Скры­пач-фут­ба­ліст і Штраўс у Пад­ня­бес­най

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Па­ста­янным чы­та­чам “К” Аляк­сей ФРА­ЛОЎ вя­до­мы ў мно­гіх іпас­та­сях — як фа­га­тыст, ды­ры­жор, му­зы­каз­наў­ца, па­пу­ля­ры­за­тар на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны… Ад­нак апош­нім ча­сам яго імя па­ста­янна з’яўля­ецца на афі­шах з іе­рог­лі­фа­мі. Зу­сім ня­даў­на ён ды­ры­жы­ра­ваў пад­час ме­сяч­на­га на­ва­год­ня­га ту­ру, які з вя­ліз­ным по­спе­хам пра­йшоў па ме­га­по­лі­сах Кі­тая, а на­пе­ра­дзе — но­выя кан­цэр­ты. “Твор­чая ка­ман­дзі­роў­ка” ў Пад­ня­бес­ную пра­цяг­ва­ецца, за­бяс­печ­ва­ючы му­зы­кан­та но­вым дос­ве­дам і на­тхнен­нем. Мы гу­та­рым з Аляк­се­ем пра гус­ты слу­ха­чоў у са­май вя­лі­кай па­вод­ле ко­ль­кас­ці на­се­ль­ніц­тва кра­іне све­ту і тыя крэ­атыў­ныя спо­са­бы да­нес­ці кла­січ­ны рэ­пер­ту­ар да ма­са­вай аўды­то­рыі, якія там пра­кты­ку­юцца.

/i/content/pi/cult/888/18804/18.jpg— Па­чнём з ба­на­ль­на­га пы­тан­ня: як і ча­му ты апы­нуў­ся ў Кі­таі?

— Роз­ныя пра­па­но­вы ад кі­тай­скіх аркес­траў пры­ехаць да іх у якас­ці фа­га­тыс­та-са­ліс­та мне па­сту­па­лі ўжо да­ўно. Але ў тыя ча­сы я раз­умеў, што ку­ды бо­лей па­трэб­ны на Ба­ць­каў­шчы­не. Для ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі гэ­та бы­лі ве­ль­мі важ­ныя га­ды — цэ­лы суп­лёт зна­ка­вых юбі­ле­яў. І я па­ста­віў са­бе за­да­чу арга­ні­за­ваць або пры­няць актыў­ны удзел у як ма­га бо­ль­шай ко­ль­кас­ці важ­ных для гра­мад­ства ку­ль­тур­ных падзей — пры­чым гэ­та акра­мя ма­іх асноў­ных прац ад­на­ча­со­ва ў Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі і Ака­дэ­міі му­зы­кі!

У той пе­ры­яд быў зла­джа­ны цэ­лы шэ­раг му­зыч­ных фес­ты­ва­ляў, пры­мер­ка­ва­ных да най­важ­ней­шых гіс­та­рыч­ных дат. Я маю на ўва­зе 250-год­дзе М.Кл.Агін­ска­га ў 2015 го­дзе, 500-год­дзе Рэ­фар­ма­цыі, Біб­ліі Фран­ціш­ка Ска­ры­ны і айчын­на­га кні­гад­ру­ку ў 2017-м. 220-год­дзе Ігна­та Да­мей­кі, 200-год­дзе Та­ва­рыс­тва фі­ла­ма­таў і на­рэш­це 200-год­дзе С.Ма­нюш­кі. Мы пра­во­дзі­лі кан­цэр­ты ўсіх фар­ма­таў (ад ка­мер­ных да са­мых маш­таб­ных — сім­фа­ніч­ных “га­ла”), мас­тац­кія пле­нэ­ры і вы­ста­вы, экс­кур­сіі… Я браў удзел у на­ву­ко­вых чы­тан­нях і між­на­род­ных кан­фе­рэн­цы­ях… Ка­ра­цей, не­су­пын­ная ча­ра­да падзей, пры­чым не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і так­са­ма ў Літ­ве, Поль­шчы, Ня­меч­чы­не, Іта­ліі… Ансамбль салістаў "Вытокі", сімфанічны аркестр "Capella Academia", дзе я з'яўляюся мастацкім кіраўніком, разам з намі многія выдатныя салісты, а таксама шэраг дзяржаўных калектываў былі шчыльна ангажаваныя ў гэты культурны працэс.

І вось, у ся­рэ­дзі­не 2019, ка­лі асноў­ныя “Ма­нюш­ка­выя” ўра­чыс­тас­ці ўжо ад­бы­лі­ся, мне зноў па­тэ­ле­фа­на­ва­лі з Кі­тая. Гэ­тым раз­ам — ці­ка­вая пра­па­но­ва з Сы­чу­аньс­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў: за­няць там па­са­ду пра­фе­са­ра і ды­ры­жо­ра іх сім­фа­ніч­на­га аркес­тра. Усё су­па­ла, і я ад­чуў, што на­спеў доб­ры час, каб вы­пра­віц­ца да­лё­ка — па­зна­ваць свет Пад­ня­бес­най.

/i/content/pi/cult/888/18804/16.jpg— З які­мі му­зы­кан­та­мі та­бе ця­пер да­во­дзіц­ца вы­сту­паць у якас­ці ды­ры­жо­ра? Гэ­та кі­тай­цы аль­бо інтэр­на­цы­яна­ль­ны склад?

— Два га­ды я ад­пра­ца­ваў у зга­да­ным уні­вер­сі­тэ­це, а з гэ­та­га се­зо­на спа­ку­сіў­ся на пра­па­но­ву сім­фа­ніч­на­га аркес­тра “Між­на­род­ная Ку­нь­мін­ская Фі­лар­мо­нія”, дзе пра­цу­юць му­зы­кі з са­мых роз­ных кра­ін све­ту — ад Кі­тая да Ка­лум­біі, але бо­ль­шасць — усход­не­еўра­пей­цы. Ба­га­та хлоп­цаў і дзяў­чат з Укра­іны, та­му ёсць з кім па­га­ма­ніць. Гэ­ты ка­лек­тыў ве­ль­мі шмат кан­цэр­туе на­ват ва ўмо­вах пан­дэ­міі і жор­сткіх мер ба­ра­ць­бы з ёй. У на­ва­год­ні час мы змаг­лі пра­вес­ці ме­сяч­ны гас­тро­ль­ны тур па са­мых роз­ных рэ­гі­ёнах Кі­тая!

/i/content/pi/cult/888/18804/19.jpg— Як пра­хо­дзі­лі гэ­тыя кан­цэр­ты і ці шмат на іх збі­ра­ла­ся слу­ха­чоў?

— Аркестр су­пра­цоў­ні­чае з аген­цтва­мі, якія арга­ні­зу­юць кан­цэр­ты па-за Ку­нь­мі­нам, ну а ў са­мім го­ра­дзе — ста­лі­цы пра­він­цыі Юнань з на­се­ль­ніц­твам у амаль 7 млн ча­ла­век — мы ла­дзім іх са­мі. Слу­ха­чы ў роз­ных рэ­гі­ёнах ад­роз­ні­ва­юцца. Ча­сам пуб­лі­ка пад­рых­та­ва­ная, ча­сам — зу­сім не… Ча­сам “ха­лад­на­ва­тая” да сус­вет­най кла­сі­кі, але час­цей усё ж ве­ль­мі пры­язная, актыў­ная. І ка­лі за­пра­ша­еш яе пад­тры­маць апла­дыс­мен­та­мі не­йкі зна­ёмы рыт­міч­ны фраг­мент (мар­шы ці поль­кі Штраў­са) або пад­пя­ваць кі­тай­скую па­пу­ляр­ную пес­ню, за­ла гэ­та ро­біць з ахво­тай. Пля­цоў­кі, дзе пра­хо­дзяць та­кія кан­цэр­ты, у Кі­таі са­мыя роз­ныя. Але ў рам­ках ту­ру мы вы­сту­па­лі ў са­мых прэс­тыж­ных кан­цэр­тных за­лах і тэ­атрах.

— Якая пуб­лі­ка ў Кі­таі на­вед­вае кан­цэр­ты кла­січ­най му­зы­кі? Ці шмат мо­ла­дзі?

