Пра­гра­ма за­ха­ван­ня святога

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Сё­ле­та ў на­шай кра­іне адзна­ча­ецца Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Не мі­на­ючы роз­ныя пе­ры­яды бе­ла­рус­кай мі­нуў­шчы­ны, важ­ны акцэнт ро­біц­ца на пе­ры­ядзе Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, падзе­ям якой над­аец­ца асаб­лі­вая ўва­га. Якія пра­екты рых­ту­юцца сён­ня ў гэ­тым кі­рун­ку і якія ме­рап­ры­емствы ўжо рэ­алі­зоў­ва­юцца?

/i/content/pi/cult/889/18832/28.jpg27 сту­дзе­ня быў апуб­лі­ка­ва­ны рэ­спуб­лі­кан­скі план ме­рап­ры­емстваў па пра­вя­дзен­ні Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці — у спі­се во­сем­дзе­сят ад­на па­зі­цыя. Пла­ну­ецца ства­рэн­не рэ­гі­яна­ль­ных цэн­траў па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня, рас­пра­цоў­ка сай­та аб по­мні­ках, ме­ма­ры­ялах і па­ха­ван­нях ча­соў апош­няй вай­ны, уста­ноў­ка ў та­кіх мясц­інах QR-ко­даў з інфар­ма­цы­яй аб іх гіс­то­рыі. Пра­цяг­нец­ца да­паў­нен­не звес­так аб ахвя­рах Бе­ла­ру­сі ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ў аўта­ма­ты­за­ва­ным бан­ку да­ных “Кні­га Па­мя­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь”, а так­са­ма на­паў­нен­не інфар­ма­цы­яй інтэр­нэт-парт­ала “Парт­ыза­ны Бе­ла­ру­сі”.

Пэў­ныя зме­ны за­кра­нуць і сіс­тэ­му ад­ука­цыі: так, у вы­шэй­шых на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах мяр­ку­ецца ўвес­ці на­ву­ча­ль­ную дыс­цып­лі­ну “Гіс­то­рыя бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці”.

ВЯР­ТАН­НЕ КАШ­ТОЎ­НАС­ЦЕЙ

27 сту­дзе­ня ў прэс-цэн­тры До­ма прэ­сы ад­бы­ла­ся прэс-кан­фе­рэн­цыя, пры­све­ча­ная пы­тан­ням за­ха­ван­ня па­мя­ці аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і не­да­пуш­чэн­ня ска­жэн­ня яе вы­ні­каў. Кі­раў­нік след­чай гру­пы па рас­сле­да­ван­ні кры­мі­на­ль­най спра­вы аб ге­на­цы­дзе бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, на­ча­ль­нік упраў­лен­ня Ге­не­ра­ль­най пра­ку­ра­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рый Тал­ка­чоў за­зна­чыў, што пад кі­раў­ніц­твам Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры акты­ві­за­ва­ная дзей­насць ка­мі­сіі па вы­яўлен­ні, вяр­тан­ні, су­мес­ным вы­ка­рыс­тан­ні і ўвя­дзен­ні ў на­ву­ко­вы і ку­ль­тур­ны аб­арот ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цей, вы­ве­зе­ных за межы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­ды на­цыс­цкай аку­па­цыі.

Ге­не­ра­ль­ная пра­ку­ра­ту­ра актыў­на ўдзе­ль­ні­чае ў рас­пра­цоў­цы і пра­вя­дзен­ні ме­рап­ры­емстваў, пры­мер­ка­ва­ных да Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці, пра­во­дзіць сваю пра­цу з вы­ка­рыс­тан­нем ма­тэ­ры­ялаў, атры­ма­ных у рам­ках рас­сле­да­ван­ня кры­мі­на­ль­най спра­вы аб ге­на­цы­дзе бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. У му­зей­ных уста­но­вах кра­іны ства­ра­юцца экс­па­зі­цыі, пры­све­ча­ныя гэ­та­му тра­гіч­на­му пе­ры­яду гіс­то­рыі. Так­са­ма Ге­не­ра­ль­ная пра­ку­ра­ту­ра іні­цы­ява­ла ства­рэн­не між­ве­да­мас­най ка­мі­сіі пад стар­шын­ствам Мі­ніс­тэр­ства аб­аро­ны для ства­рэн­ня адзі­на­га ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су ахвяр ге­на­цы­ду ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

НА­РОД­НЫ ЛЕ­ТА­ПІС

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це Інсты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Ста­ніс­лаў Юрэц­кі па­ве­да­міў, што ў сту­дзе­ні быў аб­веш­ча­ны рэ­спуб­лі­кан­скі кон­курс твор­чых ра­бот, пры­све­ча­ных Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Арга­ні­за­та­ра­мі кон­кур­су вы­сту­пі­лі На­цы­яна­ль­ная ака­дэ­мія на­вук, Інсты­тут гіс­то­рыі і Цэнтр да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры. Ся­род на­мі­на­цый, у якіх бу­дуць раз­гля­дац­ца атры­ма­ныя на кон­курс тэк­сты, — “Най­бо­льш знач­ныя падзеі ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці”, “Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на ў па­мя­ці ма­ёй сям’і”, “Зна­ка­мі­тыя асо­бы бе­ла­рус­кай зям­лі”. Тво­ры на кон­курс пры­ма­юцца як у вы­гля­дзе да­след­чых ра­бот, так і пуб­лі­цыс­ты­кі, эсэ­істы­кі, ме­му­араў, про­зы і вер­шаў.

У рам­ках аб­веш­ча­най па­за­ле­тась акцыі “На­род­ны ле­та­піс Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны” ўжо пад­рых­та­ва­ная да вы­дан­ня дру­гая кні­га, скла­дзе­ная з да­сла­ных у Інсты­тут гіс­то­рыі ўспа­мі­наў удзе­ль­ні­каў і све­дак падзей вай­ны аль­бо іх сва­якоў. Так­са­ма сё­ле­та Інсты­тут гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук пла­нуе пра­вя­дзен­не не­ка­ль­кіх рэ­гі­яна­ль­ных на­ву­ко­вых кан­фе­рэн­цый, пры­све­ча­ных тэ­ма­ты­цы Го­да гіс­та­рыч­най па­мя­ці.

ГЛЯ­ДЗІ І ПО­МНІ

За­гад­чык ла­ба­ра­то­рыі гіс­то­ры­ка-гра­ма­даз­наў­чай і са­цы­яку­ль­тур­най ад­ука­цыі На­цы­яна­ль­на­га інсты­ту­та ад­ука­цыі Але­на Мох рас­па­вя­ла, што сё­ле­та ў шко­лах рэ­алі­зу­ецца пі­лот­ны пра­ект, у рам­ках яко­га вуч­ні ста­рэй­шых кла­саў на­вед­ва­юць мес­цы па­мя­ці аб падзе­ях Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, та­кія як ме­ма­ры­яль­ныя ком­плек­сы “Ха­тынь”, “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны.

З мі­ну­ла­га го­да пра­во­дзіў­ся рэ­спуб­лі­кан­скі па­тры­ятыч­ны ма­ра­фон “Гля­дзі і по­мні”, пад­час яко­га на­ву­чэн­цам бы­ло пра­па­на­ва­на па­зна­ёміц­ца з са­вец­кі­мі і су­час­ны­мі фі­ль­ма­мі аб гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, а па­сля ад­люс­тра­ваць свае ўра­жан­ні ад пра­гля­ду ў вы­гля­дзе ві­дэ­аро­лі­каў аль­бо кі­нап­ла­ка­таў. Фі­ль­мы бы­лі раз­дзе­ле­ныя на шэ­раг тэ­ма­тыч­ных бло­каў, та­кіх як “Ма­ра­ль­ны вы­бар на вай­не”, “Ста­но­віш­ча жан­чын у га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны”, “Ста­но­віш­ча дзя­цей на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі” і г.д.

НІ­КО­ЛІ БО­ЛЕЙ

27 сту­дзе­ня ў гіс­то­рыі Дру­гой сус­вет­най вай­ны — да­та зна­ка­вая. Гэ­та дзень, ка­лі ў 1945 го­дзе Чыр­во­най армі­яй быў вы­зва­ле­ны най­буй­ней­шы на­цыс­цкі ла­гер смер­ці Аўшвіц (Асвен­цім), асноў­ную ма­су ахвяр яко­га скла­да­лі яўрэі — та­му з 2005 го­да гэ­тая да­та адзна­ча­ецца як Між­на­род­ны дзень па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту. З гэ­тай на­го­ды ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ад­бы­ло­ся ад­крыц­цё ча­со­вай экс­па­зі­цыі “Ні­ко­лі бо­лей”, якая пра­цяг­нец­ца да 28 лю­та­га.

На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ныя фо­та­да­ку­мен­ты і ўспа­мі­ны цу­дам аца­ле­лых вяз­няў ге­та, ство­ра­ных на­цыс­та­мі ў со­тнях мяс­тэ­чак на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Мож­на па­ба­чыць тут і свед­чан­ні вяз­няў ла­ге­раў смер­ці ў Май­да­нэ­ку, Аўшві­цы, Да­хау і іншых мясц­інах Цэн­тра­ль­най і За­ход­няй Еўро­пы, а так­са­ма ўдзе­ль­ні­каў вы­зва­лен­ня гэ­тых ла­ге­раў. У цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця вы­ста­вы пры­няў удзел ко­ліш­ні вя­зень ві­лен­ска­га ге­та Ілья Ка­раб­лі­каў, які апы­нуў­ся ў на­цыс­цкай ня­во­лі яшчэ не­маў­лём, стра­ціў там ма­ці і быў вы­га­да­ва­ны ба­бу­ляй і цёт­кай з бо­ку ба­ць­кі — той быў ад­ным з кі­раў­ні­коў ві­лен­ска­га пад­пол­ля і да­па­ма­гаў ла­дзіць уцё­кі яўрэ­яў з ге­та.

БЛА­КАД­НЫ ХЛЕБ

27 сту­дзе­ня адзна­ча­ецца так­са­ма і дзень зняц­ця бла­ка­ды Ле­нін­гра­да, якое ад­бы­ло­ся ў 1944 го­дзе. Да га­да­ві­ны гэ­тай падзеі пры­мер­ка­ва­ная яшчэ ад­на ча­со­вая экс­па­зі­цыя, якая ад­кры­ла­ся ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны 1 лю­та­га. Вы­ста­ва “Сім­ва­лы бла­кад­на­га Ле­нін­гра­да” з’яўля­ецца су­мес­ным пра­ектам му­зея з Цэн­тра­ль­ным дзяр­жаў­ным архі­вам лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва Санкт-Пе­цяр­бур­га і Дзяр­жаў­ным ме­ма­ры­яль­ным му­зе­ем аб­а-
ро­ны і бла­ка­ды Ле­нін­гра­да.

У ад­крыц­ці экс­па­зі­цыі пры­ня­лі ўдзел Дзяр­жаў­ны сак­ра­тар Са­юзнай дзяр­жа­вы Рас­іі і Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый Ме­зен­цаў, на­мес­нік Прэ­м’ер-мі­ніс­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ігар Пет­ры­шэн­ка, пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рый Гра­ма­да. Пры­сут­ні­ча­лі на сус­трэ­чы так­са­ма свед­кі бла­ка­ды Ле­нін­гра­да, якія сён­ня жы­вуць у Мін­ску.

Вы­ста­ва ўклю­чае тры фо­та­да­ку­мен­та­ль­ныя бло­кі: “І му­зы вы­ста­ялі”, “Бла­кад­ны хлеб” і “Са­лют ле­нін­град­скай пе­ра­мо­гі”. Так­са­ма тут мож­на па­ба­чыць усё тое, што за­хоў­вае па­мяць аб ва­еннай тра­ге­дыі: аса­біс­тыя рэ­чы лю­дзей, якія не пе­ра­жы­лі бла­ка­ду, да­ку­мен­ты, дзён­ні­кі і ліс­ты бла­кад­ні­каў, прад­укто­выя кар­ткі, па­йку бла­кад­на­га хле­ба. Па­ба­чыць гэ­тыя каш­тоў­ныя свед­чан­ні тра­гіч­ных дзён мож­на да 8 са­ка­ві­ка.