Аляксей КАЛЕСНІК, заслужаны артыст Украіны: “Рэцэпт добрага фільма: сюжэт і...”

№ 46 (864) 15.11.2008 - 21.11.2008 г

Адным з членаў журы тэлепраграмы “Лістапада” сёлета будзе і заслужаны артыст Украіны Аляксей КАЛЕСНІК. Наш кінапрацэс яму знаёмы па здымках мастацкіх стужак на “Беларусьфільме”, у прыватнасці, па фільме “Дзяржаўная граніца”.

 /i/content/pi/cult/183/1876/Kakesnik.jpg
— Аляксей Антонавіч, з якім настроем вы збіраецеся на чарговы
“Лістапад”?

— Еду на “Лістапад”, як заўсёды, з вельмі добрым настроем і, як заўсёды, чакаю добрых кінастужак, прыязную публіку і сустрэч з даўнімі сябрамі. Тым больш, Мінск мне знаёмы па здымках разнастайных мастацкіх фільмаў, у якіх я прымаў удзел разам з беларускімі акцёрамі, і, у прыватнасці, Уладзімірам Гасцюхіным.

— У кожнай краіны, што прадстаўляе свае фільмы на фестывалі, свая кінашкола. Цікава, як бы вы ахарактарызавалі беларускае кінамастацтва?

— Калі казаць пра беларускія фільмы, то адразу прыгадваецца не адзін дзесятак добрых, прафесійна знятых стужак, і сярод апошніх, безумоўна, — “У жніўні 44-га” Міхаіла Пташука. Увогуле, беларуская кінастудыя была і застаецца душэўнай, духоўнай, творчай арганізацыяй, што нясе маральныя каштоўнасці ў шырокае грамадства.

— Наколькі мне вядома, адным з вашых хобі з’яўляецца кулінарыя. Ці можна параўнаць працэс гатавання смачнага далікатэсу са стварэннем фільма?

— Так, стварэнне фільма — гэта своеасаблівая духоўная ежа, якую я параўноўваю з фізічнай. Калі трэба зняць кіно, найперш неабходны наступныя “інгрэдыенты”: якасны і цікавы сюжэт, а таксама кола аднадумцаў. Галоўнае ў гэтай справе — не наяўнасць вялікай сумы грошай, а прафесіяналізм, жаданне і любоў да кіно ўсёй здымачнай групы. І ў выніку нараджаюцца такія сімпатычныя фільмы, як, напрыклад, “Павадыр” Аляксандра Яфрэмава.

Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА