Пачуць ужывую на Залатой Горцы

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Ці­шы­ню свя­тых ве­ча­роў па­ру­шае гра­ма­да, якая з ве­лі­ча­ль­ны­мі пес­ня­мі хо­дзіць ад ха­ты да ха­ты. То мо­ладзь раз­но­сіць су­се­дзям ра­дас­ную вес­тку пра на­ра­джэн­не Зба­ві­це­ля і дзе­ліц­ца ра­дас­цю на бу­ду­чы год. Ка­лі ў вёс­ках та­кі звы­чай яшчэ жы­ве, то ў га­рад­скіх ква­тэ­рах ка­ляд­ні­кі — гос­ці сап­раў­ды экза­тыч­ныя. І ўсё ж да­лу­чыц­ца да тра­ды­цыі мо­жа на­ват той, ка­го шум­лі­вая кам­па­нія ві­зі­там не ўзна­га­ро­дзі­ла. Сус­трэ­чу са спрад­веч­ным ла­дзіць гурт арха­ічнай му­зы­кі “ASTROUNA”: на мя­жы ста­ро­га і но­ва­га го­да ка­лек­тыў вы­пус­ціў ка­ляд­ны аль­бом “Ме­сяц уз­ышоў”.

/i/content/pi/cult/885/18734/8.jpgУ збор­нік тра­пі­лі сям­нац­цаць тво­раў. Ся­род іх — ка­лян­дар­на-аб­ра­да­выя на­род­ныя пес­ні, пры­мер­ка­ва­ныя да зі­мо­вых свят. Бо­ль­шасць за­пі­са­на вя­до­мы­мі этна­му­зы­ко­ла­га­мі і апуб­лі­ка­ва­на ў збор­ні­ках, не­ка­то­рыя за­пі­сы на­ват вы­хо­дзі­лі на плас­цін­ках яшчэ ў са­вец­кія ча­сы. Удзе­ль­ні­кі гур­та “ASTROÚNA” вы­ка­рыс­та­лі зна­ход­кі да­след­чы­каў-па­пя­рэд­ні­каў і экс­пе­ды­цый­ныя за­пі­сы Сту­дэн­цка­га этнаг­ра­фіч­на­га та­ва­рыс­тва. Пры­зна­юцца, што за экс­клю­зі­вам не гна­лі­ся — імкну­лі­ся саб­раць у аль­бо­ме тво­ры з кра­на­ль­ны­мі сю­жэ­та­мі і за­хап­ля­ль­ны­мі ме­ло­ды­ямі, да якіх ля­жыць ду­ша. Тэ­ма і на­паў­нен­не на­ра­дзі­лі­ся ў пра­цэ­се рэ­пе­ты­цый. На сус­трэ­чах му­зы­кан­ты за­ўсё­ды вы­кон­ва­юць пес­ні да па­ры. Та­кім чы­нам сам са­бой склаў­ся рэ­пер­ту­ар, пры­вя­за­ны да асноў­ных га­да­вых свят. Пад са­мыя знач­ныя на­збі­ра­ла­ся шмат ма­тэ­ры­ялу, які вы­ра­шы­лі афор­міць у аль­бом, што му­сіць стаць ка­ляд­ным пад­ару­на­кам для ама­та­раў тра­ды­цый­най му­зы­кі.

Гур­ту “ASTROÚNA” ўда­ло­ся аха­піць спад­чы­ну ўсіх гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі. На­ват не­дас­вед­ча­ны ў му­зыч­ных скар­бах слу­хач па­чуе роз­ні­цу, на­прык­лад, па­між за­пі­са­мі з Па­азер’я і За­ход­ня­га Па­лес­ся, ха­ця б дзя­ку­ючы ды­ялек­тным ад­мет­нас­цям. Вар­та адзна­чыць, што ге­агра­фія но­ва­га збор­ні­ка шы­рэй­шая за тэ­ры­то­рыю на­шай кра­іны. Пес­ня “Мя­це­лі­ца”, якая ад­кры­вае аль­бом, за­пі­са­на на Сма­лен­шчы­не. І гэ­та не дзіў­на: межы этнаг­ра­фіч­ныя шы­рэй­шыя за дзяр­жаў­ныя. Бліз­кія нам на­пе­вы і сю­жэ­ты за­фік­са­ва­ны на­ват у Сі­бі­ры, бо пе­ра­ся­лен­цы за­ха­ва­лі род­ныя ме­ло­дыі і тэк­сты — “Сі­зы арол”, “Ішла Ка­ля­да” і іншыя. На­зву аль­бо­му да­ла пес­ня “Ме­сяц уз­ышоў”, за­пі­са­ная ад пе­ра­ся­лен­цаў у Омскай воб­лас­ці. Яе сю­жэт ты­по­вы для на­шай тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. У роз­ных ва­ры­янтах шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­ны ма­тыў, ка­лі ня­бес­ная сям’я па­ра­ўноў­ва­ецца з гас­па­дар­скім два­ром. “То ж не ме­сяч­ка — сам пан ха­зя­ін… То ж не зо­рач­ка — яго жо­нач­ка… То ж не звёз­дач­кі — яго дзе­тач­кі…”

/i/content/pi/cult/885/18734/9.jpgУ шэ­ра­гу ка­ляд­ных пе­сень знай­шла мес­ца пі­лі­паў­ская “Свен­та Ма­рыя”, за­пі­са­ная ў Вер­хня­дзвін­скім ра­ёне Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Твор ці­ка­вы з пун­кту гле­джан­ня на­род­най інтэр­прэ­та­цыі Свяш­чэн­най гіс­то­рыі. У Еван­гел­лі па­вод­ле Лу­кі чы­та­ем: “…да­лі імя Яму Іі­сус, на­зва­нае Анге­лам перш, чым Ён за­ча­ты быў ва ўлон­ні”. У зга­да­най жа пес­ні ад­люс­тра­ваў­ся ары­гі­на­ль­ны по­гляд бе­ла­рус­кіх ся­лян на гіс­то­рыю зям­но­га жыц­ця Зба­ві­це­ля:

Свен­та Ма­рыя ў Бо­га слу­жы­ла

Слу­жыў­шы ў Бо­га, са­нэч­ку ме­ла

Са­нэч­ку ме­ла, Бо­га пра­сі­ла

Ай Бо­жа, Бо­жа, дай сы­ну ймен­ня

Май­му са­нэч­ку, твай­му слу­жэч­ку

Дай сы­ну ймен­ня — Сам Езус Храс­тос

А ён жа су­дзіць жы­вых і мёр­твых

Жы­вых і мёр­твых, ху­дых і доб­рых.

Ча­каць экс­пе­ры­мен­таў з аўтэн­тыч­ным ма­тэ­ры­ялам ад “ASTROÚNA” ў но­вым аль­бо­ме не вар­та. Вы­ка­наў­цы Ган­на Сі­лі­вон­чык, Ка­ця­ры­на Арак­чэ­ева, Па­лі­на Ку­ра­но­віч і Яраш Ма­лі­шэў­скі за­ста­юцца ад­да­ны­мі тра­ды­цый­най ма­не­ры і не імкнуц­ца пе­ра­йна­чыць фа­льк­лор­ныя за­пі­сы.

— Ста­ра­емся спя­ваць блі­жэй да ары­гі­на­ла, але ча­сам мо­жам да­зво­ліць са­бе мі­ні­ма­ль­ную імпра­ві­за­цыю ў меж­ах ты­по­ва­га на­пе­ву, — тлу­ма­чыць удзе­ль­ні­ца гур­та Ган­на Сі­лі­вон­чык. — Мы за­ста­емся ў меж­ах тра­ды­цыі, бо спеў­ны фа­льк­лор ці­ка­вы сам па са­бе. У ім шмат тон­кіх мо­ман­таў, якія хо­чац­ца аха­піць. Гэ­та надзвы­чай шы­ро­кае поле, та­му мы не шу­ка­ем маг­чы­мас­ці рэ­алі­за­ваць экс­пе­ры­мен­ты, ве­ль­мі да­лі­кат­на ста­вім­ся да ма­тэ­ры­ялу і не ўно­сім аўтар­ска­га ба­чан­ня ў ва­ка­ль­ную час­тку. А вось у пра­цы з інстру­мен­та­ль­най бо­льш сва­бод­ныя. Пэў­ная гу­ль­ня з роз­ны­мі інстру­мен­та­мі да­па­ма­гае зра­біць так, каб ма­тэ­ры­ял за­йграў да­дат­ко­вы­мі фар­ба­мі.

Ста­ра­даў­нія пес­ні гу­чаць пад акам­па­не­мент інстру­мен­таў з ка­лек­цыі ўдзе­ль­ні­ка гур­та Яра­ша Ма­лі­шэў­ска­га. Ду­да, кор­ба­вая лі­ра, вар­ган, дуд­кі, ман­да­лі­на — у яго збо­ры, зда­ецца, без­ліч му­зыч­ных артэ­фак­таў. І кож­ны па во­лі твор­цы зна­хо­дзіць мес­ца ў за­пі­сах ка­лек­ты­ву “ASTROÚNA”. Пра­ца юве­лір­ная: звы­чай­на на рэ­пе­ты­цы­ях ва­ка­ліс­ткі па­чы­на­юць вы­кон­ваць пес­ні а ка­пэ­ла, па­сту­по­ва спа­дар Яраш па­чы­нае імпра­ві­за­цыі. Спа­чат­ку шу­кае асноў­ны інстру­мент, які да­да­ецца да го­ла­су, за­тым уз­ба­га­чае гу­ка­вую кар­ці­ну ўсё но­вы­мі парт­ыя­мі. Па­чу­юць слу­ха­чы і на­він­ку му­зыч­най ка­лек­цыі Яра­ша Ма­лі­шэў­ска­га — свіс­цёл­ку XVII ста­год­дзя. Да збі­ра­ль­ні­ка яна тра­пі­ла ў не­пры­дат­ным для ігры ста­не, і на­ма­ган­ня­мі гас­па­да­ра зноў за­спя­ва­ла звон­кім го­ла­сам. Аца­ніць гу­чан­не ста­ра­даў­ня­га інстру­мен­та мож­на ў “Срэб­ным гро­шы­ку” — кам­па­зі­цыі спа­да­ра Яра­ша, на­тхнё­най тра­ды­цый­ны­мі ме­ло­ды­ямі. Раз­ам з іншы­мі аўтар­скі­мі най­гры­ша­мі ён на­ту­ра­ль­на ўпі­саў­ся ў аль­бом па на­строі і му­зыч­ным змес­це, зу­сім не пад­аец­ца чу­жым ся­род на­род­ных тво­раў.

Ад­да­насць тра­ды­цый­най ма­не­ры вы­ка­нан­ня, вя­до­ма, уплы­вае на ко­ль­касць слу­ха­чоў. У нас па­куль не саб­ра­ла­ся вя­ліз­ная аўды­то­рыя, здо­ль­ная аца­ніць асаб­лі­вую пры­га­жосць аўтэн­тыч­ных тво­раў. Гэ­та не пу­жае ўдзе­ль­ні­каў “ASTROÚNA”, бо яны не го­няц­ца за шы­ро­кай вя­до­мас­цю і раз­ліч­ва­юць на слу­ха­ча з асаб­лі­вым слы­хам, які мо­жа пра­нік­нуц­ца лю­боў­ю да тра­ды­цый­ных спе­ваў.

— На бе­ла­рус­кай сцэ­не да­стат­ко­ва гур­тоў, якія во­ль­на аб­ыхо­дзяц­ца з фа­льк­ло­рам. Мы не па­йшлі гэ­тым шля­хам, а ста­ра­емся спя­ваць так, як на­шы про­дкі, — ка­жа ва­ка­ліс­тка гур­та Ка­ця­ры­на Арак­чэ­ее­ва. — У нас свая ні­ша. І так атры­ма­ла­ся, што мы амаль не ду­ма­ем пра па­пу­ляр­насць і маг­чы­масць пад­абац­ца вя­лі­кай аўды­то­рыі.

Пры­хі­ль­ні­кам тра­ды­цый­най му­зы­кі прэм’ера ўжо да­ступ­ная на інтэр­нэт-пля­цоў­ках. А па­чуць ужы­вую пес­ні з аль­бо­ма “Ме­сяц уз­ышоў” мож­на бы­ло на фес­ты­ва­лі “Ка­ляд­ныя ве­ча­ры на За­ла­той Гор­цы”, які дня­мі пра­йшоў у ста­ліч­ным кас­цё­ле Най­свя­цей­шай Трой­цы (Свя­то­га Ро­ха).

Да­ні­іл ШЭЙ­КА