Ста­тус ча­роў­най вы­ці­нан­кі

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Ка­лі га­доў 30 та­му ў Бе­ла­ру­сі ма­са­ва па­ча­ло ад­ра­джац­ца мас­тац­тва вы­ці­нан­кі, ад­ным з пер­шых, хто пад­ха­піў хва­лю і з ця­гам ча­су стаў пры­зна­ным май­страм у гэ­тай спра­ве, быў Ста­ніс­лаў Му­лі­ца з Грод­на. Ле­тась вы­ці­нан­ка атры­ма­ла ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці, і за­слу­га Ста­ніс­ла­ва Ві­то­ль­да­ві­ча ў тым так­са­ма ёсць — як ад­на­го з афі­цый­на пры­зна­ных но­сь­бі­таў тра­ды­цыі на Гро­дзен­шчы­не. На па­чат­ку лю­та­га ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы імя Я. Ф. Кар­ска­га ад­кры­ла­ся вя­лі­кая і са­мая маш­таб­ная за ўсе ча­сы дзей­нас­ці май­стра вы­ста­ва “Ча­роў­ны свет вы­ці­нан­кі” — на ёй бо­льш за 200 тво­раў.

/i/content/pi/cult/891/18860/12.jpgАб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка імя Яўхі­ма Кар­ска­га  са­мая вя­лі­кая ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці і пер­шая пуб­ліч­ная біб­лі­ятэ­ка на Бе­ла­ру­сі: ра­шэн­не аб яе ад­крыц­ці бы­ло пры­ня­та яшчэ ў 1830 го­дзе. Мес­ціц­ца яна ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры го­ра­да ў ча­ты­рох бу­дын­ках, і ў ад­ным з іх  у ад­дзе­ле мас­тац­тва,  у вя­лі­кай пры­го­жай за­ле з вы­со­кі­мі сто­ля­мі і ары­гі­на­ль­ны­мі вок­на­мі 3 лю­та­га ад­кры­ла­ся пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цы. На­вед­ні­каў ужо ня­ма­ла. Як за­зна­чае вя­ду­чы біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла мас­тац­тваў Лі­лія Ха­да­роў­ская, на­ват про­стыя мі­на­кі, ка­лі з ву­лі­цы ба­чаць вок­ны, упры­го­жа­ныя ча­роў­ны­мі ажур­ны­мі фі­ран­ка­мі Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цы, ад­ра­зу цяг­нуц­ца на вы­ста­ву. Ад­крыц­цё экс­па­зі­цыі саб­ра­ла шмат за­ці­каў­ле­ных лю­дзей, прэ­су, тэ­ле­ба­чан­не, і на­ват мясц­овых гі­даў і прад­стаў­ні­коў ту­рыс­тыч­ных арга­ні­за­цый, якія со­чаць за падзе­ямі і ме­рап­ры­емства­мі ў біб­лі­ятэ­цы, вар­ты­мі ўва­гі ту­рыс­таў. Сам май­стар не то­ль­кі рас­ка­заў мно­га ці­ка­ва­га, але і пра­вёў май­стар-клас, у якім пры­сут­ныя з ахво­тай па­ўдзе­ль­ні­ча­лі. А та­кая вя­лі­кая вы­ста­ва, дзе вы­ці­нан­кі  да са­май сто­лі, на двух­ба­ко­вых віт­ры­нах, на стэн­дах,  па­кі­дае не­за­быў­нае ўра­жан­не.

/i/content/pi/cult/891/18860/13.jpgДа­рэ­чы, біб­лі­ятэ­ка імя Кар­ска­га за­ўсё­ды, ка­лі ла­дзіць якое ме­рап­ры­емства, не за­бы­ва­ецца і на сваю га­лоў­ную, біб­лі­ятэч­ную фун­кцыю: з ба­га­та­га кні­гас­хо­віш­ча рых­ту­ецца тэ­ма­тыч­ная кніж­ная вы­ста­ва. І гэ­тым раз­ам скла­ла­ся да­во­лі знач­ная пад­бор­ка лі­та­ра­ту­ры, ка­ля 20 вы­дан­няў, па тэ­ме бе­ла­рус­кіх на­род­ных ра­мёс­тваў, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, у кож­ным з якіх пэў­ныя ста­рон­кі пры­све­ча­ны дзей­нас­ці май­стра Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цы. Як рас­каз­вае Лі­лія Ха­да­роў­ская, та­кія вы­дан­ні ў біб­лі­ятэ­цы ка­рыс­та­юцца ня­змен­ным по­пы­там у чы­та­чоў, а ся­род інша­га ў біб­лі­ятэ­цы за­ха­ва­ла­ся на­ват пер­шае вы­дан­не, дзе бы­ло на­пі­са­на пра Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цу: “Вы­ці­нан­ка Гро­дзен­шчы­ны”, 1997 год, пад­рых­та­ва­нае Гро­дзен­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­трам на­род­най твор­час­ці.

