Пе­ра­ўтва­рыц­ца, каб стаць са­бою

№ 4 (1547) 22.01.2022 - 29.01.2022 г

Хай да­ру­юць мне тыя, хто мае звыч­ку “пра­вя­раць алгеб­рай гар­мо­нію”, вы­во­дзіць ідэ­аль­ныя пра­пор­цыі, вы­бу­доў­ваць ідэ­аль­ныя ма­дэ­лі і не пры­маць рэ­ча­існасць як та­кую, па­ко­ль­кі яна тым ма­дэ­лям не ад­па­вя­дае. Хай да­ру­юць, бо я за­ўжды лі­чыў, што эта­лон­ныя ліч­бы “90-60-90” не ма­юць да­чы­нен­ня да рэ­аль­ных жан­чын. Кож­ны ча­ла­век уні­ка­ль­ны, кож­ны ча­ла­век мо­жа быць пры­го­жым. Для гэ­та­га трэ­ба то­ль­кі рас­крыць той па­тэн­цы­ял, што за­кла­дзе­ны ў нас пры­ро­даю. Та­му мне пад­аба­ецца тэ­ле­праг­ра­ма “Мод­ны пры­суд”, дзе ўдзе­ль­ні­каў не ўпліш­чва­юць у акту­аль­ны ў да­дзе­ны мо­мант эстэ­тыч­ны стан­дарт, але да­па­ма­га­юць ім стаць са­мі­мі са­бою — вы­явіць сваю не­паў­тор­насць з да­па­мо­гаю ад­па­вед­ных кан­крэт­на гэ­тай асо­бе но­ва­га гар­дэ­ро­ба, ма­кі­яжу, пры­чос­кі.

/i/content/pi/cult/887/18787/17.jpg15 сту­дзе­ня мне да­вя­ло­ся пры­сут­ні­чаць на шоу “Мод­нае пе­ра­ўтва­рэн­не”, якое мож­на да не­йкай сту­пе­ні лі­чыць ад­апта­ва­най для Бе­ла­ру­сі вер­сі­яй зга­да­най вы­шэй рас­ійскай тэ­ле­праг­ра­мы. Ла­дзіц­ца “Мод­нае пе­ра­ў­тва­рэн­не” не ўпер­шы­ню, так што рэ­жы­су­ра яго­ная збо­ль­ша­га рас­пра­ца­ва­ная. Але кож­ным раз­ам — роз­ныя ўдзе­ль­ні­кі, но­выя пля­цоў­кі, іншая пуб­лі­ка. Ад­па­вед­на, у дэ­та­лях роз­няц­ца і са­мі імпрэ­зы, ха­ця цві­ком пра­гра­мы ня­змен­на з’яўля­ецца па­каз ка­лек­цый бе­ла­рус­кіх ды­зай­не­раў.

На па­чат­ку гэ­та­га шоу на экра­не дэ­ман­стра­ва­ла­ся ві­дэа, у якім сты­ліс­ты бя­руць інтэрв’ю ў жан­чы­ны, якая ха­це­ла б змя­ніць свой гар­дэ­роб, а з ім — і ўлас­ны імідж. Да­лей пра­ца сты­ліс­таў і, на­рэш­це, асо­ба ў аб­ноў­ле­ным воб­ра­зе ні­бы­та сы­хо­дзіць з экра­на і дэ­фі­люе пе­рад пуб­лі­каю. Атрым­лі­ва­ецца, што спа­чат­ку гле­да­чам па­ка­за­лі за­ку­ліс­се, а по­тым і сам спек­такль — так, як ва ўжо зга­да­ным “Мод­ным пры­су­дзе”.

Пе­ра­ліч­ваць усё, што бы­ло на шоу, я не ста­ну. Ад­но ска­жу: арга­ні­за­та­ры па­ру­пі­лі­ся, каб ві­до­віш­ча бы­ло ды­на­міч­ным, каб гле­да­чам і ўдзе­ль­ні­кам бы­ло ці­ка­ва. Вар­та зга­даць, што дэ­ман­стра­ва­лі адзен­не не пра­фе­сій­ныя ма­дэ­лі, а лю­дзі, якія ў во­ль­ны ад пра­цы час на­вед­ва­юць доб­ра вя­до­мую ў ста­лі­цы шко­лу пры­га­жос­ці “Ра­з­ары­ум”. Шко­лу ўзна­ча­ль­вае Іры­на Са­доў­ская. Яе пры­нцып: пры­га­жос­ці трэ­ба ву­чыц­ца з дзя­цін­ства, але па­чы­наць ні­ко­лі не по­зна. Да­ты­чыць гэ­та і жан­чын, якім сам Бог за­га­даў быць пры­го­жы­мі, і муж­чын, не­абы­яка­вых да сва­ёй знеш­нас­ці. Бо­ль­шасць на­ву­чэн­цаў шко­лы — мо­ладзь, што цал­кам ла­гіч­на. Як вя­до­ма, “по одёж­ке встре­ча­ют”, асаб­лі­ва на па­чат­ку жыц­ця. Ці­ка­ва, ад­нак, тое, што ма­дэ­лінг ва­біць і лю­дзей па­ва­жа­на­га ўзрос­ту і ча­сам да­во­лі вы­со­ка­га са­цы­яль­на­га ста­ту­су. У зга­да­най шко­ле пры­га­жос­ці ву­чац­ца дэ­фі­ле на­ват тыя, ка­му за шэс­ць­дзе­сят. І, да­лі­бог, на под­ыу­ме яны гля­дзяц­ца ве­ль­мі год­на. Мне ў су­вя­зі з гэ­тым зга­даў­ся ад­каз фран­цуз­ска­га ку­цюр’е на пы­тан­не, для якіх жан­чын яму ці­ка­ва ства­раць воп­рат­ку — для строй­ных ці маж­ных? “Для раз­умных”, — ад­ка­заў мэтр.

/i/content/pi/cult/887/18787/18.jpgВі­даць, за са­вец­кім ча­сам за ад­сут­нас­цю іншых ва­ры­янтаў са­ма­рэ­алі­за­цыі та­кія лю­дзі ту­са­ва­лі­ся б у гур­тках па інта­рэ­сах пры мясц­овым До­ме ку­ль­ту­ры, а ця­пер вось ёсць і та­кі за­ня­так.

За­сна­ва­ль­нік пра­екта “Мод­нае пе­ра­ўтва­рэн­не” Га­лі­на Краў­чан­ка. Для яе ха­рак­та­рыс­ты­кі па­суе вы­зна­чэн­не “self-made”, то-бок асо­ба, што зра­бі­ла ся­бе са­ма. Я за­пы­таў­ся ў спа­да­ры­ні Га­лі­ны, на­вош­та ёй, па­спя­хо­вай біз­нес-ву­мен у сфе­ры ту­рыз­му, спат­рэ­бі­ла­ся та­кая спе­цы­фіч­ная і да­во­лі да­лё­кая ад яе асноў­най пра­цы спра­ва?

Яна ад­ка­за­ла, што акту­аль­ны­мі та­кія шоу зра­бі­ла вы­му­ша­ная са­ма­іза­ля­цыя, спра­ва­ка­ва­ная пан­дэ­мі­яй. Лю­дзі ста­мі­лі­ся ад за­ся­ро­джа­нас­ці на са­міх са­бе, ад кан­так­таў вы­ключ­на праз Се­ці­ва і тэ­ле­фон. Хо­чац­ца сус­трэч з сяб­ра­мі, су­моў­я з пры­емны­мі та­бе асо­ба­мі. Зрэш­ты, жан­чы­нам хо­чац­ца но­вую су­кен­ку вы­гу­ляць… А гэ­тая імпрэ­за та­кую маг­чы­масць ства­рае. Не­вы­пад­ко­ва на яе і пры­йшло ўдвая бо­льш лю­дзей, чым ча­ка­ла­ся. Гэ­та пер­шае. Па-дру­гое, хо­чац­ца пра­рэк­ла­ма­ваць на­шых ды­зай­не­раў. “Трэ­ба, каб іх та­лент рэ­алі­зоў­ваў­ся не за мя­жою, а на ра­дзі­ме”, — ка­жа спа­да­ры­ня Га­лі­на. Каб лю­дзі ба­чы­лі, што дзе­ля шо­пін­гу не вар­та вы­праў­ляц­ца ку­ды­сь­ці ў ня­бліз­кі свет, бо на­шы ства­ра­ль­ні­кі мод­на­га адзен­ня ро­бяць сваю спра­ву не горш, чым пры­зна­ныя ва ўсім све­це іта­ль­янцы ці фран­цу­зы. Вось і тут на шоу прад­стаў­ле­на не­ка­ль­кі ка­лек­цый — ад бя­ліз­ны да фут­раў. І ўсё гэ­та аўтар­скія рэ­чы вы­шэй­шай якас­ці.

Цал­кам згод­ны са спа­да­ры­няй Га­лі­най. Та­лен­ту трэ­ба рэ­алі­зоў­вац­ца на ра­дзі­ме. І дзяр­жа­ва му­сіць гэ­та­му спры­яць. Як, да­рэ­чы, спры­яюць дзяр­жаў­ныя прад­пры­емствы і ўста­но­вы пры­ват­най іні­цы­яты­ве Га­лі­ны Краў­чан­ка. Іх на­звы мож­на бы­ло пра­чы­таць на рэ­клам­ных улёт­ках, што за­пра­ша­лі на імпрэ­зу, і на рэ­клам­ных шчы­тах, які­мі яна бы­ла аздоб­ле­ная.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"