Азоранае космасам

№ 5 (1548) 29.01.2022 - 04.02.2022 г

Пес­ні Але­ны Атраш­ке­віч на сло­вы Ва­сі­ля Жу­ко­ві­ча да­ўно ста­лі ўпры­го­жан­нем мно­гіх фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў у нас і ў за­меж­жы, ку­ды час­ця­ком вы­праў­ля­юцца на­шы ма­ла­дыя спе­ва­кі. Твор­чы тан­дэм кам­па­зі­та­ра са зна­ным па­этам ве­ль­мі прад­уктыў­ны, яго раз­ынач­ка ў не­йкім асаб­лі­вым, ка­лі мож­на так ска­заць, шля­хет­ным спа­лу­чэн­ні му­зы­кі са сло­ва­мі. Тое ж ты­чыц­ца і пес­ні “Свят­ло Ка­ляд­най зор­кі”, прэм’ера якой за­вяр­ша­ла ня­даў­нія ўра­чыс­тас­ці з на­го­ды ўру­чэн­ня прэ­мій “За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не” і спе­цы­яль­ных прэ­мій Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі і гу­ча­ла ў вы­ка­нан­ні ўсіх удзе­ль­ні­каў свя­точ­на­га кан­цэр­та.

/i/content/pi/cult/888/18796/3.jpg— На­сам­рэч гэ­та пес­ня мае бо­льш да­ўняе па­хо­джан­не, — рас­па­вя­ла стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў Але­на Атраш­ке­віч. — Па­чы­на­ючы з 2015 го­да Мін­скі дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж імя Глін­кі ла­дзіць ха­ра­вы фес­ты­валь, які так і на­зы­ва­ецца — “Свят­ло Ка­ляд­най зор­кі”. Хор­май­стар Аляк­сей Сніт­ко (ён, да­рэ­чы, ця­пер уз­на­ча­ліў гэ­тую на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву) па­пра­сіў ства­рыць гімн гэ­та­га фес­ты­ва­лю. Атры­маў­ся ха­ра­вы твор — не ве­даю, на­ко­ль­кі ме­на­ві­та гімн, але ён гу­чаў на гэ­тых фес­ты­ва­лях. І не то­ль­кі ў са­мім ка­ле­джы, але і ў за­лах “Вер­хні го­рад”, імя Ры­го­ра Шыр­мы ў фі­лар­мо­ніі. І быў над­ру­ка­ва­ны ў ад­ным з ха­ра­вых збор­ні­каў “Бе­ла­рус­кая му­зы­ка Рас­тва”, пад­рых­та­ва­ных Са­юзам кам­па­зі­та­раў. Ця­пе­раш­няя пе­сен­ная вер­сія ўзнік­ла па пра­па­но­ве рэ­жы­сё­ра Ган­ны Ма­тор­най.

— І, да­дам, ад­ра­зу па­лю­бі­ла­ся вы­ка­наў­цам і пуб­лі­цы: не­ша­ра­го­вая ме­ло­дыя, уз­нёс­лы на­строй, сап­раў­днае ад­чу­ван­не ка­ляд­на­га цу­да. Не па­га­джу­ся з вы­каз­ван­нем, што та­кія тво­ры мо­гуць гу­чаць то­ль­кі адзін раз на год. Бо гэ­та тая зор­ка, што асвят­ляе ўсё на­шае жыц­цё, яднае зям­ное з кас­міч­ным, да­лу­чае на веч­ных каш­тоў­нас­цей. Іншы­мі сло­ва­мі, па­ся­род по­бы­та­вай мі­тус­ні вы­му­шае зір­нуць у ня­бё­сы. Але вы ска­за­лі пра нот­ныя збор­ні­кі. Ра­ней, на­ко­ль­кі я ве­даю, Бе­ла­рус­кі са­юз кам­па­зі­та­раў так шчы­ль­на не за­ймаў­ся пад­рых­тоў­кай нот­ных вы­дан­няў.

— Ад­на з ма­іх за­дач як стар­шы­ні твор­чай арга­ні­за­цыі — па­пу­ля­ры­за­цыя твор­час­ці ка­лег. Гэ­тую сфе­ру дзей­нас­ці на­шай су­пол­кі я лі­чу ад­ной з най­бо­льш важ­ных. Вы­да­вец­тва нот­ных збор­ні­каў па­шы­рае ко­ла айчын­ных тво­раў, да­ступ­ных для вы­ка­нан­ня, і, урэш­це, за­хоў­вае на­шу на­цы­яна­ль­ную спад­чы­ну для на­шчад­каў. Па тых кніж­ках, што ўжо вы­йшлі, я ба­чу, як яны па­трэб­ны вы­клад­чы­кам і на­ву­чэн­цам, зна­ёмяць іх з най­ноў­шай бе­ла­рус­кай му­зы­кай, спры­яюць па­шы­рэн­ню рэ­пер­ту­ару ка­лек­ты­ваў і асоб­ных му­зы­кан­таў. Пер­шы збор­нік “Бе­ла­рус­кая му­зы­ка Рас­тва” я рых­та­ва­ла раз­ам са зга­да­ным Аляк­се­ем Сніт­ко, які, да­рэ­чы, уз­на­ча­ль­вае так­са­ма Ха­ра­вы ансамбль Concertino Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў і ро­біць ве­ль­мі шмат для па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Дру­гі збор­нік ку­ры­ра­ва­ла Іры­на Ку­ла­гі­на — ня­даў­няя вы­пус­кні­ца на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, якая ўжо пры­ня­та ў Са­юз кам­па­зі­та­раў і пра­цуе ў ста­ліч­ным ка­ле­джы мас­тац­тваў. Но­ты вы­да­дзе­ны Мін­скім аб­лас­ным цэн­трам на­род­най твор­час­ці, які пе­ра­д­асць экзэм­пля­ры ў біб­лі­ятэ­кі Мін­шчы­ны. На 2023 год, ка­лі бу­дзе свят­ка­вац­ца 90-год­дзе Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў, запланавана прэзентацыя зборніка “Нас яднае хор”. Але ж мы не аб­мя­жоў­ва­емся то­ль­кі ха­ра­вы­мі тво­ра­мі. Да­гэ­туль бы­лі зроб­ле­ны два вы­пус­кі фар­тэ­пі­янных збор­ні­каў “Му­зыч­ныя віт­ра­жы”. Пер­шы з іх скла­да­ла, рэ­да­га­ва­ла, ра­бі­ла, ка­лі трэ­ба, камп’ютар­ны на­бор ма­ла­дая кам­па­зі­тар­ка Ні­на Сі­ня­ко­ва, якая ця­пер жы­ве і пра­цуе ў Ка­на­дзе. Дру­гі збор­нік рых­та­ва­ла зна­ная Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, якая ўзна­ча­ль­вае ка­фед­ру кам­па­зі­цыі Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­мі­іі му­зы­кі. Збор­ні­ка­мі тво­раў для дом­ры за­йма­ецца Алі­на Без­енсон, якая бо­льш за іншых пі­ша для гэ­та­га інстру­мен­та. Та­кіх вы­пус­каў бу­дзе ўжо ча­ты­ры. Два збор­ні­кі для ба­ла­лай­кі зра­бі­ла да­цэнт Ака­дэ­міі му­зы­кі, вя­до­мая кан­цэр­ту­ючая са­ліс­тка на гэ­тым інстру­мен­це Ма­ры­на Іль­іна. Ёсць за­дум­ка вы­пус­ціць шэ­раг тво­раў для струн­ных інстру­мен­таў, за­пла­на­ва­ны аўтар­скія збор­ні­кі пе­сень Але­га Чыр­ку­на, Дзміт­рыя Да­лга­лё­ва. Бу­дзе пра­цяг­вац­ца кан­цэр­тная акцыя “Му­зы­ка бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў — па­ка­лен­ню ХХІ ста­год­дзя”, вы­пус­цім і ад­на­ймен­ны збор­нік.

— А ці бу­дзе­це пра­цяг­ваць кам­па­зі­тар­скія кон­кур­сы?

— Аб­авяз­ко­ва! Раз­на­стай­ных кон­кур­саў сён­ня шмат, а вось кам­па­зі­тар­скіх бра­куе. Дый уво­гу­ле — кон­кур­саў шмат не бы­вае. Са­юз кам­па­зі­та­раў ла­дзіць кон­курс “Пры­ступ­кі твор­час­ці”, асаб­лі­вас­цю яко­га з’яўля­ецца на­яўнасць кам­па­зі­тар­скай на­мі­на­цыі. Бо ве­ль­мі хо­чац­ца вы­явіць ад­ора­ных дзя­цей, на­зі­раць за імі над­алей, да­па­ма­гаць. Яшчэ ад­на асаб­лі­васць на­ша­га кам­па­зі­тар­ска­га кон­кур­су — ад­сут­насць уз­рос­та­вых аб­ме­жа­ван­няў. Та­му ў ім час­ця­ком бя­руць удзел ма­ла­дыя кам­па­зі­та­ры і на­ват бо­льш ста­лыя. Да гэ­та­га кон­кур­су ве­ль­мі вя­лі­кая ці­ка­васць ся­род му­зы­кан­таў! У скла­дзе жу­ры та­кія мас­ці­тыя твор­цы, як Га­лі­на Га­рэ­ла­ва, Вік­тар Вой­цік. Цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джван­ня аб­авяз­ко­ва пра­хо­дзіць у за­ле на­ша­га твор­ча­га са­юза. І су­пра­ва­джа­ецца сво­еа­саб­лі­вым май­стар-кла­сам, бо чле­ны жу­ры не то­ль­кі аб­вяш­ча­юць вы­ні­кі, але і дзе­ляц­ца сва­імі за­ўва­га­мі, да­юць рэ­ка­мен­да­цыі. Ве­ль­мі пры­емна, што ся­род удзе­ль­ні­каў мы ба­чым усё бо­льш тых дзя­цей і пад­лет­каў, якія за­йма­юцца ў на­шых ма­ла­дых кам­па­зі­та­раў — ня­даў­ніх вы­пус­кні­коў Ака­дэ­міі му­зы­кі.

— Але­на Вік­та­раў­на, вы з’яўля­еце­ся, ба­дай, адзі­ным бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам, які ад­на­ча­со­ва і ве­ль­мі плён­на пра­цуе і ў га­лі­не эстрад­най му­зы­цы, і ў сфе­ры ака­дэ­міч­най. Звы­чай­на кам­па­зі­та­ры па­чы­на­юць з ча­го­сь­ці ад­на­го, по­тым пе­ра­хо­дзяць да інша­га, а з ця­гам ча­су кан­цэн­тру­юцца ці на эстра­дзе, ці на ака­дэ­міч­най му­зы­цы. Як вам уда­ецца су­мяш­чаць у ад­на­ча­со­вас­ці?

— Для мя­не аб­одва на­прам­кі за­ста­юцца ве­ль­мі важ­ны­мі. Уз­на­ча­ль­ва­ючы цык­ла­вую ка­мі­сію “Мас­тац­тва эстра­ды (спе­вы)” ў Мін­скім дзяр­жаў­ным ка­ле­джы мас­тац­тваў, я доб­ра ве­даю, якім па­ві­нен быць гэ­ты жанр у бе­ла­рус­кай му­зы­цы. На­ват ка­лі б я за­ха­це­ла ад­ысці ад пес­ні, ні­як не атры­ма­ецца. Але ў мя­не ака­дэ­міч­ная ад­ука­цыя, я ве­ль­мі люб­лю кла­сі­ку, і спа­лу­чэн­не аб­едзвюх сфер, на маю дум­ку, над­ае ма­ёй твор­час­ці та­кія асаб­лі­вас­ці, як дэ­мак­ра­тызм, па­чуц­цё ме­ла­дыз­му. Дзя­ку­ючы спа­лу­чэн­ню эстрад­на­га і ака­дэ­міч­на­га на­прам­каў я не ма­гу пі­саць звык­лую “па­псу” — атрым­лі­ва­ецца тое, што за­вец­ца па­пу­ляр­най му­зы­кай. Уво­гу­ле лю­бая му­зы­ка, не­за­леж­на ад сты­лю і жан­ру, па­він­на быць доб­рай. А гэ­та зна­чыць — кан­цэп­цый­най, пры­го­жай, воб­раз­най, каб яна ўздзей­ні­ча­ла на эмо­цыі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"