Дзе чытач, там і бібліятэка

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Яшчэ раз пра запатрабаванасць кнігі
У час раз­віц­ця інфар­ма­цый­на-ка­му­ні­ка­цый­ных тэх­на­ло­гій па­ўстае пы­тан­не: “Ці акту­аль­най за­ста­ецца дру­ка­ва­ная кні­га? Ці чы­тае яе мо­ладзь?” Ад­моў­ны ад­каз па­чу­ем ад тых, ка­му не вя­до­мая сцеж­ка ў біб­лі­ятэ­ку. Ста­ноў­ча ад­ка­жуць тыя, хто лю­бяць кні­гі і свай­го жыц­ця не ўяў­ля­юць без што­дзён­на­га пра­чы­тан­ня не­ка­ль­кі ста­ро­нак лю­бі­ма­га тво­ра.

/i/content/pi/cult/888/18801/13.jpgНе­як на днях мне тра­пі­ла ў спа­да­рож­ні­цы ма­ла­дая жан­чы­на На­тал­ля, якой га­доў кры­ху за трыц­цаць. Раз­мо­ва па­йшла пра ма­бі­ль­ны да­да­так “Літ­рэс”, які апош­нім ча­сам па­пу­ляр­ны ў чы­та­чоў ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. Я рас­каз­ва­ла, што ка­рыс­та­юся гэ­тай па­слу­гай, а ка­лі не стае ча­су, не чы­таю, а пра­слу­хоў­ваю аўды­якні­гі. На­ват і не за­ўва­жы­ла, збі­ра­ючы­ся ран­кам на пра­цу ці за­ві­ха­ючы­ся па гас­па­дар­цы, як пе­ра­слу­ха­ла тво­ры Да­ста­еўска­га, Го­га­ля, не­ка­ль­кі га­лі­но­вых кніг. За адзін ме­сяц — пяць тво­раў. На ўсё гэ­та жан­чы­на мне ад­ка­за­ла: “А я ця­пер чы­таю кні­гу пра вай­ну, на­огул люб­лю чы­таць тво­ры та­кой тэ­ма­ты­кі. Аўта­ра не па­мя­таю, але па­ка­жу кні­гу”. І вы­цяг­вае вы­дан­не бе­ла­рус­ка­га аўта­ра. Не ска­жу, што для мя­не гэ­та бы­ло вя­лі­кім дзі­вам, але я з па­ва­гай па­гля­дзе­ла на ма­ла­дую суб­ясед­ні­цу і пад­ума­ла, што яна, ма­ці тра­іх дзя­цей-пад­лет­каў, з’яўля­ецца пры­кла­дам для іх не то­ль­кі ў ад­но­сі­нах да кні­гі і чы­тан­ня, але і да та­го, што не­абход­на чы­таць.

ДЛЯ ПА­ЧАТ­КУ — 30 ВЫ­ДАН­НЯЎ

Я з упэў­не­нас­цю ка­жу, што мо­ладзь чы­тае, і пры­во­джу ў пры­клад рэ­алі­за­цыю пра­екта “Лі­та­ра­тур­ны кра­язнаў­чы чэ­лендж”, які быў анан­са­ва­ны на па­чат­ку 2021 го­да ў са­цы­яль­ных сет­ках. Так, біб­лі­ятэ­ка вы­хо­дзіць за межы сва­ёй пра­сто­ры, ідзе на­сус­трач чы­та­чу. Дзе чы­тач, там і біб­лі­ятэ­ка!

Як вя­до­ма, бо­ль­шая час­тка ка­рыс­та­ль­ні­каў са­цы­яль­ных се­так — гэ­та ма­ла­дзёж­ная аўды­то­рыя. Трой­чы ле­тась для ка­рыс­та­ль­ні­каў са­цы­яль­ных се­так біб­лі­ятэ­ка пра­па­на­ва­ла ўдзел у на­зва­ным пра­екце. Спа­чат­ку быў за­пуш­ча­ны кніж­ны чэ­лендж па твор­час­ці ўсіх лі­та­ра­та­раў-зем­ля­коў, а за­тым — да юбі­ле­яў Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва і Але­ся Кас­ко. Для па­спя­хо­вас­ці пра­екта яго рэ­кла­ма бы­ла змеш­ча­на не то­ль­кі ў інтэр­нэт-пра­сто­ры, але ў СМІ. Не ска­жу, што ад­ра­зу ўсе кі­ну­лі­ся чы­таць тво­ры ган­ца­віц­кіх лі­та­ра­та­раў, але для нас ужо по­спех, ка­лі ў рам­ках пер­ша­га кніж­на­га чэ­лен­джа бы­ло пра­чы­та­на 30 кніг лі­та­ра­тур­най спад­чы­ны зем­ля­коў. За­пус­ка­ючы пра­ект да юбі­лею Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва, твор­часць яко­га мож­на на­зваць уз­орам бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­кі, для нас са­міх бы­ло не­ча­ка­нас­цю тое, што ка­рыс­та­ль­ні­кі са­цы­яль­ных се­так з та­кой за­ці­каў­ле­нас­цю ад­но­сяц­ца да пра­чы­тан­ня кніг пі­сь­мен­ні­ка. Адзін з удзе­ль­ні­каў рас­па­вёў: “Дык гэ­та ж на­ша гіс­то­рыя! Жыц­цё на­шых ба­ць­коў і дзя­доў, іх жыц­цё, якім яно бы­ло!”

Пад­час ура­чыс­тай юбі­лей­най ве­ча­ры­ны Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны тыя, хто пра­чы­таў усе тво­ры, якія па ўмо­вах пра­екта па­він­ны быць пра­чы­та­ны.

ЖЫЎ БЫ ПА­ЭТ…

У снеж­ні мі­ну­ла­га го­да ў са­цы­яль­ных сет­ках быў за­пуш­ча­ны кніж­ны чэ­лендж па твор­час­ці пі­сь­мен­ні­ка-юбі­ля­ра Але­ся Кас­ко. Яго тво­ры сур’ёзныя, і чы­таць іх па­трэб­на ўдум­лі­ва. Та­му пры­клад — удзел у пра­екце Ма­рыі Орса, у мі­ну­лым на­стаў­ні­цы. Жан­чы­на не то­ль­кі пры­ня­ла ўдзел у лі­та­ра­тур­ным чэ­лен­джы і да та­го яшчэ пры­ахво­ці­ла да чы­тан­ня ўну­каў, Мі­ка­лая і Дзя­ні­са, вуч­няў 6 і 8 кла­саў ад­ной са школ го­ра­да. Хлоп­чы­кі раз­ам з ба­бу­ляй не то­ль­кі пра­чы­та­лі тво­ры, але ства­ры­лі да­след­чую пра­цу па тво­рах пі­сь­мен­ні­ка, якая змяш­чае эсэ і вод­гу­кі, раз­ва­жан­ні, слоў­ні­кі ме­та­фар і эпі­тэ­таў. Па сло­вах жан­чы­ны, твор­часць Але­ся Кас­ко да­ступ­на для чы­та­чоў роз­на­га ўзрос­ту, кні­гі аўтар пі­саў для да­рос­лых і дзя­цей, і кож­ны, хто да­кра­нуў­ся да яго твор­час­ці, не за­ста­нец­ца аб­ыя­ка­вым. У шчы­рым вод­гу­ку ва­сь­мік­лас­ні­ка Мі­ка­лая пра­гу­ча­ла: “Жыў бы па­эт, я б шу­каў маг­чы­мас­ці з ім сус­трэц­ца…”

Лю­дзі роз­на­га ўзрос­ту ста­на­ві­лі­ся ўдзе­ль­ні­ка­мі лі­та­ра­тур­на­га кра­язнаў­ча­га чэ­лен­джа. Бо­лей за па­ўсот­ню тво­раў Але­ся Кас­ко бы­ло пра­чы­та­на і пра­ка­мен­та­ва­на ў сац­сет­ках. А што мо­ладзь? А вось мо­ладзь па-асаб­лі­ва­му, твор­ча пад­ышла да ўдзе­лу ў пра­екце. І пры­кла­дам та­му ста­рон­ка “Укан­так­це” Яўге­ніі Пра­кап­чук. Ма­ла­дая дзяў­чы­на да кож­на­га тво­ра знай­шла свой пад­ыход, упры­го­жыў­шы ка­мен­та­рый крэ­атыў­ным фо­та.

А ця­пер я ха­це­ла б ад­ка­заць на пы­тан­не: “Ці чы­тае дру­ка­ва­ную кні­гу мо­ладзь?” Мо­ладзь у нас пры­го­жая і та­ле­на­ві­тая, пі­сь­мен­ная і пер­спек­тыў­ная, та­му кож­ны ве­дае: каб быць па­спя­хо­вым, трэ­ба чы­таць кні­гі. І не важ­на якія — элек­трон­ныя праз да­да­так “Літ­рэс” ці дру­ка­ва­ныя, тво­ры бе­ла­рус­кіх пі­сь­мен­ні­каў ці за­меж­ных, мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру аль­бо га­лі­но­вую. Га­лоў­нае знай­сці сваю і ад пер­ша­га рад­ка да апош­ня­га яе пра­чы­таць так, як чы­та­лі тво­ры лі­та­ра­та­раў-зем­ля­коў удзе­ль­ні­кі лі­та­ра­тур­на­га кра­язнаў­ча­га чэ­лен­джа ці як лю­біць і чы­тае ва­енныя кні­гі мая спа­да­рож­ні­ца На­тал­ля.

Тац­ця­на МА­ЛЯЎ­КА, за­гад­чык ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Ган­ца­віц­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Ва­сі­ля Пра­ску­ра­ва

На здым­ках: Скрын­шо­ты.