Ска­жы мне, што ты чы­та­еш?

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Класіка, баявік, любоўны раман…
За­кон­чыў­ся 2021-ы, і на аб­ане­мен­це мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры ў Жо­дзін­скай цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы пра­вя­лі ана­ліз чы­тац­кіх пры­хі­ль­нас­цяў мі­ну­ла­га го­да. І гэ­та не про­ста ці­каў­насць. Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра ўплы­вае на роз­ум, фар­мі­руе ма­ра­ль­ныя якас­ці, пры­му­шае ду­маць, ча­сам за­баў­ляе і па­ляп­шае на­строй. Аксі­ёма для за­пой­на­га чы­та­ча: без лю­бі­мых пі­сь­мен­ні­каў і кніг ня­ма лю­бо­ві да чы­тан­ня. Каб вы­явіць чы­тац­кія гус­ты, ця­гам го­да мы ад­соч­ва­лі за­пы­ты на­вед­ва­ль­ні­каў для бо­льш якас­на­га фар­мі­ра­ван­ня кніж­на­га фон­ду і, ад­па­вед­на, бо­льш якас­на­га аб­слу­гоў­ван­ня чы­та­чоў.

/i/content/pi/cult/887/18789/21.jpgЯкія жан­ры падаба­юцца на­шым на­вед­ва­ль­ні­кам? Тра­ці­на аб­ра­ла гіс­та­рыч­ны ра­ман і су­час­ны ба­явік. По­тым ідуць дэ­тэк­ты­вы, лю­боў­ныя ра­ма­ны, су­час­ная рас­ійская лі­та­ра­ту­ра, за­меж­ная кла­сі­ка, су­час­ныя бе­ла­рус­кія тво­ры, рус­кая кла­сі­ка і па­эзія. Не­ма­лая час­тка чы­та­чоў (час­цей ма­ла­дых) лю­бяць фэн­тэ­зі, пры­го­ды і міс­ты­ку.

СЕН­СА­ЦЫЯ ГО­ДА

На вы­бар чы­тан­ня, без­умоў­на, уплы­вае кі­не­ма­тог­раф. Не стаў вы­клю­чэн­нем і мі­ну­лы год. Но­вая экра­ні­за­цыя ра­ма­на Вя­час­ла­ва Шыш­ко­ва “Угрум-ра­ка” (рэ­жы­сёр Юрый Ма­роз) вы­клі­ка­ла сап­раў­дны ажы­ятаж на кніж­най па­лі­цы з гэ­тым тво­рам. І гэ­та, ска­жу без пе­ра­бо­ль­шан­ня, ста­ла сен­са­цы­яй. Ра­ней, шчы­ра ка­жу­чы, ма­ла хто пы­таў­ся пра кніж­ку, але па­сля тэ­ле­прэ­м’е­ры яна ста­ла лі­да­рам чы­тац­ка­га по­пы­ту.

Ра­ман Ры­го­ра Раж­ска­га “Ка­ло­нія ня­сум­на­га рэ­жы­му”, па­вод­ле яко­га рэ­жы­сёр Але­ка Ца­ба­дзэ зняў се­ры­ял, ад лі­да­ра ад­стаў не на­мно­га.

На трэ­цім мес­цы ра­ма­ны Аляк­сея Іва­но­ва “Та­бол”, Гу­зель Яхі­най “Зу­лей­ха рас­плюш­чвае во­чы”. І ў гэ­тым вы­пад­ку па­пу­ляр­нас­ці кніж­кам да­даў кі­на­экран.

АД­КРЫЦ­ЦЁ…

Ле­тась на­шых чы­та­чоў уз­яў у па­лон швед­скі пі­сь­мен­нік Фрэд­рык Бак­ман з яго кні­гай “Дру­гое жыц­цё Увэ”. Не бу­ду пе­ра­каз­ваць змест, але ён не па­кі­не аб­ыя­ка­вым лю­бо­га доб­ра­га ча­ла­ве­ка. Тут ня­ма стра­ля­ні­ны, ня­ма вя­лі­кай інтры­гі і не­ве­ра­год­ных пры­год. Ёсць лёс ста­ро­га ча­ла­ве­ка, які разумее, што адзі­но­та — не пры­чы­на для смер­ці. Да сло­ва, швед­скі рэ­жы­сёр Ха­нес Хо­льм зняў па­вод­ле кні­гі фі­льм. Але ён не та­кі па­пу­ляр­ны, як зга­да­ныя вы­шэй.

Дык вось, ад­крыц­цём для на­шых чы­та­чоў стаў Фрэд­рык Бак­ман. З гэ­тай пры­чы­ны ця­пер не за­трым­лі­ва­юцца на па­лі­цах і дзве іншыя яго­ныя кні­гі: “Тры­вож­ныя лю­дзі” і “Што мой сын па­ві­нен ве­даць пра ўлад­ка­ван­не гэ­та­га све­ту”.

ЗА­ГАД­КА…

За­гад­кай го­да мож­на пры­знаць Сты­ве­на Кін­га, які да­ўно тры­мае па­ль­му пер­шын­ства ся­род за­меж­ных пі­сь­мен­ні­каў. Ка­роль жа­хаў ве­ль­мі пла­да­ві­ты. А чы­та­юць яго ста­лыя і ма­ла­дыя. Ба­юся па­мы­ліц­ца, але тво­раў на ра­хун­ку май­стра — не­ка­ль­кі со­тняў. І экра­ні­за­цый яго­ных тво­раў — без­ліч. Ну ці не за­гад­ка, якую на­шы чы­та­чы па­ста­янна хо­чуць ад­га­даць?

НЕ­ЧА­КА­НАСЦЬ…

Вар­та па­га­ва­рыць аб бі­ягра­фіч­ных ра­ма­нах пра лі­та­ра­та­раў. Ве­ль­мі важ­ная пі­сь­мен­ніц­кая стра­тэ­гія. Гэ­тыя тво­ры за­пат­ра­ба­ва­ныя з той пры­чы­ны, што ў бі­ягра­фі­ях вя­до­мых твор­цаў мож­на знай­сці ад­ка­зы на шмат­лі­кія пы­тан­ні сён­няш­ня­га дня. Тым не менш не­ча­ка­нас­цю стаў чы­тац­кі інта­рэс да збор­ні­каў апа­вя­дан­няў су­час­ных пі­сь­мен­ні­каў пра сваё дзя­цін­ства.

З ра­дас­цю згад­ваю збор­нік “Ве­рас­нё­выя но­чы” з 25 апа­вя­дан­ня­мі бе­ла­рус­кіх аўта­раў — сво­еа­саб­лі­вую анта­ло­гію тэ­мы ка­хан­ня ў бе­ла­рус­кай про­зе за апош­няе ста­год­дзе. Вя­лі­кі інта­рэс да зга­да­на­га збор­ні­ка стаў, пра­ма ска­жам, не­ча­ка­нас­цю. Але ве­ль­мі пры­емнай.

Вар­та тут да­даць, што Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч, Ва­сіль Бы­каў, Іван Ша­мя­кін, Андрэй Фе­да­рэн­ка, Люд­мі­ла Руб­леў­ская, Ула­дзі­мір Са­ла­ма­ха і мно­гія іншыя скла­лі шэ­раг чы­тац­кіх пры­хі­ль­нас­цяў у айчын­най лі­та­ра­ту­ры.

УЦЁ­КІ АД СУ­МУ

Лі­та­ра­ту­ра да­па­ма­гае сха­вац­ца ад сум­най рэ­аль­нас­ці. Гэ­та сво­еа­саб­лі­вы эска­пізм як спро­ба ўця­чы ад су­му ў бо­льш кам­фор­тны кніж­ны свет, дзе да­бро за­ўжды пе­ра­ма­гае зло. “Хо­чац­ца ад­клю­чыц­ца ад кло­па­таў”, — ка­жуць чы­та­чы і за­ну­ра­юцца ў свет фэн­тэ­зі. А яшчэ ёсць Па­лі­на Да­шко­ва, Да­р’я Да­нцо­ва, Во­ль­га Ва­ла­дар­ская і іншыя жан­чы­ны, якія кам­фор­тна ата­ба­ры­лі­ся ў дэ­тэк­тыў­най пра­сто­ры і за­йме­лі свай­го ста­ла­га чы­та­ча. Ся­род муж­чын лі­да­ры жан­ру ў нас Ула­дзі­мір Ко­лы­чаў, Ба­рыс Аку­нін, Фрыд­рых Ня­знан­скі, Аляк­сандр Та­мо­ні­каў, Андрэй Та­ман­цаў і Андрэй Ва­ро­нін.