Гэ­тым раз­ам вы­стаў­ле­ны то­ль­кі бе­ла­рус­кія вы­дан­ні, а на­сам­рэч іх знач­на бо­льш  бо пра Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цу мно­га на­пі­са­на і ў поль­скіх і лі­тоў­скіх вы­дан­нях па вы­ці­нан­цы, якая ў на­шых су­се­дзяў так­са­ма па­пу­ляр­ная і мае ба­га­тыя гіс­та­рыч­ныя тра­ды­цыі. У той жа Поль­шчы за­ха­ва­ла­ся знач­на бо­льш свед­чан­няў пра вы­ці­нан­ку, ска­жам, ста­га­до­вай да­ўні­ны, і там май­стры ця­пер час­та па­ўта­ра­юць ра­ней­шыя ўзо­ры, ства­ра­юць вы­ці­нан­кі па­вод­ле тра­ды­цый, што бы­лі ўлас­ці­выя та­му ці інша­му этнаг­ра­фіч­на­му рэ­гі­ёну. А вось Бе­ла­русь у гэ­тым пла­не не мо­жа па­хва­ліц­ца ба­гац­цем ста­ра­даў­ніх вы­ці­на­нак, што за­ха­ва­лі­ся ў ма­тэ­ры­яль­ным вы­гля­дзе. І су­час­ная бе­ла­рус­кая шко­ла, якая на но­вым эта­пе па­ча­ла фар­мі­ра­вац­ца не­дзе ў 80-х га­дах, адзна­ча­ецца вы­раз­най інды­ві­ду­аль­нас­цю, зна­ка­мі­тыя май­стры  гэ­та аўта­ры ў по­ўным сэн­се сло­ва, чые тво­ры, згад­ва­ючы тую ж Лі­за­ве­ту Чыр­вон­ца­ву з Ма­ла­дзеч­на, ка­рыс­та­юцца па­пу­ляр­нас­цю і ў су­час­ным ды­зай­не. Але, ка­неш­не, у са­мых ба­за­вых сва­іх рэ­чах бе­ла­рус­кія май­стры, як і Ста­ніс­лаў Му­лі­ца, аб­апі­ра­юцца на тра­ды­цыі і пры­нцы­пы фа­льк­лор­ных воб­ра­заў і сім­ва­лаў.

Ста­ніс­лаў Ві­то­ль­да­віч за амаль 30 га­доў ства­рыў бо­льш за ты­ся­чу знач­ных тво­раў, якія раз­ышлі­ся па роз­ных кра­інах све­ту і якія зна­хо­дзяц­ца не то­ль­кі ў пры­ват­ных ка­лек­цы­ях, але і ў фон­дах вя­лі­кіх му­зе­яў: вы­ці­нан­кі Му­лі­цы ёсць і ў гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­ным му­зеі і Му­зеі гіс­то­рыі рэ­лі­гіі ў Грод­не, у Му­зеі ста­ра­даў­няй бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі, у Му­зеі су­час­на­га мас­тац­тва ў Дрэз­дэ­не, у Му­зеі этнаг­ра­фіі ў Вар­ша­ве, у Кра­каў­скім му­зеі і г. д. Ка­лі­сь­ці ён ства­рыў цэ­лую се­рыю ра­бот па архі­тэк­ту­ры Грод­на, па гіс­та­рыч­ных падзе­ях, ад­люс­тра­ваў ня­ма­ла сцэ­нак з жыц­ця, з на­род­ных свят. Леп­шыя ра­бо­ты раз­ышлі­ся па све­це, а на вы­ста­ве “Ча­роў­ны свет вы­ці­нан­кі”  тое, што зроб­ле­на ў асноў­ным за апош­нія га­ды, на­тхнё­нае тэ­май пры­ро­ды, фла­рыс­ты­кай: “Хі­ба мож­на знай­сці не­шта пры­га­жэй­шае!”  ка­жа Ста­ніс­лаў Му­лі­ца.

Кні­га па вы­ці­нан­цы ка­лі­сь­ці па­тра­пі­ла яму ў ру­кі вы­пад­ко­ва  бы­ло гэ­та ў 1993 го­дзе. Па­спра­ба­ваў сам вы­ра­заць  і за­ха­піў­ся. Та­ды на ста­рых вяс­ко­вых фо­та 4050-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя ўба­чыў вы­ці­нан­ку на­ват на кад­рах з па­ха­ван­няў. І да­след­чы­кі ўжо сап­раў­ды вы­ву­ча­юць вы­ці­нан­кі не то­ль­кі для ўпры­гож­ван­ня хат, пе­чак, вок­наў, але і іх вы­ка­рыс­тан­не ў сак­ра­ль­ных мэ­тах: і тру­ну ня­бож­чы­ка імі аздаб­ля­лі, і ка­лыс­ку дзі­ця­ці, і іко­ну…

На са­мым па­чат­ку Ста­ніс­ла­ва Му­лі­цу пад­тры­маў зна­ка­мі­ты май­стар вы­ці­нан­кі з Грод­на Аляк­сандр Аўчын­ні­каў. Ка­лі хва­ля ад­ра­джэн­ня май­стэр­ства то­ль­кі па­чы­на­ла­ся  а гэ­та 80-я га­ды,  у Бе­ла­ру­сі ўжо пра­ца­ва­ла ня­ма­ла зна­ка­мі­тых май­строў-муж­чын, ха­ця тра­ды­цый­на за­ня­так лі­чыў­ся жа­но­чым. Мож­на зга­даць хоць бы за­пі­са­на­га ва ўсе энцык­ла­пе­дыі май­стра Вя­час­ла­ва Ду­бін­ку. Вось і Ста­ніс­лаў Му­лі­ца тра­піў у лік не­шмат­лі­кіх муж­чын у спра­ве, якая ізноў сла­віц­ца ў асноў­ным май­стры­ха­мі-жан­чы­на­мі. На гэ­ты конт сам Ста­ніс­лаў Ві­то­ль­да­віч жар­туе: “Не­ка­то­рыя смя­юцца, што мне, ма­быць, ру­кі не­йкай жан­чы­ны пры­шы­лі, бо ўсё так тон­ка атрым­лі­ва­ецца”.

І хоць вы­ці­нан­кай Ста­ніс­лаў Му­лі­ца за­ха­піў­ся вы­пад­ко­ва, і як сам адзна­чае  ні­якай мас­тац­кай ад­ука­цыі не мае, але ўсё ж твор­часць і та­лент мас­та­ка ў ім не­вы­пад­ко­выя, бо ўсё жыц­цё ён ад­пра­ца­ваў у га­лі­не ку­ль­ту­ры, усё жыц­цё спры­яў яе раз­віц­цю. У юнац­тве па­чы­наў як мас­тац­кі кі­раў­нік у сель­скім До­ме ку­ль­ту­ры ў сва­ёй род­най вёс­цы Да­й­-
лі­ды Іўеў­ска­га ра­ёна. По­тым скон­чыў ку­ль­тас­вет­ву­чы­ліш­ча ў Грод­не, інсты­тут у Ле­нін­гра­дзе — там, да­рэ­чы, пі­саў дып­лом­ную ра­бо­ту ў му­зеі этнаг­ра­фіі. Як ця­пер ка­жа: “Ві­да­воч­на, да гэ­тай тэ­мы мя­не цяг­ну­ла за­ўсё­ды. У Ле­нін­гра­дзе ці­ка­вы во­пыт быў  вось так па­хо­дзіш па Эрмі­та­жы, па Рус­кім му­зеі, а по­тым пе­ра­клю­ча­ешся на этнаг­ра­фію, і ў ця­бе про­ста ра­курс успры­ман­ня мас­тац­тва змя­ня­ецца”. У га­лі­не ку­ль­ту­ры Ста­ніс­лаў Ві­то­ль­да­віч зра­біў, мож­на ска­заць, знач­ную кар’еру  за­раз ужо на пен­сіі, але ў свой час ён быў і дырэктарам Палаца культуры хімікаў. Ліш­не ка­заць, што як ды­рэк­тар та­кой вя­лі­кай і знач­най уста­но­вы ён па­спры­яў са­мым роз­ным мас­тац­твам і май­стэр­ствам, але ж і як май­стар на­род­ных ра­мёс­тваў так­са­ма вы­явіў­ся вя­лі­кім энту­зі­ястам і арга­ні­за­та­рам у Грод­не. Ме­на­ві­та Ста­ніс­лаў Му­лі­ца ка­лі­сь­ці пры­ду­маў і па­чаў пра­во­дзіць вя­лі­кі і ве­ль­мі па­пу­ляр­ны ў го­ра­дзе кір­маш май­строў на­род­най твор­час­ці “Ка­зю­кі”  і вось ужо 21 год тра­ды­цыя кір­ма­шу не спы­ня­ецца. Ён рас­шук­ваў май­строў, вы­цяг­ваў іх, так бы мо­віць, на шы­ро­кі пуб­ліч­ны свет, па­каз­ваў іх уні­ка­ль­ныя тво­ры. З та­го, пра што за­раз згад­вае з го­на­рам, і тое, як “ад­шу­каў” ча­ты­рох ба­бу­лек — сёс­траў Са­ра­сек, якія вы­раб­ля­лі ад­мет­ныя ве­лі­код­ныя ўпры­гож­ван­ні, так зва­ныя “Га­ра­дзен­скія вер­бы”. У вы­ні­ку тра­ды­цыя не про­ста пра­гу­ча­ла на ўсю кра­іну, але і атры­ма­ла ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці.

Ця­пер ужо як арга­ні­за­тар Ста­ніс­лаў Ві­то­ль­да­віч ад актыў­на­га жыц­ця ад­ышоў, а як май­стар ка­жа, што на­тхнен­не не за­ў­сё­ды ж бы­вае: ка­лі яго ня­ма, дык ні­чо­га і не ства­рае. Але адзна­чае, што ў су­вя­зі з ле­таш­нім на­д­аннем вы­ці­нан­цы ста­ту­су не­ма­тэ­ры­яль­най гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці да яго па­ча­лі звяр­тац­ца час­цей. То так і на­тхнен­не з’яві­ла­ся, і не­йкія тво­ры ён зра­біў ужо спе­цы­яль­на для вы­ста­вы ў біб­лі­ятэ­цы імя Кар­ска­га. Вя­лі­кія вы­ра­за­ныя фі­ран­кі, які­мі ў біб­лі­ятэ­цы за­раз упры­го­жа­ны вок­ны  якраз но­вае за­хап­лен­не май­стра. Да­рэ­чы, факт пры­знан­ня ў нас вы­ці­нан­кі на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні ён лі­чыць ве­ль­мі каш­тоў­ным: “Мы ж па­між са­бой ста­су­емся з май­стра­мі па ўсім све­це. Дык нам на­ват за­йздрос­цяць. Ка­лі фран­цуз­ска­му май­стру рас­ка­заў, што вось та­кі ста­тус у нас, дык ён быў у за­хап­лен­ні, і па­шка­да­ваў, што ў Фран­цыі не так. І лі­тоў­цы-май­стры нам за­йздрос­цяць, што ў іх ня­ма та­ко­га ста­ту­су, а ў нас ужо ёсць. А ў Літ­ве ў вы­ці­нан­кі ба­га­тыя тра­ды­цыі, якія, зра­зу­ме­ла, не­дзе пе­ра­ся­ка­юцца і з бе­ла­рус­кі­мі”.

Вы­ста­ва ў Гро­дзен­скай аб­лас­ной на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­цы прад­оўжыц­ца да ся­рэ­дзі­ны са­ка­ві­ка, а май­стар ду­мае ўжо пра на­ступ­ную вы­стаў­ку і пра тое но­вае, што да яе зро­біць. Да Вя­лі­кад­ня ў Грод­не ў аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці рых­ту­ецца вя­лі­кі пра­ект пі­са­нак, акле­янак, і Ста­ніс­лаў Му­лі­ца для яе і но­выя фі­ран­кі рых­туе, і за­дум­вае вя­ліз­нае пано  ад пад­ло­гі да сто­лі. Ма­быць, так­са­ма атры­ма­ецца ча­роў­на. Ка­лі та­лент твор­цы су­мяш­ча­ецца з та­кім мас­тац­твам, як вы­ці­нан­ка,
за­ўсё­ды атрым­лі­ва­ецца ме­на­ві­та што ча­роў­на.

Фота з уласнага архіва майстра