— Еду на “Лістапад”, як заўсёды, з вельмі добрым настроем і, як заўсёды, чакаю добрых кінастужак, прыязную публіку і сустрэч з даўнімі сябрамі. Тым больш, Мінск мне знаёмы па здымках разнастайных мастацкіх фільмаў, у якіх я прымаў удзел разам з беларускімі акцёрамі, і, у прыватнасці, Уладзімірам Гасцюхіным.
— У кожнай краіны, што прадстаўляе свае фільмы на фестывалі, свая кінашкола. Цікава, як бы вы ахарактарызавалі беларускае кінамастацтва?— Калі казаць пра беларускія фільмы, то адразу прыгадваецца не адзін дзесятак добрых, прафесійна знятых стужак, і сярод апошніх, безумоўна, — “У жніўні 44-га” Міхаіла Пташука. Увогуле, беларуская кінастудыя была і застаецца душэўнай, духоўнай, творчай арганізацыяй, што нясе маральныя каштоўнасці ў шырокае грамадства.
— Наколькі мне вядома, адным з вашых хобі з’яўляецца кулінарыя. Ці можна параўнаць працэс гатавання смачнага далікатэсу са стварэннем фільма?— Так, стварэнне фільма — гэта своеасаблівая духоўная ежа, якую я параўноўваю з фізічнай. Калі трэба зняць кіно, найперш неабходны наступныя “інгрэдыенты”: якасны і цікавы сюжэт, а таксама кола аднадумцаў. Галоўнае ў гэтай справе — не наяўнасць вялікай сумы грошай, а прафесіяналізм, жаданне і любоў да кіно ўсёй здымачнай групы. І ў выніку нараджаюцца такія сімпатычныя фільмы, як, напрыклад, “Павадыр” Аляксандра Яфрэмава.
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА