Адбываецца лёсавызначальны працэс

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

На­блі­жа­ецца гіс­та­рыч­ны для на­шай кра­іны дзень. 27 лю­та­га ад­бу­дзецца рэ­спуб­лі­кан­скі рэ­фе­рэн­дум па пы­тан­ні ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паўнен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Дзея­чы ку­ль­ту­ры пра­цягва­юць вы­каз­ваць свае дум­кі і пра­па­но­вы на­конт гэ­тай зна­ка­вай падзеі.

/i/content/pi/cult/888/18812/(nlb.by).jpgГе­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі Акса­на КНІЖ­НІ­КА­ВА:

На маю дум­ку, ця­пер у рэ­спуб­лі­цы ад­бы­ва­ецца лё­са­выз­на­ча­ль­ны пра­цэс: бе­ла­рус­кі на­род мае маг­чы­масць са­ма­стой­на ства­рыць для ся­бе Кан­сты­ту­цыю. Так, ля вы­то­каў пра­екта ста­ялі чле­ны ад­мыс­ло­вай ка­мі­сіі, але ўжо на пра­ця­гу ме­ся­ца кан­чат­ко­вы ва­ры­янт змя­нен­няў і да­паў­нен­няў зна­хо­дзіц­ца ў ру­ках гра­ма­дзян. І ве­ль­мі важ­на, каб кож­ны ча­ла­век у гэ­ты час усве­дам­ляў улас­ную ад­каз­насць за пры­няц­це ра­шэн­няў па да­пра­цоў­цы Асноў­на­га За­ко­на.

Ува­гі за­слу­гоў­ва­юць па­ла­жэн­ні, якія ты­чац­ца за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Без­умоў­на, гэ­та пад­му­рак па­тры­ятыч­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі. Мя­не за­да­ва­ль­няе, што аўта­ры пра­екта пра­па­ну­юць за­ма­ца­ваць у арты­ку­ле 32 ад­каз­насць ба­ць­коў за пры­шчап­лен­не дзе­цям ку­ль­ту­ры і па­ва­гі да за­ко­наў, гіс­та­рыч­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый Бе­ла­ру­сі.

Знач­ную ро­лю ў да­лу­чэн­ні да ку­ль­тур­ных зда­быт­каў ад­ыгры­вае на­ша ўста­но­ва. Ня­даў­на На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка рас­па­ча­ла цыкл сус­трэч «Кры­ні­цы гіс­та­рыч­най па­мя­ці». Гэ­та бяс­плат­ныя лек­цыі вя­до­мых да­след­чы­каў бе­ла­рус­кай спад­чы­ны, якія рас­кры­ва­юць асоб­ныя ста­рон­кі мі­нуў­шчы­ны праз ру­ка­пі­сы, ста­рад­ру­кі, тво­ры лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва. Ужо ад­бы­лі­ся лек­цыі фі­ло­ла­гаў Іва­на Са­вер­чан­кі і Вя­час­ла­ва Ча­мя­рыц­ка­га. Пра­ект раз­лі­ча­ны на ўвесь 2022-ы, аб­веш­ча­ны Го­дам гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Да­рэ­чы, да­лу­чыц­ца да сус­трэч мож­на анлайн праз тран­сля­цыю на на­шым youtube-ка­на­ле.

/i/content/pi/cult/888/18812/(zviazda.by).jpgПер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Са­юза пі­сь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Але­на СТЭ­ЛЬ­МАХ:

Бу­ду­чы­ня кра­іны — за ду­хоў­на ба­га­ты­мі лю­дзь­мі. У све­це бу­дзе за­ўваж­най то­ль­кі тая дзяр­жа­ва, дзе жы­вуць ку­ль­тур­ныя гра­ма­дзя­не. Та­му ве­ль­мі пры­емна ба­чыць ці­ка­васць бе­ла­ру­саў да лі­та­ра­ту­ры. Так­са­ма ад­чу­ва­ль­ны кло­пат дзяр­жа­вы па па­шы­рэн­ні асве­ты: мы атрым­лі­ва­ем фі­нан­са­вую пад­трым­ку для вы­дан­ня кніг, а чы­та­чы ма­юць дос­туп да буй­ной сет­кі біб­лі­ятэк і кні­гар­няў. У та­кім на­прам­ку трэ­ба ру­хац­ца і да­лей. Вар­та да­лу­чаць дзя­цей да чы­тан­ня, на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый. І ця­пер гэ­та мо­жа стаць кан­сты­ту­цый­ным аб­авяз­кам ба­ць­коў. Праз род­нае сло­ва дзе­ці спаз­на­юць свет, свае ка­ра­ні. Так ма­цу­ецца па­ва­га да ра­дзі­мы і фар­мі­ру­ецца асо­ба, якая по­тым са­ма­адда­най пра­цай па­спры­яе рос­кві­ту кра­іны.

