Чым здзівяць сёлета клубы

№ 3 (1546) 15.01.2022 - 21.01.2022 г

У Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар па клубнай дзейнасці
На­зы­ваў­ся се­мі­нар “Акту­аль­ныя пы­тан­ні сфе­ры дзей­нас­ці аб­лас­ных цэн­траў на­род­най твор­час­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь”. У ім бра­лі ўдзел ды­рэк­та­ры, на­мес­ні­кі ды­рэк­та­раў аб­лас­ных цэн­траў на­род­най твор­час­ці, аб­лас­но­га гра­мад­ска-ку­ль­тур­на­га цэн­тра, Рэ­спуб­лі­кан­ска­га цэн­тра на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, чле­ны рэ­спуб­лі­кан­ска­га са­ве­та па пы­тан­нях клуб­най дзей­нас­ці і на­род­най твор­час­ці пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, якое і ста­ла арга­ні­за­та­рам ме­рап­ры­емства.

Се­мі­нар пра­хо­дзіў ця­гам двух дзён на ба­зе Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці і ўста­ноў ку­ль­ту­ры рэ­гі­ёнаў Ма­гі­лёў­шчы­ны.

На ад­крыц­ці ме­рап­ры­емства на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры Ма­гі­лёў­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Алег Стэ­ль­ма­шок за­чы­таў пры­сут­ным пры­ві­та­ль­ны ад­рас гу­бер­на­та­ра Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ана­то­ля Іса­чэн­кі і акту­алі­за­ваў асноў­ныя пы­тан­ні сфе­ры дзей­нас­ці аб­лас­ных цэн­траў на­род­най твор­час­ці. Іры­на Кар­по­віч, на­ча­ль­нік упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, аб­азна­чы­ла агу­ль­ную стра­тэ­гію дзей­нас­ці і ўза­ема­дзе­яння клуб­ных арга­ні­за­цый на 2022 год у інта­рэ­сах раз­віц­ця і ўзба­га­чэн­ня ку­ль­тур­на­га жыц­ця рэ­гі­ёнаў кра­іны.

У ра­бо­чай час­тцы се­мі­на­ра з да­кла­да­мі вы­сту­пі­лі ды­рэк­та­ры аб­лас­ных цэн­траў на­род­най твор­час­ці Ма­гі­лё­ва, Ві­цеб­ска, Го­ме­ля, Брэс­та, Грод­на, Мін­скай воб­лас­ці, вы­сту­пі­ла ў анлайн-рэ­жы­ме прад­стаў­нік Дзяр­жаў­на­га рас­ійска­га До­ма на­род­най твор­час­ці імя Ва­сі­лія Па­ле­на­ва.

Да­лей спе­цы­яліс­та­мі цэн­тра бы­лі пра­ве­дзе­ны май­стар-кла­сы: “Фор­мы пад­трым­кі ама­тар­скай твор­час­ці роз­ных жан­ра­вых на­прам­каў”; “Твор­чая су­по­ль­насць май­строў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва як сро­дак раз­віц­ця і па­пу­ля­ры­за­цыі на­род­ных мас­тац­кіх ра­мёс­тваў”. Удзе­ль­ні­кі на­ве­да­лі аб­лас­ны кір­маш “Зі­мо­выя ка­рун­кі” твор­час­ці май­строў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

Вя­чэр­няя пра­гра­ма се­мі­на­ра бы­ла не менш на­сы­ча­най. Удзе­ль­ні­кі пра­йшлі­ся па аб­лас­ным цэн­тры, на­ве­да­лі Му­зей гіс­то­рыі Ма­гі­лё­ва, Ра­ту­шу, га­рад­скі парк ку­ль­ту­ры і ад­па­чын­ку Пад­мі­кол­ле.

По­тым се­мі­нар пра­ца­ваў на ба­зе ўста­ноў ку­ль­ту­ры Бя­лы­ніц­ка­га ра­ёна. Удзе­ль­ні­кі па­бы­ва­лі ў Ві­шаў­скім сель­скім цэн­тры ку­ль­ту­ры і во­ль­на­га ча­су, Бя­лы­ніц­кім РЦК, Бя­лы­ніц­кім мас­тац­кім му­зеі імя Ві­то­ль­да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі.

Удзе­ль­ні­кі на­ве­да­лі ўста­но­вы ку­ль­ту­ры ра­ёна, каб па­зна­ёміц­ца з пра­кты­кай арга­ні­за­цыі іх ра­бо­ты па ўклю­чэн­ні мясц­ова­га ку­ль­тур­на­га і гіс­та­рыч­на­га па­тэн­цы­ялу, а так­са­ма з пра­кты­кай ства­рэн­ня апты­ма­ль­най сіс­тэ­мы інтэг­ра­цыі ўста­ноў ку­ль­ту­ры, на­ве­да­лі клуб­ныя арга­ні­за­цыі, па­зна­ёмі­лі­ся з пры­нцы­пам арга­ні­за­цыі іх ра­бо­ты, сіс­тэ­май ку­ль­тур­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ле­ных пун­ктаў.

Тут жа ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Рэ­спуб­лі­кан­скай ра­ды па пы­тан­нях клуб­най дзей­нас­ці і на­род­най твор­час­ці пры Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Га­вор­ка ішла аб аб­наў­лен­ні скла­ду на­зва­най ра­ды, пра ад­апта­цыю ме­та­дыч­ных рэ­ка­мен­да­цый Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па рэ­гла­мен­та­цыі дзей­нас­ці клуб­ных арга­ні­за­цый і іх струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў. Згад­ва­ла­ся і не­абход­насць уз­ае­ма­дзе­яння аб­лас­ных цэн­траў на­род­най твор­час­ці па рэ­алі­за­цыі маш­таб­ных ку­ль­тур­ных пра­ектаў 2022 го­да.

Крыс­ці­на БА­ША­РЫ­МА­ВА, вя­ду­чы рэ­дак­тар Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра