Па­эзія Баг­да­но­ві­ча ў па­эзіі ані­ма­цыі

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

За­кан­чва­ецца год, і ад­ной з га­лоў­ных па­дзей яго апош­ня­га ме­ся­ца ста­ла свят­ка­ван­не 130-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча — па­эта, чыя по­стаць хоць і аве­яна ле­ген­дар­нас­цю, але да яко­га кож­ны пры­хі­ль­нік мае і аса­біс­тыя па­чуц­ці: пяш­чо­ту, за­мі­ла­ван­не, спа­га­ду. Бо та­кім ня­доў­гім бы­ло жыц­цё гэ­та­га ра­ман­тыч­на­га юна­ка, та­кой за­гад­кай быў яго та­лент, так глы­бо­ка ён здо­леў за­кра­нуць бе­ла­рус­кую ду­шу… 8 снеж­ня, на­пя­рэ­дад­ні дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма, у ста­ліч­ным му­зеі яго імя ад­быў­ся адзін з пер­шых па­ка­заў но­ва­га ані­ма­цый­на­га фі­ль­ма “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…”, дзе пра па­эта рас­ка­за­на та­кі­мі ж па­этыч­ны­мі срод­ка­мі ані­ма­цыі, і рас­ка­за­на з лю­боў­ю і не­абы­яка­вас­цю.

/i/content/pi/cult/883/18715/17.jpgДзе­ля да­клад­нас­ці вар­та адзна­чыць, што пра­ца над 13-хві­лін­най ані­ма­цый­най стуж­кай “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” на кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” бы­ла скон­ча­на яшчэ ле­тась — афі­цый­на фі­льм вы­твор­час­ці 2020 го­да. Але та­кая ця­пер рэ­ча­існасць з пра­ка­там ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, што ледзь не пер­шыя кі­на­па­ка­зы ад­бы­ва­лі­ся ме­на­ві­та гэ­тай во­сен­ню. На ня­даў­нім Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі “Ліс­та­пад” кар­ці­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў кон­кур­се фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі і по­бач з са­цы­яль­ны­мі пад­лет­ка­вы­мі дра­ма­мі і ля­леч­ны­мі каз­ка­мі вы­гля­да­ла, ка­неш­не, трош­кі інша­род­на — ды й не на­за­веш яе ме­на­ві­та дзі­ця­чым тво­рам. Але рэ­жы­сёр Але­на Пят­ке­віч атры­ма­ла па­чэс­ную ўзна­га­ро­ду “За аква­рэ­ль­ную по­лі­фа­нію ду­шы па­эта”. У рам­ках фес­ты­ва­лю фі­льм ад­ной­чы і быў па­ка­за­ны.

І вось пры­йшла да­та 9 снеж­ня — дзень на­ра­джэн­ня па­эта, і ў пра­гра­ме юбі­лей­ных свят­ка­ван­няў ста­ліч­на­га Лі­та­ра­тур­на­га му­зея Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча но­вы фі­льм з’явіў­ся аб­са­лют­на на­ту­ра­ль­на: раз­ам з кі­на­па­ка­зам бы­ла зла­джа­на і сус­трэ­ча з твор­чай гру­пай, і на­ват мі­ні-вы­ста­ва з ма­люн­каў — эскі­заў і іншых рабочых ма­тэ­ры­ялаў фі­ль­ма. А стуж­ка і ства­ра­ла­ся пры ўдзе­ле су­пра­цоў­ні­каў му­зея — яны кан­су­ль­та­ва­лі май­строў кі­но па мо­ман­тах бі­ягра­фіі па­эта і знеш­нас­ці яго ба­ць­коў і бліз­кіх лю­дзей, бо фі­льм бі­ягра­фіч­ны і вы­явы рэ­аль­ных лю­дзей у ім уз­наў­ля­лі­ся з амаль фа­таг­ра­фіч­най да­клад­нас­цю.

Так, да­клад­насць амаль фа­таг­ра­фіч­ная, але ж сам фі­льм — воб­раз­ны і ме­та­фа­рыч­ны, і ства­ра­ль­ні­кі на ча­ле з рэ­жы­сё­рам Але­най Пят­ке­віч і сцэ­на­рыс­там Ры­тай Шаг­рай па­ста­ві­лі пе­рад са­бой не­ве­ра­год­на скла­да­ную за­да­чу: у 13 з не­чым хві­лін умяс­ціць усё жыц­цё Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча — ад на­ра­джэн­ня ў Мін­ску да апош­няй ван­дроў­кі ў Ялту, ад­куль ён ужо не вяр­нуў­ся.

Фі­льм, мож­на сме­ла ска­заць, ра­біў­ся так­са­ма па па­этыч­ным пры­нцы­пе: ме­та­фа­рыч­насць, эма­цый­насць, зва­рот да па­чуц­цяў, а не то­ль­кі да роз­уму гле­да­ча — праз пры­го­жыя ма­ляў­ні­чыя кар­ці­ны, праз рэ­жы­сёр­скія ха­ды, праз зме­ны тэм­пу і ко­ле­ра­вай га­мы, праз му­зы­ку, якую на­пі­са­ла кам­па­зі­тар Соф’я Пят­ке­віч, да­чка рэ­жы­сё­ра, праз тэмбр і та­лент за­кад­ра­ва­га го­ла­су і па­этыч­ныя рад­кі са­мо­га Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Бо ў арсе­на­ле ані­ма­цый­на­га кі­но ёсць мнос­тва срод­каў, якія зблі­жа­юць яго з па­эзі­яй.

Бі­ягра­фіч­ны­мі стуж­ка­мі рэ­жы­сёр Але­на Пят­ке­віч асаб­лі­ва зна­ка­мі­тая. Уво­гу­ле, гэ­та адзін з най­бо­льш па­ва­жа­ных май­строў у бе­ла­рус­кім ані­ма­цый­ным кі­но, што ад са­ма­га пер­ша­га свай­го фі­ль­ма, зроб­ле­на­га яшчэ ў 1986 го­дзе, і да­сюль вя­дзе ўлас­ную і ве­ль­мі па­зна­ва­ль­ную лі­нію: у яе фі­ль­мах за­ўсё­ды мно­га па­эзіі, мно­га воб­ра­заў, аб­авяз­ко­ва ёсць мо­мант ча­роў­нас­ці і за­гад­ка­вас­ці. Апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі пры­нес­лі рэ­жы­сё­ру сла­ву май­стра ў рас­по­ве­дзе гіс­то­рый вы­дат­ных твор­цаў: ге­ро­ямі Але­ны Пят­ке­віч бы­лі і кам­па­зі­та­ры — Іа­ган Се­бас­ць­ян Бах (за фі­льм пра яго рэ­жы­сёр атры­ма­ла га­лоў­ную рас­ійскую кі­нап­рэ­мію “За­ла­ты арол”), Іа­ган Штра­ус, Люд­віг ван Бет­хо­вен, гуч­ным по­спе­хам ста­ла най­яскра­вей­шая стуж­ка “Марк Ша­гал. Па­ча­так”, тры га­ды та­му з’явіў­ся фі­льм пра Фран­цыс­ка Ска­ры­ну, ця­пер пра Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. І ўсіх гэ­тых ге­ро­яў Але­на Пят­ке­віч лі­чыць не­вы­пад­ко­вы­мі ў сва­ёй твор­чай бі­ягра­фіі, на­ват ка­лі іні­цы­яты­ва ства­рэн­ня та­кіх сту­жак ішла не на­ўпрост ад яе. Пра­ўда што, гэ­та лёс, на­ка­на­ван­не. І ка­лі на яе род­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм”, на якой яна ад­пра­ца­ва­ла ўсё жыц­цё, пра­па­на­ва­лі зра­біць кар­ці­ну пра Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, гэ­та так­са­ма бы­ло ўспры­ня­та як пад­ару­нак зне­куль вы­шэй. Бо яго­ныя вер­шы заў­сё­ды бы­лі час­ткай жыц­ця, а з яго­ным лё­сам ба­чы­лі­ся па­ра­ле­лі.

/i/content/pi/cult/883/18715/18.jpg— Я рас­ла ў Грод­не, і до­мік Баг­да­но­ві­ча, дзе ён жыў у дзя­цін­стве, быў по­бач з ма­ёй шко­лай, — га­во­рыць Але­на Пят­ке­віч. — Па­эзію Мак­сі­ма я за­ўсё­ды са сва­імі доч­ка­мі спя­ва­ла пад гі­та­ру. У на­шых бі­ягра­фі­ях я ба­чы­ла шмат агу­ль­на­га: яго з Бе­ла­ру­сі ад­вез­лі ў Рас­ію, мя­не з Рас­іі пры­вез­лі ў Бе­ла­русь… Усё не про­ста так злу­ча­ецца. І каб для ства­рэн­ня фі­ль­ма саб­ра­лі­ся ўсе гэ­тыя лю­дзі са сва­імі та­лен­та­мі і ма­гут­ны­мі энер­гі­ямі, так­са­ма па­трэб­на бы­ло не­йкае кас­міч­нае су­па­дзен­не. Мак­сім быц­цам усі­мі на­мі зды­ры­жы­ра­ваў.

Да­клад­ны­мі і па­зна­ва­ль­ны­мі на экра­не мож­на ўба­чыць не то­ль­кі тва­ры, але і мясц­іны, дзе жыў па­эт: Мінск, Грод­на, Ніж­ні Ноў­га­рад, Ярас­лаўль, Ялта… З’яўля­ецца і Пе­цяр­бург, ву­чыц­ца ў якім ма­рыў юны Мак­сім. Але ба­ць­ка вы­браў на­кі­ра­ваць на на­ву­чан­не ма­лод­ша­га сы­на Льва, у яко­га доб­ра атрым­лі­ва­ла­ся з ма­тэ­ма­ты­кай. А лі­та­ра­тур­ным схі­ль­нас­цям Мак­сі­ма ён не над­аваў ува­гі, і па­эту да­вя­ло­ся пяць га­доў за­свой­ваць умен­ні юрыс­та. Вы­ява Пе­цяр­бур­га, тым не менш, на не­йкія імгнен­ні з’яўля­ецца ў кад­ры — як воб­раз, як сім­вал фак­та з бі­ягра­фіі, фак­та з ду­мак і ма­раў па­эта. На пры­ве­дзе­ным пры­кла­дзе мож­на і ўя­віць пры­нцып стуж­кі, як за 13 хві­лін пра­мі­льг­вае 25-га­до­вае жыц­цё. “Ані­ма­цыя са­ма па са­бе кан­цэн­труе час і воб­ра­зы”, — га­во­рыць Але­на Пят­ке­віч.

Сап­раў­ды, каб зра­зу­мець усё ўба­ча­нае і па­чу­тае, трэ­ба не­шта ве­даць пра Мак­сі­ма, а каб ні­чо­га не пра­пус­ціць і раз­га­даць усе зна­кі і воб­ра­зы, вар­та і пе­ра­гле­дзець. А вось яскра­вую, ма­ляў­ні­чую і жы­вую вы­яву мож­на ўспры­маць і на эма­цый­ным уз­роў­ні. Гэ­та сап­раў­дны руч­ны жы­ва­піс, па­сля ажыў­ле­ны ані­ма­та­ра­мі і спа­лу­ча­ны з камп’ютар­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі.

Мас­та­ком-па­ста­ноў­шчы­кам фі­ль­ма бы­ла Але­на Ту­ма­на­ва, і пра­ца­ва­ла яна з вя­лі­кай ка­ман­дай мас­та­коў і мас­та­коў-ані­ма­та­раў. Усім ім рэ­жы­сёр не про­ста вы­каз­вае ўдзяч­насць, а ка­жа, што ства­ры­лі яны мес­ца­мі на­ват не­шта ўні­ка­ль­нае, бо ў ка­ман­дзе не бы­ло ні­вод­на­га аб­ыя­ка­ва­га ча­ла­ве­ка і ўсе пра­ца­ва­лі са­ма­адда­на і з лю­боў­ю да па­эта.

На твор­чай сус­трэ­чы 8 снеж­ня са ства­ра­ль­ні­ка­мі фі­ль­ма “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” бы­ла над­адзе­на вя­лі­кая ўва­га ме­на­ві­та вы­яўлен­ча­му бо­ку, бо гле­да­чы маг­лі па­гля­дзець не то­ль­кі га­то­вую экран­ную вер­сію, але і не­вя­ліч­кую вы­ста­ву эскі­заў і ма­люн­каў, з якіх кі­но ра­бі­ла­ся. А як ска­заў Мі­ха­іл Ба­ра­ноў­скі, ды­рэк­тар Лі­та­ра­тур­на­га му­зея Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча, — па­каз у му­зеі хоць і пер­шы, але не апош­ні. Я ду­маю, што ахвот­ных па­зна­ёміц­ца з му­льт­фі­ль­мам зной­дзец­ца ня­ма­ла, а вось іншых маг­чы­мас­цей яго ўба­чыць па­куль што і ня­ма. У во­ль­ны дос­туп, у інтэр­нэт стуж­ка не вы­пус­ка­ецца, бо яе яшчэ ча­кае фес­ты­ва­ль­ная гіс­то­рыя. У му­зея і кі­нас­ту­дыі ёсць пла­ны ла­дзіць падо­бныя па­ка­зы на рэ­гу­ляр­най асно­ве, уклю­чыў­шы ані­ма­цый­ную кар­ці­ну ў пра­гра­му экс­кур­сій і кі­на­лек­то­ры­яў. Ёсць ідэя і бо­льш змяс­тоў­най су­мес­най пра­гра­мы: “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” мо­жа прад­аста­віць цэ­лую пад­бор­ку ані­ма­цый­ных фі­ль­маў пра бе­ла­рус­кую ку­ль­ту­ру, якая най­перш бу­дзе ці­ка­вай юнай і ма­ла­дой аўды­то­рыі. А з эскі­заў, ма­люн­каў і кад­раў з фі­ль­ма “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” ёсць ідэя ства­рыць інтэ­рак­тыў­ную пе­ра­соў­ную вы­ста­ву. Што ма­ецца на ўва­зе: на не­йкім план­шэ­це бу­дзе раз­меш­ча­ны кадр з кі­но — а ўсе яны, па­ўта­ру­ся, не­вы­пад­ко­выя, усе звя­за­ныя з фак­та­мі бі­ягра­фіі па­эта — і гэ­тая кар­цін­ка бу­дзе мець QR-код, які пры­вя­дзе да інфар­ма­цыі аб пра­воб­ра­зе, аб пэў­ным му­зей­ным экс­па­на­це.

Сё­ле­та мы адзна­чы­лі 130-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. У на­ступ­ным го­дзе бу­дзе адзна­чац­ца 140 га­доў з дня на­ра­джэн­ня яшчэ двух на­шых пес­ня­роў — Янкі Ку­па­лы і Яку­ба Ко­ла­са. І якраз гэ­ты­мі сне­жа­ньс­кі­мі дня­мі быў за­пуш­ча­ны ў вы­твор­часць ані­ма­цый­ны фі­льм “Кла­сі­кі і шах­ма­ты”, пры­све­ча­ны па­этам. Рэ­жы­сёр — На­тал­ля Кас­цю­чэн­ка. Ужо на­ступ­най во­сен­ню ад­бу­дзец­ца прэм’ера. Мне зда­ецца, гэ­та не­бла­гая тэн­дэн­цыя — злу­чаць па­эзію лі­та­ра­тур­ную і ані­ма­цый­ную.