— Аўды­то­рыю кла­січ­ных кан­цэр­таў мне па­куль цяж­ка да­клад­на акрэс­ліць. Калі-нікалі ёсць та­кое ўра­жан­не, што мно­гія пры­хо­дзяць па за­пра­шэн­ні не­йкіх арга­ні­за­цый ці мясц­овай ула­ды…

— У сэн­се, звык­лы для нас “ку­льт­па­ход”?

— Так, але так­са­ма і ня­ма­ла сап­раў­дных ме­ла­ма­наў. Чым бо­льш са­лід­ны і ку­ль­тур­на раз­ві­ты го­рад, тым бо­льш мы сус­тра­ка­ем ад­ука­ва­ных і ўдзяч­ных слу­ха­чоў усіх уз­рос­таў.

/i/content/pi/cult/888/18804/20.jpg— Які рэ­пер­ту­ар да­спа­до­бы там­тэй­шай пуб­лі­цы?

— Ма­са­вая кі­тай­ская аўды­то­рыя не мо­жа па­куль “пе­ра­ва­рыць” усе плас­ты сус­вет­най кла­сі­кі ў шы­ро­кім сэн­се. Най­леп­шую рэ­акцыю вы­клі­ка­юць яркія, жва­выя, хут­кія, ма­жор­ныя опу­сы. Ха­ця і кан­трас­ты ў пра­гра­мах па­трэб­ныя. Ча­сам не ўга­да­еш, які шэ­дэўр спра­цуе, а які не. Але на­ва­год­ні наш тур пра­йшоў “на ўра”, бо там асно­вай бы­ла му­зы­ка Штраў­са, якая за­хап­ляе ўвесь свет.

— Пы­тан­не, як да­нес­ці кла­сі­ку да ма­са­ва­га гле­да­ча, хва­люе не ад­но па­ка­лен­не. Мо­жа, сцэ­на­рыі ва­шых кан­цэр­тных пра­грам ма­юць не­йкія ноў-хаў?

— Без роз­ных “шту­чак” у ця­пе­раш­ні век не аб­ысці­ся. Ба­чы­лі б вы на­шую “Спорт-поль­ку” Штраў­са! Пад­час гэ­та­га ну­ма­ра скры­пач з Ка­лум­біі вы­гля­дае амаль як Ра­на­ль­да ўлас­най пер­со­най. Ён нават знешне падобны, ды і вы­раб­ляе на сцэ­не та­кія фін­ты з мя­чом, што хлоп­ца маг­ла б вы­ку­піць збор­ная Арген­ці­ны або Бра­зі­ліі! Або, на­прык­лад, пад­час ад­на­го з мар­шаў мы вы­клі­ка­ем з за­лы ахвот­ні­каў па­йграць з аркес­трам на вя­лі­кім ба­ра­ба­не.

— Та­бе да­вя­ло­ся па­бы­ваць у роз­ных рэ­гі­ёнах Пад­ня­бес­най. На­ко­ль­кі яны ад­роз­ні­ва­юцца па­між са­бою — як у пла­не му­зыч­ным, так і на­огул?

— Ве­ль­мі, ве­ль­мі ад­роз­ні­ва­юцца! На­ўрад ці я зма­гу вы­раз­на акрэс­ліць тут му­зыч­ную спе­цы­фі­ку та­го ці інша­га рэ­гі­ёна. Гэ­та тэ­ма грун­тоў­ных да­сле­да­ван­няў фа­льк­ла­рыс­таў, бо ў Кі­таі жы­ве бо­льш за па­ўсот­ні роз­ных на­ро­даў! Мы ж то­ль­кі ўскос­на да­кра­на­емся да гэ­тых асаб­лі­вас­цей. Але астат­няе — клі­мат, пры­ро­да, кра­яві­ды, кух­ня, адзен­не, антра­па­ла­гіч­ныя фак­та­ры — усё свед­чыць пра вя­лі­кую раз­на­стай­насць гэ­тай ве­лі­зар­най кра­іны!

— На­пэў­на, да­во­лі доў­гі час по­бы­ту ў Кі­таі да­зво­ліў та­бе спас­ціг­нуць яго глы­бей. Што ўра­зі­ла най­бо­лей — пры­ро­да, архі­тэк­ту­ра, ку­лі­на­рыя?

— Усё, што ты пе­ра­лі­чыў, ды мно­гае-мно­гае іншае. Але най­перш — уні­ка­ль­ная пры­ро­да, якой бо­льш не знай­сці ні­дзе! Шмат дзе па­бы­ваў­шы на род­най пла­не­це, я час­та не мог пры­га­даць ана­ла­гаў і пад­абен­стваў уба­ча­на­му ў Кі­таі. На­ват фло­ра не раз здзіў­ля­ла сва­ёй уні­ка­ль­нас­цю. Эндэ­мі­кі на кож­ным кро­ку! І, вя­до­ма, тра­ды­цый­ная ку­ль­ту­ра, за­мя­ша­ная на арха­ічных рэ­лі­гій­ных тра­ды­цы­ях да­асіз­му, кан­фу­цы­янства, бу­дыз­му і па­ган­скіх ку­ль­таў, — гэ­та цэ­лы акі­ян для да­след­чы­каў і ама­та­раў экзо­ты­кі!

Што пра­ўда, ура­зі­лі і ве­лі­зар­ныя стра­ты гіс­та­рыч­най спад­чы­ны, якія ад­бы­лі­ся пад­час “Ку­ль­тур­най рэ­ва­лю­цыі” — та­го гвал­ту над ку­ль­ту­рай, які стаў­ся не­пап­раў­ным і ка­тас­тра­фіч­ным. Яго на­ступ­ствы — шмат­лі­кія “на­ва­дзе­лы” ў архі­тэк­ту­ры і плас­ты­цы. Тыя “Ancient Town” з су­ве­нір­ны­мі крам­ка­мі, якія мне не раз да­во­дзі­ла­ся сус­тра­каць, — гэ­та на­ват не на­шае Тра­ецкае прад­мес­це, а яшчэ бо­льш ад­кры­тыя пад­роб­кі. Тым не ме­ней усе раз­уме­юць, што та­кая “пра­ца над па­мыл­ка­мі” не­абход­ная для ства­рэн­ня хоць якой атмас­фе­ры гіс­та­рыч­нас­ці та­го ці інша­га рэ­гі­ёна.

І калі знаходзіш аўтэнтыку дзесьці ў манастырах на гарах Эмэй­шань, або Цін­шэн­шань у Ты­бец­кіх да­лях за аб­ло­ка­мі, або зна­ка­мі­тую на­бя­рэж­ную ў Шан­хаі, — то ра­ду­ешся як дзі­ця! Пры гэ­тым, трэ­ба адзна­чыць, сён­ня кі­тай­цы пра­грам­на імкнуц­ца ад­на­ўляць гіс­та­рыч­ныя зо­ны і па­пу­ля­ры­за­ваць іх для свай­го і між­на­род­на­га ту­рыз­му.

— Кі­тай мае рэ­пу­та­цыю кра­іны, дзе су­час­насць спа­лу­ча­ецца з глы­бо­кі­мі да­ўні­мі тра­ды­цы­ямі. На­ко­ль­кі ён на­сам­рэч ад­па­вя­дае та­ко­му імі­джу?

— Так, са свай­го дос­ве­ду ма­гу па­цвер­дзіць: ад­па­вя­дае! Гэ­ты воб­раз кра­іны быў пра­ктыч­на раз­бу­ра­ны пад­час вя­до­мых падзей 1960-х. Але пазней век­тар ру­ху кар­ды­на­ль­на змя­ніў­ся. Су­час­ны Кі­тай — гэ­та ма­дэр­но­вая су­пер­кра­іна, якая рвец­ца ў бу­ду­чы­ню. Яна імкнец­ца аб­агнаць усіх, пры гэ­тым па­мя­та­ючы і ша­ну­ючы свае на­быт­кі, на­за­па­ша­ныя за не­ка­ль­кіх ты­ся­ча­год­дзяў.

Фота аўтара і Лі Яня.