ШАРАНГОВІЧ Васіль Пятровіч

№ 2 (1545) 07.01.2022 - 15.01.2022 г

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў спа­чу­ван­ні род­ным і бліз­кім на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча. “Ён вы­ха­ваў не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, знач­на ўзба­га­ціў ду­хоў­ную спад­чы­ну айчын­най ку­ль­ту­ры і ўнёс не­ацэн­ны ўклад у за­ха­ван­не і раз­віц­цё леп­шых тра­ды­цый на­цы­яна­ль­най шко­лы гра­фі­кі”, — га­во­рыц­ца ў спа­чу­ван­ні. Як па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма пад­крэс­ліў, што твор­часць Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча, не­па­рыў­на звя­за­ная з вы­яўлен­чым мас­тац­твам, на­бы­ла ўсе­на­род­ную лю­боў і пры­знан­не. “Свет­лая па­мяць аб ім на­заў­сё­ды за­ха­ва­ецца ў на­шых сэр­цах”, — адзна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

/i/content/pi/cult/885/18729/8573_2021.jpgНа­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Ва­сіль Пят­ро­віч Ша­ран­го­віч увай­шоў у мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя як вы­дат­ны май­стар стан­ко­вай і кніж­най гра­фі­кі са сва­ім уні­ка­ль­ным ба­чан­нем. У яго пра­цах вы­раз­на вы­яві­ла­ся яго асаб­лі­вае мас­тац­кае мыс­лен­не, па­чуц­цё фор­мы і лі­ніі. Ва­сіль Ша­ран­го­віч унёс свой знач­ны ўклад у раз­віц­цё шко­лы бе­ла­рус­кай гра­фі­кі.

На­ра­дзіў­ся мас­так у вёс­цы Ка­ча­ны Мя­дзе­льс­ка­га ра­ёна 14 сту­дзе­ня 1939 го­да. Скон­чыў ад­дзя­лен­не жы­ва­пі­су Мін­ска­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча. У час ву­чо­бы ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це (ця­пер Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў) аб­раў гра­фі­ку. Дып­лом­най пра­цай Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча ста­лі ілюс­тра­цыі да па­эмы Янкі Ку­па­лы (се­рыя лі­наг­ра­вю­ра па­вод­ле па­эм «Кур­ган», «Бан­да­роў­на», «Ма­гі­ла льва»). Гэ­тыя тво­ры з’яў­ля­юцца кла­сі­кай бе­ла­рус­кай гра­фі­кі і бы­лі адзна­ча­ны дып­ло­мам Ака­дэ­міі мас­тац­тваў СССР.

Ва­сіль Ша­ран­го­віч вы­кла­даў і ўзна­ча­ль­ваў ка­фед­ру гра­фі­кі, быў пра­рэк­та­рам, во­сем га­доў — рэ­кта­рам. Ства­рыў пер­шы ў Бе­ла­ру­сі Му­зей су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, дзе бо­льш за дзе­сяць га­доў быў ды­рэк­та­рам.

Мас­так пра­ілюс­тра­ваў бо­льш за 70 вы­дан­няў, ся­род іх па­эмы Янкі Ку­па­лы, лі­ры­ка М. Баг­да­но­ві­ча, “Пан Та­дэ­вуш” Ад­ама Міц­ке­ві­ча, “Но­вая зям­ля” Яку­ба Ко­ла­са, тво­ры мно­гіх бе­ла­рус­кіх па­этаў і пра­за­ікаў.

У пра­цах мас­та­ка па­зна­юцца кра­яві­ды яго дзя­цін­ства — ве­ліч­ныя ўзгор­кі, роў­нядзь мя­дзе­льс­кіх азёр, глы­бі­ня не­ба з аб’­ёмны­мі аб­ло­ка­мі і зор­нае на­чное не­ба.

Се­рыя лі­таг­ра­фій “Па­мяць вог­нен­ных вё­сак”, над якой мас­так пра­ца­ваў з 1979-га па 1985 год, — пра жыц­цё бе­ла­ру­са на аку­па­ва­най зям­лі. У 2003 го­дзе мас­так па­чаў пра­ца­ваць над пра­ця­гам цык­ла пад на­звай “Бла­кад­ны рэ­кві­ем”. Дзве се­рыі рас­каз­ва­юць пра муж­ную ба­ра­ць­бу і стой­касць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды вай­ны.

Тво­ры Ва­сі­ля Ша­ран­го­ві­ча зна­хо­дзяц­ца ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, у Му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, му­зе­ях Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са, Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Рас­іі, прад­стаў­ле­ны ў Бе­ла­рус­кім са­юзе мас­та­коў і Са­юзе мас­та­коў Рас­іі, ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се “Ха­тынь”, у пры­ват­ных ка­лек­цы­ях Іта­ліі, ЗША, Гер­ма­ніі, Тай­ва­ня. Вы­ста­вы тво­раў мас­та­ка пра­хо­дзі­лі ў Поль­шчы, Іта­ліі, Фран­цыі, Грэ­цыі, Бал­га­рыі, Чэ­хас­ла­ва­кіі, Да­ніі, Ка­на­дзе, Фін­лян­дыі, Індыі, Сі­рыі, Бе­ль­гіі, Гер­ма­ніі, Кі­таі і іншых кра­інах.

Па­мёр Ва­сіль Пят­ро­віч Ша­ран­го­віч 31 снеж­ня 2021 го­да на 82 го­дзе жыц­ця.

А.М. Мар­ке­віч, І.Я. Міс­ко,

У.А. Тоў­сцік, У.І. Сла­бод­чы­каў, Ю.І. Хі­ль­ко, М.Г. Ба­раз­на, Г.А. От­чык.

 

Па­мя­ці на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­фе­са­ра Ва­сі­ля Пят­ро­ві­ча Ша­ран­го­ві­ча

Кі­раў­ніц­тва і ка­лек­тыў уста­но­вы аду­ка­цыі “Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў” вы­каз­ва­юць шчы­рае спа­чу­ван­не род­ным і бліз­кім Ва­сі­ля Пят­ро­ві­ча Ша­ран­го­ві­ча, які па­йшоў з жыц­ця 31 снеж­ня 2021 го­да.

Ва­сіль Пят­ро­віч Ша­ран­го­віч — зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі мас­так-гра­фік, на­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­фе­сар.

Ва­сіль Пят­ро­віч на­ра­дзіў­ся 14 сту­дзе­ня 1939 го­да ў вёс­цы Ка­ча­ны Мін­скай воб­лас­ці. У 1960 го­дзе скон­чыў Мін­скае мас­тац­кае ву­чы­ліш­ча. Член гра­мад­ска­га аб’яднан­ня “Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў” з 1970 го­да.

Шмат ­год свай­го жыц­цё­ва­га і твор­ча­га шля­ху мас­так пры­свя­ціў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. У 1966 го­дзе скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут (сён­ня — Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў). Вы­кла­даў у інсты­ту­це з 1967 го­да. У пе­ры­яд з 1989 па 1997 га­ды з’яўляў­ся рэ­кта­рам Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэ­атра­ль­на-мас­тац­ка­га інсты­ту­та.

Ва­сіль Ша­ран­го­віч — май­стар вы­ключ­на­га да­ру, пра­ца­ваў у кніж­най і стан­ко­вай гра­фі­цы, вя­до­мы ілюс­тра­цы­ямі да кніг бе­ла­рус­кіх кла­сі­каў, ся­род якіх тво­ры Яку­ба Ко­ла­са, Янкі Ку­па­лы, Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча, Зміт­ра­ка Бя­ду­лі. Стан­ко­выя тво­ры і кніж­ная гра­фі­ка аўта­ра прад­стаў­ля­юць мас­тац­тва вы­со­ка­га айчын­на­га і сус­вет­на­га ўзроў­ню.

Свет­лая па­мяць аб асо­бе Ва­сіля Пят­ро­ві­ча Ша­ран­го­ві­ча за­ха­ва­ецца ў на­шых сэр­цах, у гіс­то­рыі мас­тац­тва Ра­дзі­мы.