Наш бе­ла­рус­кі зда­бы­так

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Вяр­тан­не за­бы­тых імё­наў — адзін з важ­ных кі­рун­каў раз­віц­ця на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. У Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя тво­раў айчын­на­га кам­па­зі­та­ра ХІХ ста­год­дзя Ге­ды­мі­на Рад­ке­ві­ча.

/i/content/pi/cult/883/18713/e1be0688c11baa29769599ee921ef39a.jpgГэ­та быў не звы­чай­ны кан­цэрт у сце­нах Ака­дэ­міі му­зы­кі, а су­мес­ны пра­ект з Па­со­льс­твам Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Рэ­спуб­лі­цы Поль­шча і Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры на­шай кра­іны. У імпрэ­зе бра­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі гэ­тых уста­ноў.

Надзвы­чай­ны і Па­ўна­моц­ны амба­са­дар зга­да­на­га па­со­льс­тва Ула­дзі­мір Чу­шаў па­ві­таў усіх пры­сут­ных ад імя Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў і адзна­чыў, што Бе­ла­русь вы­сту­пі­ла пі­яне­рам у вы­дан­ні збор­ні­ка тво­раў Ге­ды­мі­на Рад­ке­ві­ча. Пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ва­ле­рый Гра­ма­да пад­крэс­ліў, што гэ­тая акцыя — свед­чан­не кло­па­ту дзяр­жа­вы пра на­шу на­цы­яна­ль­ную спад­чы­ну: “Ку­ль­ту­ра — гэ­та кры­ні­ца ду­хоў­нас­ці на­цыі, ста­бі­ль­нас­ці раз­віц­ця дзяр­жа­вы. Ні для ка­го не сак­рэт, што па тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі пра­йшло ве­ль­мі мно­га вой­наў, у якіх мы стра­ці­лі вя­лі­кую до­лю сва­ёй ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Сён­няш­няе ме­рап­ры­емства — гэ­та най­перш свед­чан­не та­го, як на­ша дзяр­жа­ва ста­віц­ца да сва­ёй ку­ль­тур­най спад­чы­ны. Маг­чы­ма, гэ­та і не шэ­дэўр му­зыч­на­га мас­тац­тва, але гэ­та наш зда­бы­так — наш, бе­ла­рус­кі, і мы гэ­тым га­на­рым­ся”.

Кі­раў­нік Ку­ль­тур­на­га цэн­тра Па­со­льс­тва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Рэ­спуб­лі­цы Поль­шча Сяр­гей Ба­лаш­чан­ка пад­ра­бяз­на рас­па­вёў бі­ягра­фію Ге­ды­мі­на Пра­спе­ра Рад­ке­ві­ча, су­пра­ва­джа­ючы свой апо­вед кра­са­моў­ны­мі слай­да­мі. На­шы сён­няш­нія ве­ды пра гэ­та­га му­зы­кан­та і кам­па­зі­та­ра — плён пра­цы бе­ла­рус­ка­га да­след­чы­ка, кан­ды­да­та мас­тац­тваз­наў­ства Ула­дзі­мі­ра Ля­бец­ка­га, які пра­цяг­вае ад­ука­цыю ў да­кта­ран­ту­ры Хрыс­ці­янскай ба­гас­лоў­скай ака­дэ­міі ў Вар­ша­ве. Да­рэ­чы, за­пі­сы фар­тэ­пі­янных тво­раў Ге­ды­мі­на Рад­ке­ві­ча, што ўвай­шлі ў вы­да­дзе­ны кам­пакт-дыск, бы­лі зроб­ле­ны ім са­мім, бо Ула­дзі­мір Ля­бец­кі яшчэ і доб­ры пі­яніст. Ужо не­ка­ль­кі га­доў ён за­йма­ецца да­сле­да­ван­нем твор­час­ці кам­па­зі­та­ра, кан­так­туе з яго на­шчад­ка­мі, што жы­вуць у Поль­шчы, рых­туе на­ву­ко­выя пра­цы пра жыц­цё і дзей­насць гэ­та­га прад­стаў­ні­ка бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га ра­ман­тыз­му.

Да­гэ­туль імя Рад­ке­ві­ча бы­ло пра­ктыч­на не­вя­до­ма на­шым су­час­ні­кам. А між тым ён аўтар бо­льш як 70-ці тво­раў, на­пі­са­ных вы­ключ­на для фар­тэ­пі­яна. Гэ­та не дзіў­на, бо ў ХІХ ста­год­дзі на на­шых тэ­ры­то­ры­ях шы­ро­ка раз­ві­ва­ла­ся ама­тар­скае му­зі­цы­ра­ван­не — і най­перш ме­на­ві­та фар­тэ­пі­яннае, бы­лі за­пат­ра­ба­ва­ны не над­та скла­да­ныя тво­ры, пры­зна­ча­ныя для хат­ня­га і са­лон­на­га вы­ка­нан­ня. Ме­на­ві­та та­кую му­зы­ку — про­стую і шчы­рую — ства­раў Ге­ды­мін Рад­ке­віч. Ён на­ра­дзіў­ся на Гро­дзен­шчы­не і, як мно­гія бе­ла­ру­сы та­го ча­су, на­зы­ваў ся­бе ліц­ві­нам — на­шчад­кам Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, у склад яко­га ўва­хо­дзі­лі на­шы зем­лі. Му­зыч­ную ад­ука­цыю атры­маў у Па­рыж­скай кан­сер­ва­то­рыі, доў­гі час жыў у Ві­ль­ні, меў шас­цё­ра дзя­цей: двух сы­ноў і чац­вя­рых да­чок.

У час прэ­зен­та­цыі тво­ры Ге­ды­мі­на Пра­спе­ра Рад­ке­ві­ча вы­ка­на­лі сту­дэн­ты Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі. За­вяр­шы­ла­ся імпрэ­за яшчэ ад­ным пад­арун­кам: Ула­дзі­мір Чу­шаў пе­рад­аў кам­пакт-дыс­кі рэ­кта­ру БДАМ, док­та­ру мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­ру Ка­ця­ры­не Ду­ла­вай. Гэ­тыя за­пі­сы па­поў­няць фа­на­тэ­ку на­ву­ча­ль­най уста­но­вы і, урэш­це, па­шы­раць на­шы ўяў­лен­ні пра бе­ла­рус­кую му­зыч­ную ку­ль­ту­ры мі­нуў­шчы­ны.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"