Наталля Ешчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хойніцкага райвыканкама:
— Мне прыйшлася даспадобы папраўка, якая замацоўвае выключэнне ваеннай агрэсіі з боку нашай краіны. Мы можам назіраць, як войны і лакальныя канфлікты рэгулярна ўспыхваюць у свеце, таму нашай Беларусі, дзе жывуць сапраўды мірныя людзі, трэба захоўваць сваю заўсёднюю мірную пазіцыю і мірным шляхам вырашаць непаразуменні.
Уладзімір Патапенка, старшыня Цэнтральнага праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, куратар рэгіянальных праектаў:
— У праекце Канстытуцыі зроблены пэўныя зрухі па больш шчыльнай інтэграцыі інвалідаў у паўсядзённае жыццё грамадства і іх абароненасці. Хаця мне бачыцца, што адпаведны артыкул трэба пашырыць. Прававое становішча інвалідаў павінна гучаць як “кампанент людской разнастайнасці і часткі чалавецтва”, як гэта напісана ў Канвенцыі па правах інвалідаў. Таму я сам буду ўдзельнічаць у прапанове паправак у Канстытуцыю.
Святлана Мазжарава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама:
— Я лічу, што актуальная папраўка ў Канстытуцыю тая, што замацоўвае стварэнне дзяржавай умоў у абароне персанальных даных асобы, азначыць і ўсяго грамадства. Бо ўпэўнена, кожны з нас ведае выпадкі, калі з банкаўскіх картак махляры выкрадалі грошы. Таксама і рэкламныя агенты часам назаляюць, тэлефануючы нам з прапановай прыйсці на нейкую акцыю. Ды і наогул, своечасова для любой краіны надзяляць шмат увагі электронным тэхналогіям і інавацыям.