Быў. Ёсць. Будзе.

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Я па­мя­таю яго роз­ным: і шчас­лі­ва-на­тхнё­ным, ка­лі ён па-цар­ску ўла­да­рыў за пу­ль­там, і маў­клі­ва-за­ду­мен­ным, ка­лі не­шта не­па­ко­іла яго і да­ва­ла на­го­ду для роз­ду­му, і на­ват раз’юша­ным, раз­зла­ва­ным, ка­лі эмо­цыі бі­лі праз край. Та­ды ад­ной­чы я на­пі­са­ла жар­тоў­ную эпіг­ра­му:

/i/content/pi/cult/885/18736/12.jpgКа­лі ві­руе Ка­зі­нец,

та­бе ка­нец і мне ка­нец…

Але жа­даю, каб кан­ца

век не бы­ло ў Ка­зін­ца!

Дру­гі ра­док плаў­на вы­ні­каў з пер­ша­га, бо, на­ват ка­лі Ка­зі­нец і да­ваў во­лю па­чуц­цям, ён ні­ко­лі не пры­ні­жаў пад­на­ча­ле­ных. На­ват ка­лі зда­ва­ла­ся, што ён не мае ра­цыі, бы­ло ўсё роў­на со­рам­на і ха­це­ла­ся хут­чэй за­гла­дзіць кан­флікт, каб то­ль­кі ён не быў у рос­па­чы, не за­ста­ваў­ся ў зо­не ду­шэў­на­га дыс­кам­фор­ту. Мы ўсе лю­бі­лі і ша­на­ва­лі яго. За ча­ла­ве­чую год­насць. За вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм. За ўзнёс­лае стаў­лен­не да Му­зы­кі і спрад­веч­нае жа­дан­не ра­біць што­сь­ці ці­ка­вае, но­вае, не­звы­чай­нае, ня­звык­лае — на ра­дасць слу­ха­чам. І так бы­ло ва ўсе га­ды, што ён ста­яў за пу­ль­там На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі імя І. Жы­но­ві­ча ў якас­ці кі­раў­ні­ка. На­пэў­на, Ка­зі­нец быў рэ­кар­дсме­нам па ко­ль­кас­ці ча­су, за пе­ры­яд яко­га з’яўляў­ся га­лоў­ным ды­ры­жо­рам аркес­тра. А гэ­та ні мно­га ні ма­ла — 47 га­доў (без ко­ль­кіх дзён)! Пры­йшоў у ка­лек­тыў не­спрак­ты­ка­ва­ным ды­ры­жо­рам-па­чат­коў­цам і ўсё да­лей­шае жыц­цё бяс­кон­ца ву­чыў­ся, ня­спын­на ўдас­ка­на­ль­ваў свой пра­фе­сій­ны ўзро­вень, каб стаць урэш­це вя­лі­кім Май­страм, мас­та­ком на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу. Тым, на ка­го раў­ня­лі­ся і ка­го ста­ві­лі ў пры­клад як ад­на­го з леп­шых прад­стаў­ні­коў бе­ла­рус­кай ды­ры­жор­скай шко­лы дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя.

Зрэш­ты, ён не лю­біў гуч­ных слоў, быў да­лё­кі ад лю­бо­га па­фа­су ў свой ад­рас і пе­ра­пы­няў гэ­та на пні. Адзі­ным кры­тэ­ры­ем для яго бы­ла па­ўся­дзён­ная пра­ца. І тут ён не да­ваў са­бе спус­ку. Увесь час аб­дум­ваў не­йкія кан­цэр­тныя пра­екты, пі­саў аркес­троў­кі, за­маў­ляў бе­ла­рус­кім кам­па­зі­та­рам но­выя тво­ры, каб по­тым іграць прэм’еры. Чы­таў кні­гі, слу­хаў і гля­дзеў шмат­лі­кія пра­гра­мы па ку­ль­ту­ры і быў у па­ста­янным ру­ху — у пра­мым і пе­ра­нос­ным сэн­се гэ­та­га сло­ва. Бо лі­та­ра­ль­на да та­го, як хва­ро­ба аб­ме­жа­ва­ла яго рам­ка­мі ўлас­най ква­тэ­ры, ён па­ста­янна ра­біў доў­гія пе­шыя пра­гул­кі, па не­ка­ль­кі кі­ла­мет­раў у дзень! Ад свай­го до­ма на ву­лі­цы К. Чор­на­га да фі­лар­мо­ніі ня­змен­на ха­дзіў пе­ха­той, чым ве­ль­мі га­на­рыў­ся.

А які ён быў пры­го­жы! Зда­ецца, з уз­рос­там ра­біў­ся яшчэ бо­льш стат­ным, пры­ваб­ным, вы­са­ка­род­ным… Як ця­пер ба­чу, як ён ідзе на сцэ­ну да пу­ль­та — за­ся­ро­джа­ны, стры­ма­ны і ад­на­ча­со­ва сва­бод­ны і кры­ху ва­ль­яжны… Яго жыц­цё­вая муд­расць і па­чуц­цё гу­ма­ру — асоб­ная тэ­ма. Трап­нае сло­ва, слуш­ная па­ра­да ці пра­ві­ль­ная вы­сно­ва ў лю­бой дыс­ку­сіі бы­лі яго ня­змен­най ві­зіт­най кар­ткай. Най­ці­ка­вей­шы, па­ра­дак­са­ль­ны су­раз­моў­ца, муд­ры да­рад­чык, ён за­ўсё­ды ве­даў ца­ну вус­на­га і дру­ка­ва­на­га сло­ва. Не­здар­ма ж яго бліз­кім сяб­рам быў Ге­надзь Бу­раў­кін! Бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру Ка­зі­нец ве­даў бліс­ку­ча. У апош­нія га­ды асаб­лі­ва пад­абаў­ся яму Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч. Ма­эстра ма­рыў аб мю­зік­ле па­вод­ле яго тво­ра “Лад­дзя рос­па­чы”. Не збы­ло­ся… Але для кож­на­га, хто быў по­бач з Мі­ха­ілам Анто­на­ві­чам, ве­даў і лю­біў яго, ён, па­вод­ле ўсё та­го ж Ка­рат­ке­ві­ча, “быў, ёсць, бу­дзе”. У на­шых сэр­цах, у на­шай па­мя­ці, у дзей­нас­ці яго ўлю­бё­на­га аркес­тра. На­заў­жды!..

Во­ль­га БРЫ­ЛОН

Му­зы­каз­наў­ца і рэ­жы­сёр кан­цэр­тных пра­грам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі імя І. Жы­но­ві­ча