Брэнд УНО­ВИС: ад ма­не­ты да та­бу­рэт­кі

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

На гэ­тым тыд­ні ад­бы­ла­ся доў­га­ча­ка­ная па­дзея — па­мят­ная ма­не­та, вы­пуш­ча­ная На­цы­яна­ль­ным бан­кам Бе­ла­ру­сі да 100-га­до­ва­га юбі­лею УНО­ВИС, па­сту­пі­ла ў про­даж. Афі­цый­на ў зва­рот яна бы­ла ўве­дзе­на на­пры­кан­цы якраз юбі­лей­на­га 2020 го­да, а 18 сту­дзе­ня ўжо гэ­та­га го­да 999 экзэм­пля­раў ся­рэб­ра­най ма­не­ты з на­звай “Вы­яўлен­чае мас­тац­тва. Аван­гард. УНО­ВИС” змаг­лі на­рэш­це тра­піць у ру­кі ка­лек­цы­яне­раў і ўсіх за­ці­каў­ле­ных. Акра­мя знач­нас­ці са­мой тэ­мы, якой ма­не­та пры­све­ча­на, акра­мя яе мас­тац­кіх і ды­зай­нер­скіх якас­цей, ува­гу на ся­бе звяр­тае і та­кі мо­мант: гэ­та пер­шая ў на­шай кра­іне ма­не­та з QR-ко­дам. Як яшчэ ў Бе­ла­ру­сі брэн­дзі­ру­ецца тэ­ма УНО­ВИС, па­гля­дзім на пры­кла­дзе дзей­нас­ці Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва і яго су­ве­нір­най па­лі­ты­кі.

/i/content/pi/cult/887/18793/27.jpgІдэя пра вы­пуск па­мят­най юбі­лей­най ма­не­ты ўзнік­ла яшчэ на эта­пе пла­на­ван­ня ме­рап­ры­емстваў па адзна­чэн­ні 100-год­дзя мас­тац­ка­га аван­гар­дна­га аб’яднан­ня, ство­ра­на­га Ка­зі­мі­рам Ма­ле­ві­чам у Ві­цеб­ску ў 1920 го­дзе. У цэн­тры пла­на­ван­ня быў Ві­цеб­скі цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва і яго­ны Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га на­род­на­га ву­чы­ліш­ча, які з’яўля­ецца цэн­трам за­хоў­ван­ня па­мя­ці пра УНО­ВИС у Бе­ла­ру­сі. Свят­ка­ван­не 100-га­до­ва­га юбі­лею пра­йшло на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні і адзна­чы­ла­ся гуч­ны­мі ме­рап­ры­емства­мі і вы­стаў­ка­мі, між­на­род­най на­ву­ко­вай кан­фе­рэн­цы­яй, вы­ха­дам да­ку­мен­та­ль­на­га фі­ль­ма, спе­цы­яль­ным ну­ма­рам ча­со­пі­са “Мас­тац­тва” і г. д. Ся­род інша­га з’явіў­ся цэ­лы шэ­раг прад­укцыі з сім­во­лі­кай УНО­ВИС, у тым лі­ку су­мес­на з “Бел­пош­тай” ва ўжы­так быў вы­пуш­ча­ны юбі­лей­ны кан­верт. Юбі­лей пад­тры­маў і На­цы­яна­ль­ны банк Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Пра­цэс вы­ра­бу ма­нет ня­хут­кі. Па­мят­ныя ма­не­ты — гэ­та твор мас­тац­тва, і спа­чат­ку над ім пра­цу­юць пра­фе­сій­ныя мас­та­кі і ды­зай­не­ры. Зра­зу­ме­ла, што ў вы­пад­ку з ма­не­тай, пры­све­ча­най юбі­лею суп­рэ­ма­тыч­на­га мас­тац­ка­га аб’яднан­ня, чые ідэі рэ­ва­лю­цый­на па­ў­плы­ва­лі на да­лей­шае мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя, ста­яла за­да­ча зра­біць твор, ад­па­вед­ны аван­гар­дна­му ду­ху УНО­ВИС. Ды­зай­нер На­цы­яна­ль­на­га бан­ка Акса­на На­ва­сё­ла­ва па­ста­ві­ла­ся да за­да­чы ад­каз­на, пра­ца ішла не адзін ме­сяц, раз­гля­да­лі­ся са­мыя роз­ныя ва­ры­янты, і вы­нік мож­на на­зваць па­спя­хо­вым. Як рас­каз­вае ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва Андрэй Ду­хоў­ні­каў, у асно­ву воб­раз­на­га ра­шэн­ня бы­ла па­кла­дзе­на ідэя, што з’яўлен­не УНО­ВИС у Ві­цеб­ску быц­цам за­пус­ці­ла “кру­гі па ва­дзе” — ад УНО­ВИС па­йшлі кру­гі ўплы­ву на ўсё су­час­нае вы­яўлен­чае мас­тац­тва, мас­тац­тва ды­зай­ну, ты­па­гра­фі­ку і на­ват архі­тэк­ту­ру. І на ма­не­це мы мо­жам ба­чыць гэ­тыя кру­гі. У цэн­тры, зра­зу­ме­ла, квад­рат, для яко­га быў аб­ра­ны чыр­во­ны ко­лер: эмбле­ма УНО­ВИС — квад­рат у кру­зе, і ма­не­та, та­кім чы­нам, яе ўва­саб­ляе. Асноў­ны фон — чор­ны. Чор­ны, чыр­во­ны, бе­лы — зна­ка­выя ко­ле­ры УНО­ВИС. У кру­гах на­пі­са­ны про­звіш­чы ўдзе­ль­ні­каў ві­цеб­ска­га аб’яднан­ня, па­чы­на­ючы, на­ту­ра­ль­на, ад Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча. Існу­юць роз­ныя спі­сы чле­наў аб’яднан­ня, але ў гэ­тым вы­пад­ку быў вы­ка­рыс­та­ны спіс, скла­дзе­ны ўна­ві­саў­цам Ла­за­рам Хі­дэ­ке­лем, які па­сля стаў сус­вет­на сла­ву­тым архі­тэк­та­рам — пер­шым суп­рэ­ма­тыч­ным архі­тэк­та­рам, як яго пры­ня­та на­зы­ваць. Аван­гард азна­чае “быць пер­шым”, і юбі­лей­ная ма­не­та ўжо ХХІ ста­год­дзя з по­ўным пра­вам так­са­ма мо­жа на­зы­вац­ца аван­гар­днай дзя­ку­ючы ідэі з раз­мяш­чэн­нем на ёй QR-ко­да. “QR-код — гэ­та квад­рат, эмбле­ма УНО­ВИС — квад­рат у кру­зе, усё су­па­ла”, — адзна­чае Андрэй Ду­хоў­ні­каў. І гэ­та дзей­сны QR-код — ён вя­дзе на ста­рон­ку на сай­це ВЦСМ, пры­све­ча­ную 100-год­дзю УНО­ВИС.

Ся­рэб­ра­ная ма­не­та “Вы­яўлен­чае мас­тац­тва. Аван­гард. УНО­ВИС” на­мі­на­лам у 20 руб­лёў і ды­ямет­рам у 38,61 мм ад­ча­ка­не­на Ка­зах­стан­скім ма­нет­ным два­ром ты­ра­жом 999 экзэм­пля­раў. Па­мят­ныя ма­не­ты не мо­гуць мець вя­ліз­ных ты­ра­жоў, бо кошт ім над­ае і іх не­шмат­лі­касць, а з про­да­жу яны зні­ка­юць звы­чай­на ве­ль­мі хут­ка. Ма­не­та, пры­све­ча­ная УНО­ВИС, ся­род інша­га і як кан­цэп­ту­аль­ны, яркі твор су­час­на­га мас­тац­тва, ве­ль­мі хут­ка, трэ­ба ду­маць, ста­не сап­раў­дным ра­ры­тэ­там. А сла­ва УНО­ВИС — сус­вет­ная. Ча­ка­ецца яшчэ па­ступ­лен­не дру­гой ана­ла­гіч­най па­мят­най ма­не­ты, але ўжо мед­на-ні­ке­ле­вай, на­мі­на­лам у 1 ру­бель і з тро­хі бо­ль­шым ты­ра­жом — 1699 штук. Ды­рэк­тар ВЦСМ Андрэй Ду­хоў­ні­каў здо­леў на­быць са­бе не­ка­ль­кі ся­рэб­ра­ных ма­нет, і пла­ну­ецца, што ў Му­зеі гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча бу­дзе зла­джа­на прэ­зен­та­цыя, каб усе ці­каў­ныя змаг­лі па­ба­чыць ра­ры­тэт і па­тры­маць у ру­ках.

Якраз Андрэю Ду­хоў­ні­ка­ву на­ле­жыць фра­за, што ў ВЦСМ апош­ні­мі га­да­мі вя­дзец­ца актыў­нае брэн­дзі­ра­ван­не УНО­ВИС: “Мы імкнём­ся да та­го, каб гэ­ты брэнд аса­цы­іра­ваў­ся з Ві­цеб­скам, з Бе­ла­рус­сю, з на­шым му­зе­ем, мы яго раз­ві­ва­ем і мо­жам па­хва­ліц­ца пэў­ны­мі по­спе­ха­мі”. Ця­пер ужо ні­ко­му не трэ­ба тлу­ма­чыць, што та­кое мерч (та­ва­ры з сім­во­лі­кай) і якое зна­чэн­не для лю­бо­га прад­пры­емства, уста­но­вы, му­зыч­най гру­пы, вы­да­вец­тва, му­зея, га­ле­рэі і г. д. мае па­пу­ля­ры­за­цыя ўлас­на­га брэн­да. Як і кож­ны па­ва­жа­ючы ся­бе му­зей, Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча мае ўлас­ны мерч — су­ве­нір­ную прад­укцыю з вы­ка­рыс­тан­нем уна­ві­саў­скай і ўво­гу­ле суп­рэ­ма­тыч­най сім­во­лі­кі і тэ­ма­ты­кі. І да гэ­та­га пы­тан­ня ён пад­ышоў кан­цэп­ту­аль­на і прад­ума­на. Да­стат­ко­ва ад­ной ліч­бы: у му­зеі па ад­ра­се Ша­га­ла, 5а, мож­на на­быць 44 ві­ды су­ве­нір­ных вы­ра­баў! А ў ві­даў ёсць яшчэ і пад­ві­ды.

Му­зей гіс­то­рыі Ві­цеб­ска­га на­род­на­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча ка­лі­сь­ці ства­раў­ся як “му­зей но­ва­га ты­пу”: га­лоў­ны экс­па­нат тут — сам му­зей, яго мас­тац­кая і сю­жэт­ная, так бы мо­віць, кан­цэп­цыя. І ка­лі пра­ект рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка яшчэ то­ль­кі рас­пра­цоў­ваў­ся, ужо прад­умва­ла­ся гіс­то­рыя з бу­ду­чы­мі сім­ва­ла­мі. Зра­зу­ме­ла, УНО­ВИС мае свой сім­вал — квад­рат у кру­зе, але ха­це­ла­ся за­ймець сім­вал і ўлас­на му­зея. І ця­пер гэ­та са­мы про­сты, тра­ды­цый­ны, па­шар­па­ны та­бу­рэт. Ды­зай­нер му­зея Аляк­сандр Вы­шка, рас­пра­цоў­ва­ючы ўнут­ра­нае аздаб­лен­не і мэб­лю, ства­рыў цэ­лы шэ­раг та­кіх бе­лых та­бу­рэ­таў з на­ма­ля­ва­ным квад­ра­там ці не­йкім ад­па­вед­ным над­пі­сам. І са­мым ад­мет­ным су­ве­ні­рам му­зея ста­лі ма­ле­нь­кія ана­ла­гіч­ныя та­бу­рэ­ты — па­ме­рам ад 4 да 15 сан­ты­мет­раў. І яны, ка­неш­не, уз­нік­лі не­вы­пад­ко­ва. Бо та­кія ж са­мыя па-роз­на­му раз­ма­ля­ва­ныя та­бу­рэ­ты пры­сут­ні­ча­юць на мно­гіх гіс­та­рыч­ных фо­та­здым­ках з ву­чы­ліш­ча, фо­та­здым­ках з удзе­ль­ні­ка­мі УНО­ВИС.

Ка­неш­не, ку­ды ж і без ві­цеб­ска­га трам­вай­чы­ка і згад­кі пра суп­рэ­ма­тыч­ныя трам­ваі 20-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя! Су­час­ныя су­ве­ні­ры ство­ра­ны па­вод­ле той ста­ра­даў­няй фор­мы трам­вая. І трам­вай­чы­кі гэ­тыя так­са­ма роз­ных па­ме­раў і ві­даў, ёсць і маг­ні­ці­кі, ёсць і бо­льш маш­таб­ныя — ска­жам, ключ­ні­цы ці яшчэ што. Да­рэ­чы, та­бу­рэ­тач­кі і трам­вай­чы­кі мож­на на­быць то­ль­кі ў па­мяш­кан­ні му­зея па ад­ра­се Ша­га­ла, 5а. Але ёсць ад­на асаб­лі­васць: ка­неш­не, і сам бу­ды­нак ву­чы­ліш­ча, і УНО­ВИС ма­юць не­пас­рэд­нае да­чы­нен­не да Мар­ка Ша­га­ла, але ша­га­лаў­скую тэ­ма­ты­ку ў гэ­тым му­зеі ста­ра­юцца пра­ктыч­на не вы­ка­рыс­тоў­ваць — у Ві­цеб­ску ёсць і асоб­ныя ўста­но­вы, пры­све­ча­ныя Ша­га­лу, і ў іх свае інта­рэ­сы з пун­кту гле­джан­ня мер­ча.

Му­зей су­пра­цоў­ні­чае з ві­цеб­скім ды­зай­не­рам і май­страм су­ве­нір­ных вы­ра­баў Але­най Іваш­чан­ка — яна пры­дум­ляе і трам­вай­чы­кі, і суп­рэ­ма­тыч­ныя за­вуш­ні­цы, бран­за­ле­ты, ключ­ні­цы, бі­ру­ль­кі і мно­гае іншае. Су­пра­цоў­ні­кі му­зея і яго ды­зай­нер удзе­ль­ні­ча­юць у рас­пра­цоў­ках ідэй і за­каз­ва­юць іх увасабленне Але­не Іваш­чан­ка. Зда­ра­ецца, што з ця­гам ча­су не­йкія па­зі­цыі зні­ка­юць, бо не ка­рыс­та­юцца по­пы­там, а не­йкія, на­адва­рот, з’яўля­юцца. Так, адзін су­ве­нір з’явіў­ся ме­на­ві­та па па­тра­ба­ван­ні на­вед­ні­каў. У Му­зеі ёсць най­адмет­ней­шы экс­па­нат, які вы­клі­кае ў на­вед­ні­каў ня­змен­ную ці­ка­васць, — кан­струк­тар, зроб­ле­ны па­вод­ле ма­люн­ка Да­ві­да Якер­со­на: на бе­лым та­бу­рэ­це бе­лая ча­ла­ве­чая по­стаць фу­ту­рыс­тыч­на­га вы­гля­ду, саб­ра­ная з пра­ма­ву­го­ль­ных дэ­та­ляў па пры­нцы­пе кан­струк­та­ра на маг­ні­ці­ках. Дык вось, з’явіў­ся і ана­ла­гіч­ны су­ве­нір, на­ту­ра­ль­на, знач­на па­мен­ша­ны ў па­ме­рах — суп­рэ­ма­тыч­ны кан­струк­тар, і кож­ны сам мо­жа саб­раць гэ­та­га ча­ла­веч­ка аль­бо не­шта іншае. Су­ве­нір з уна­ві­саў­скай сім­во­лі­кай зной­дзец­ца па лю­бым кош­це: ёсць і са­мыя тан­ныя, та­кія як ало­вач­кі, блак­но­ці­кі, маг­ні­ці­кі з ма­ль­бер­там і кар­ці­на­мі мас­та­коў — ад Ма­ле­ві­ча да Эль Лі­сіц­ка­га, а ёсць і бо­льш да­ра­гія, вы­раб­ле­ныя на­ват з вы­ка­рыс­тан­нем на­паў­каш­тоў­ных ка­мя­нёў — і та­кія мо­гуць каш­та­ваць і 50 руб­лёў, і 70. Са­мае роз­нае, але ўсё — суп­рэ­ма­тыч­нае, і ўсё — не “шир­пот­ре­бов­ское”, а з ад­па­вед­ным ду­хам аван­гар­дна­га аб’яднан­ня. Ужо ча­ты­ры га­ды на­вед­ні­кі му­зея ма­юць маг­чы­масць унес­ці па­сля экс­кур­сіі да­до­му не­йкі яскра­вы су­ве­нір, і ро­бяць гэ­та ве­ль­мі актыў­на. Для му­зея, та­кім чы­нам, гэ­та не про­ста сім­ва­ліч­ны за­ня­так і не то­ль­кі брэн­дзі­ра­ван­не тэ­мы, але і доб­ры да­да­так да па­за­бю­джэт­ных срод­каў, якія мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць на іншыя ці­ка­выя пра­екты і раз­віц­цё му­зея.

Фота Аксаны НАВАСЁЛАВАЙ і Алены ІВАШЧАНКА.