У аван­гар­дзе бе­ла­рус­ка­га дэ­тэк­ты­ва — ра­ма­ны Мі­ка­лая Чар­гін­ца, Яго­ра Кры­ма­ва, Ула­дзі­міра Жар­ко, Мі­ка­лая Сер­дзю­ко­ва, Ана­то­ля Раз­ано­ві­ча.

І СЛО­ВА ПРА КА­ХАН­НЕ

70 пра­цэн­таў чы­та­чоў аб­ане­мен­та мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры скла­да­юць жан­чы­ны. Так што не аб­ысці­ся пры кам­плек­та­ван­ні фон­даў без ра­ма­наў пра ка­хан­не. На пер­шым мес­цы ся­род на­шых чы­та­чак — Ма­рыя Мят­ліц­кая, Ка­ця­ры­на Ві­ль­монт, Алі­на Зна­мен­ская, Ган­на Бер­се­не­ва, На­тал­ля Рош­чы­на. Ся­род пі­сь­мен­ніц з за­меж­ны­мі про­звіш­ча­мі па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­юцца Ло­ра Бе­кіт, Да­ні­эла Сціл, Джу­дзіт Мак­нот. А ся­род бе­ла­рус­кіх — На­тал­ля Бат­ра­ко­ва (істот­ную ро­лю ад­ыгра­ла сус­трэ­ча з ёю ў біб­лі­ятэ­цы), Га­лі­на Пя­рун, Ган­на Клі­ма­ва, Та­ма­ра Лі­сіц­кая, Ра­іса Ба­ра­ві­ко­ва.

КНІЖ­НЫ СЕ­РЫ­ЯЛ

Ад­ной з ха­рак­тэр­ных рыс лі­та­ра­ту­ры XXI ста­год­дзя мож­на на­зваць яе се­рый­насць. Ся­род кніг за­меж­ных аўта­раў не ма­гу не на­зваць пад­бор­ку кніг пра Га­ры По­тэ­ра Джа­ан Роў­лінг. Гэ­тую се­рыю на­шы чы­та­чы пы­та­юцца час­цей за ўсё. На пят­кі на­сту­па­юць ра­ма­ны пра ве­дзь­ма­ра аўтар­ства Анджэя Сап­коў­ска­га. Ну і, на­ту­ра­ль­на, “Пес­ня лё­ду і пол­ымя” Джор­джа Р. Р. Мар­ці­на, што аб­умоў­ле­на з’яў­лен­нем кі­на­се­ры­яла “Гу­ль­ня тро­наў”.

ЗА­МЕСТ ЗА­КАН­ЧЭН­НЯ

Пры вы­ба­ры кніг мно­гія чы­та­чы кі­ру­юцца перш за ўсё аса­біс­тым гус­там, рэ­аль­ным і інтэ­рак­тыў­ным гра­мад­скім мер­ка­ван­нем. Ад­нак 55 пра­цэн­таў пры­слу­хоў­ва­юцца да біб­лі­ятэч­ных рэ­ка­мен­да­цый. Вы­пад­ко­вым вы­ба­рам кі­ру­юцца то­ль­кі 5 пра­цэн­таў на­вед­ва­ль­ні­каў. Біб­лі­ятэ­ка сён­ня — адзі­ны са­цы­яль­ны інсты­тут, да­ступ­ны ўсім сла­ям на­се­ль­ніц­тва. І наш асноў­ны аб­авя­зак — да­лу­чэн­не на­се­ль­ніц­тва да най­леп­шых уз­ораў на­цы­яна­ль­най і сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры.

Іры­на ХІ­ЛЮ­ЦІЧ, су­пра­цоў­нік цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі Жо­дзі­на

Фо­та з архі­ва Жо­дзін­скай цэн­тра­ль­най га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі