Аляксандр ШАСТАКОЎ, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: “Сёлета Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы плануе стварыць не менш за пяць новых спектакляў”

№ 7 (1550) 12.02.2022 - 18.02.2022 г


/i/content/pi/cult/890/18844/hav.jpgУ мі­ну­лым го­дзе ка­лек­тыў ака­заў­ся ва ўні­ка­ль­най сі­ту­ацыі, якая да­ла тэ­атру бяс­цэн­ны во­пыт, пад­штур­хну­ла да но­вых твор­чых і стра­тэ­гіч­ных ра­шэн­няў. Так­са­ма 2021-ы па­ка­заў нам, як важ­на ца­ніць кож­на­га гле­да­ча.

Афі­ша тэ­атра пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры па­поў­ні­ла­ся ва­сь­мю но­вы­мі ку­ль­тур­на-ві­до­віш­чны­мі ме­рап­ры­емства­мі, якія ад­люс­троў­ва­юць тра­ды­цыі бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Яны на­кі­ра­ва­ны на за­ха­ван­не, раз­віц­цё і па­пу­ля­ры­за­цыю на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры і мо­вы.

У рам­ках Цэн­тра твор­чых пра­ектаў Зі­на­іда Вя­дзе­ні­на рэ­алі­за­ва­ла па­ста­ноў­кі «Ка­лі па­лю­біў, то гэ­та на­заў­сё­ды» і «Ме­ло­дыя ма­ёй ду­шы, Ра­дзі­мы», а Да­ні­іл Фі­лі­по­віч прэ­зен­та­ваў му­зыч­на-лі­та­ра­тур­ную сус­трэ­чу «Сніў­ся мне сон…» і му­зыч­на-плас­тыч­ную фан­та­зію «Скры­жа­ван­не».

Да 80-год­дзя па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны раз­ам з Бе­ла­рус­кім са­юзам жан­чын і Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ні­яй тэ­атр ажыц­ця­віў аўды­япас­та­ноў­ку «Га­ла­сы зям­лі». Для дзі­ця­чай аўды­то­рыі ў снеж­ні 2021 го­да вы­пуш­ча­ны спек­такль-каз­ка «Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва».

Пры вы­зна­чэн­ні рэ­пер­ту­арнай па­лі­ты­кі ўліч­ва­ла­ся гля­дац­кая за­пат­ра­ба­ва­насць і ка­мер­цый­ная акуп­насць спек­так­ляў. Так­са­ма тэ­атр усвя­до­міў ка­рысць анлайн-пад­трым­кі. У рам­ках рэ­спуб­лі­кан­скай акцыі «Ку­ль­ту­ра анлайн» за­пі­са­ны па­ста­ноў­кі «Ве­чар» Аляк­сея Ду­да­ра­ва і «Жа­ні­ць­ба» Мі­ка­лая Го­га­ля. Ві­дэ­аза­пі­сы да­поў­не­ны суб­ціт­ра­мі на англій­скай і кі­тай­скай мо­вах, што са­дзей­ні­чае па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры за мя­жой.

Ду­маю, ства­рэн­не ку­ль­тур­ных пра­ектаў у но­вых жан­рах у ліч­ба­вай пра­сто­ры вар­та пра­цяг­ваць. У анлайн-на­прам­ку ёсць сэнс раз­ві­вац­ца. Ад­нак ні­вод­ны з ліч­ба­вых ка­на­лаў ка­му­ні­ка­цыі не здо­ль­ны за­мя­ніць жы­вы кан­такт па­між акцё­рам і гле­да­чом. Та­му мы ўдзяч­ныя Прэ­зі­дэн­ту Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дру Лу­ка­шэн­ку за маг­чы­масць рэ­алі­за­цыі бі­ле­таў на ўзроў­ні 100 пра­цэн­таў умяш­ча­ль­нас­ці за­лы.

Але ж, без­умоў­на, з мэ­тай ства­рэн­ня спры­яль­ных умоў для пра­цы ка­лек­ты­ву і за­ха­ван­ня зда­роў­я гле­да­чоў што­дзень ажыц­цяў­ля­ецца кан­троль за вы­ка­нан­нем са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­яла­гіч­ных ме­рап­ры­емстваў. Лі­чу, што вак­цы­на­цыя сён­ня — гэ­та адзі­ны спо­саб спы­ніць рас­паў­сю­джан­не пан­дэ­міі і за­ха­ваць про­даж бі­ле­таў на ўзроў­ні 100 пра­цэн­таў.

Сё­ле­та На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны тэ­атр імя Янкі Ку­па­лы пла­нуе ства­рыць не менш за пяць но­вых спек­так­ляў. Ужо за­раз ка­лек­тыў пра­цуе над тры­ма: «Час жыц­ця» па п’есе Осва­ль­да За­град­ні­ка, «Га­ра­чае сэр­ца» па­вод­ле Мі­ка­лая Астроў­ска­га і «Ча­ка­на гуч­на і да бо­лю бліз­ка» Мо­ры­са Пан­іча.

Па­каз­чы­кі дзяр­жаў­най пра­гра­мы «Ку­ль­ту­ра Бе­ла­ру­сі» за 2021 год вы­ка­на­ны: па­ка­за­на 128 спек­так­ляў, ко­ль­касць на­вед­ван­няў скла­ла бо­льш за 26 ты­сяч. Для па­ве­лі­чэн­ня ўлас­ных да­хо­даў тэ­атр па­шы­рае пра­кты­ку ака­зан­ня па­слуг. Пла­ну­ецца ўвес­ці но­выя — ства­рэн­не кніг, бра­шур, ка­та­ло­гаў і іншай дру­ка­ва­най прад­укцыі. Так­са­ма тэ­атр атрым­лі­вае да­хо­ды ад іншай прад­пры­ма­ль­ніц­кай дзей­нас­ці: зда­чы па­мяш­кан­няў у арэн­ду, ка­мі­сій­най рэ­алі­за­цыі бі­ле­таў, рэ­кла­мы і іншых па­слуг. Пе­ра­клік трэ­ба па­шы­рыць за кошт арга­ні­за­цыі ме­рап­ры­емстваў мас­тац­ка-твор­ча­га ха­рак­та­ру, ства­рэн­ня па за­ка­зах кас­цю­маў і дэ­ка­ра­цый для тэ­атра­ль­ных па­ста­но­вак і кан­цэр­таў, гас­тро­ль­най дзей­нас­ці ў рэ­гі­ёнах і за мя­жой. Так­са­ма пра­па­ную на ба­зе kupalauski.by як бі­лет­на­га апе­ра­та­ра арга­ні­за­ваць пра­цу па ства­рэн­ні дзяр­жаў­най плат­фор­мы для рэ­алі­за­цыі бі­ле­таў на імпрэ­зы іншых арга­ні­за­цый. Гэ­та ство­рыць кан­ку­рэн­цыю не­дзяр­жаў­ным апе­ра­та­рам і бу­дзе са­дзей­ні­чаць па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­ных ка­лек­ты­ваў.

За кошт на­рош­чван­ня да­хо­даў ад па­за­бю­джэт­най дзей­нас­ці і з улі­кам но­вых пад­ыхо­даў фі­нан­са­ван­ня тэ­атр у 2022 го­дзе пла­нуе па­ка­заць на сва­ім пры­кла­дзе маг­чы­масць пра­цы па но­вым пад­ыхо­дзе за­бес­пя­чэн­ня роў­на­га ўдзе­лу бю­джэт­ных і ўлас­ных срод­каў. Мяр­кую, гэ­ты во­пыт мож­на пры­мя­ніць і ў іншых тэ­атрах. У Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці мы пра­цяг­нем слаў­ныя тра­ды­цыі тэ­атра, бу­дзем уз­ба­га­чаць бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру яркі­мі да­сяг­нен­ня­мі.