Важ­на, што ў пра­екце ад­люс­тра­ва­на тэ­ма за­ха­ван­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Яшчэ ў 2019 го­дзе пі­сь­мен­ні­кі Са­юзнай дзяр­жа­вы пры­ня­лі су­мес­ную за­яву су­праць ска­жэн­ня па­дзей мі­ну­ла­га і аб­ель­ван­ня фа­шыз­му. Не­абход­на ба­ра­ніць пра­ўду пра вай­ну. Гэ­та на­ша пры­нцы­по­вая па­зі­цыя. Уво­гу­ле бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра вя­до­мая ў све­це глы­бі­нёй рас­пра­цоў­кі ва­еннай тэ­ма­ты­кі. І су­час­ныя пі­сь­мен­ні­кі пра­цяг­ва­юць гэ­ту тра­ды­цыю, бо рэ­ха вай­ны гу­чыць да­гэ­туль. Апош­ні ра­док пра тра­гіч­ныя падзеі яшчэ не на­пі­са­ны. Ця­пер пі­сь­мен­ніц­кая арга­ні­за­цыя рых­туе збор­нік, пры­све­ча­ны Го­ду гіс­та­рыч­най па­мя­ці. У яго ўвой­дуць про­за, па­этыч­ныя і пуб­лі­цыс­тыч­ныя тво­ры. Да­лу­чыц­ца пра­па­ну­ем кож­на­му, ка­го хва­люе пра­бле­ма збе­ра­жэн­ня па­мя­ці і за­ха­ван­ня мі­ру.

/i/content/pi/cult/888/18812/(facebook.com).jpgСтар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры між­ку­ль­тур­ных ка­му­ні­ка­цый і рэ­кла­мы Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Па­вел СА­ПО­ЦЬ­КА:

Бе­ла­ру­сы па­він­ны ве­даць сваю гіс­то­рыю і га­на­рыц­ца ўлас­най ку­ль­ту­рай, а за­меж­ні­кі — па­ва­жаць наш на­род за пе­ра­мо­гі ў мі­ну­лым і су­час­ныя да­сяг­нен­ні. Не­сум­нен­на, но­вая рэ­дак­цыя Кан­сты­ту­цыі па­спры­яе гэ­та­му. У арты­ку­ле 15 па­зна­ча­на, што дзяр­жа­ва за­бяс­печ­вае за­ха­ван­не пра­ўды і па­мя­ці пра ге­ра­ічны подзвіг бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Для гра­ма­дзян надзвы­чай важ­на ўсве­дам­ляць ве­ліч гіс­то­рыі, ба­гац­це ку­ль­тур­на­га на­быт­ку, уні­ка­ль­насць шля­ху ста­наў­лен­ня на­цыі і ства­ра­ль­ны па­ча­так су­час­на­га век­та­ра са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця. Не мо­жа быць ні­якіх сум­нен­няў у знач­ным унёс­ку бе­ла­ру­саў у на­блі­жэн­не Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. І сён­ня па­ві­нен гу­чаць адзін го­лас — го­лас пра­ўды. Сі­лу яму аб­авя­за­ны над­аваць усе са­цы­яль­ныя інсты­ту­ты.

Так­са­ма зна­мя­на­ль­на, што ў арты­ку­ле 32 адзна­ча­на ад­каз­насць ба­ць­коў за вы­ха­ван­не ў дзя­цей па­ва­гі да за­ко­наў, гіс­та­рыч­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый. Ме­на­ві­та каш­тоў­нас­ці, пе­рад­адзе­ныя па­пя­рэд­ні­мі па­ка­лен­ня­мі, з’яўля­юцца най­важ­ней­шым рэ­сур­сам ста­наў­лен­ня асо­бы і вы­ха­ван­ня гра­ма­дзя­ні­на. Упэў­не­ны, што зга­да­ныя па­ла­жэн­ні за­ахво­цяць да шмат­лі­кіх твор­чых акцый, на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў, ад­ука­цый­ных ме­рап­ры­емстваў, у тым лі­ку за мя­жой.