­выя акты Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь: Вы­бар­чы ко­дэкс Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Ко­дэкс Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь аб шлю­бе і ся­м’і, За­кон Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Аб змя­нен­ні за­ко­наў па пы­тан­нях са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня” і інш. Гэ­тыя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ўклю­ча­ны ў План пад­рых­тоў­кі пра­ектаў за­ка­на­даў­чых актаў на 2022 год, за­цвер­джа­ныя Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 23 снеж­ня 2021 го­да № 508.

Так­са­ма прад­угле­джа­на пры­няц­це но­ва­га За­ко­на Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “Аб Усе­бе­ла­рус­кім на­род­ным схо­дзе”. Пры­чым, згод­на з арты­ку­лам 144 змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пры­ня­тых на рэ­спуб­лі­кан­скім рэ­фе­рэн­ду­ме 27 лю­та­га 2022 (Ра­шэн­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му 27 лю­та­га 2022 го­да ад 4 са­ка­ві­ка 2022 г.), За­кон, які вы­зна­чае кам­пе­тэн­цыю, па­ра­дак фар­мі­ра­ван­ня і дзей­нас­ці Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду, бу­дзе пры­ня­ты на пра­ця­гу го­да з дня ўступ­лен­ня ў сі­лу змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі.

Важ­на тое, што ў но­вай Кан­сты­ту­цыі, якая на­бу­дзе моц ужо 15 са­ка­ві­ка 2022 го­да, за­ма­ца­ва­ны ста­тус Усе­бе­ла­рус­ка­га на­род­на­га схо­ду. Згод­на з арты­ку­лам 891 змя­нен­няў і да­паў­нен­няў Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пры­ня­тых на рэ­спуб­лі­кан­скім рэ­фе­рэн­ду­ме 27 лю­та­га 2022 г. (Ра­шэн­не Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му 27 лю­та­га 2022 го­да ад 4 са­ка­ві­ка 2022 г.), Усе­бе­ла­рус­кі на­род­ны сход з’яў­ля­ецца вы­шэй­шым прад­стаў­ні­чым орга­нам на­ро­даў­лад­дзя. Ме­на­ві­та гэ­ты орган бу­дзе вы­зна­чаць стра­тэ­гіч­ныя на­прам­кі раз­віц­ця гра­мад­ства і дзяр­жа­вы, за­бяс­печ­ваць не­па­хіс­насць кан­сты­ту­цый­на­га ла­ду, пе­ра­емнасць па­ка­лен­няў і гра­ма­дзян­скую зго­ду. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі пад­пі­сан­ня Ра­шэн­ня Рэ­спуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му па змя­нен­нях і да­паў­нен­нях у Кан­сты­ту­цыю кра­іны ска­заў, што над­анне УНС кан­сты­ту­цый­на­га ста­ту­су ста­ла актам гіс­та­рыч­най спра­вяд­лі­вас­ці.

Акра­мя та­го, пла­нам прад­угле­джва­ецца пад­рых­тоў­ка кан­цэп­цыі Ко­дэк­са аб ахо­ве зда­роў­я, які ад­люс­троў­вае па­ла­жэн­ні Кан­сты­ту­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У су­вя­зі з гэ­тым аб­едзве па­ла­ты На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ча­кае плён­ная ра­бо­та ў сфе­ры на­рмат­вор­чай дзей­нас­ці. Пра­екты но­вых на­рма­тыў­ных пра­ва­вых актаў, а так­са­ма пра­екты на­рма­тыў­ных пра­ва­вых актаў аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у дзей­ныя на­рма­тыў­ныя пра­ва­выя акты Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь бу­дуць прад­ме­там раз­гля­ду на се­сі­ях Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў і Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Люд­мі­ла ГО­ЛУ­БЕ­ВАза­гад­чык ка­фед­ры тэ­орыі і гіс­то­рыі дзяр­жа­вы і пра­ва юрфа­ка БДУ, кан­ды­дат юры­дыч­ных на­вук, да­цэнт